Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 128
Перейти на страницу:

20 лістапада. Серада. Перачытаў заўчорашні запіс і адчуў моцнае жаданне зрабіць чарговую занатоўку з натуры.

Дзень быў сёння даволі ціхі, хоць звычайна серада ў выдавецтве — самы тлумны, мітуслівы дзень: з раніцы планёрка, на ёй, як правіла, ускрываецца гэтулькі праблем, недахопаў, пасля планёркі ўсе лётаюць, як падсмаленыя. У чацвер. У першай палове дня яшчэ адчуваецца напружанне, але паступова                 

яно спадае, слабее. Кожны думае: заўтра пятніца, можна паехаць на сваё лецішча, паглядзець, што яшчэ недароблена. Наперадзе зіма. Яшчэ цішэй у выдавецтве робіцца, калі няма дырэктара, а ён па абедзе паехаў у Дом літаратара на паседжанне секцыі прзы. Вядомак, таму рэдактару, у каго рукапіс “нарыць”, трэба тэрмінова яго здаць, той будзе гарбаціцца і ўсе выхадныя. Але ж не варта было цягнуць да апошняга”.

Звонка заліўся тэлефон. Вучоны муж цікавіўся, які лёс ягонага рукапісу.

— Падпісаны ў набор. Так што, усё нармальна. Неўзабаве будзе карэктура.

— Дзякуй за добрую вестку. З мяне бурдзюк віна,— павесялелым голасам мовіў навуковец.

— Бурдзюк гэта задужа. А бутэлька шампанскага, калі выйдзе кніга. Не пашкодзіць.

На тым і развіталіся. Пятро выйшаў у калідор. Насустрач — танклявая, цыбатая дзяўчынка з мыльніцай у руцэ. Звонка цокаючы высокімі абцасамі, яна пайшла ўніз на свой дзесяты паверх. Пятро ішоў услед за ёй, міжволі падумаў: на цотным паверсе мужчынскі туалет, на няцотным — жаночы, хоць выйдзе чалавек, пратрасецца, і эканомія падчас будаўніцтва. Але на добры толк, дык гэта нязручна.У прыбіральні было моцна накурана. Каля шырокага акна стаялі Сяргей Рудзянок і незнаёмы хлопец. І адчайна дымілі  цыгарэтамі.

— Нуй надымілі, мужыкі! Хоць сякеру вешай, — павітаўшыся, сказаў Пятро.

— Затое ніякая бацыла не выжыве. Прафілактыка, — рагатнуў Рудзянок.— Пятро Захаравіч, вы ніколі не былі ў туалеце на восьмым паверсе? Там прыбіралшчыца — вялікая аматарка кветак. У пакоі сапраўдная аранжарэя. Там і курыць сорамна. Каля ліфта смаляць. З аднаго боку — жанчыны, а з другога — мужчыны. А кветкі такія прыгожыя. Круглы год цвітуць.

— Заінтрыгавалі вы мяне. Калі-небудзь схажу. Яшчэ адзі доказ старой ісціны: не месца красіць чалавыека, а чалавек — месца.

— Гэта праўда, Пятро Захаравіч, — угодліва ўсміхнуўся Рудзянок, прытушваючы цыгарэту. Ён яшчэ застаўся гаманіць са сваім сябруком.

Каля ліфта Пятро раптам крутнуўся на леасвіцу і патэпаў  на восьмы паверх: заманулася паглядзець на кветкі. Дый гарбціўся цалюткі дзень за сталом. Вібрагімнастыка не зашкодзіць..

Гэткі ж паўцёмны калідор, нізкая столь над галавой. Гэткі ж пакой-курылка ў каанцы калідора. Але тут сапраўды было дзіва. У вёдрах, вялізных вазонах, у пластмасавых скрынках раслі кветкі. Цвілі ружавата-чырвоныя герані, зялёныя клешні-галінкі “дзекабрыста” падрыхтавалі фіялетава-ружовыя прадаўгаватыя бутоны, якія нагадвалі па форме аўтаматныя патроны.У кутку высілася разгалістая пальма, побач таўшчэразны кактус-эхінопсіс з шарыкамі-дзеткамі, ён быццам усміхаўся наведнікам. “Малайчына! Гэта ж трэ было зямлі нацягаць, пасадзіць. Паліваць, даглядаць. І ні капейкі ёй ніхто на заплаціў дадаткова. І добрае слова ці сказаў хто”. Пятру захацелася пазнаёміцца з гэтай жанчынай і сказаць ёй дзякуй. Ён вырашыў прапускаць дзкесяты паверх і хвдзіць у прыбіральню на восьмы.

Пятро вярнуўся ў кабінет,  спытаўся ў сакратаркі, ці шукаў яго хто.

— не, усё ціха. Можа, вы мяне адпусцтце, Пётр Захаравіч? Ужо скора пяць гадзін.

— Добра. Можаце ісці. Я пабуду яшчэ.

Пятро перачытаў запісы ў нататніку, схаваў яго ў шуфляду: пра кветкі напіша, калі пазнаёміцца з іхняй гаспадыняй. Падсунуў бліжэй каляндар. Каб споанаываць заўтрашні дзень.

21лістапада. Чацвер. Міхайла. Ноччу і раніцай ішоў снег. Даволі шмат яго наваліла. А зямяля ж не замерзлая. Мабыць, растане. Раней дык і маразы ўжо здараліся гэтым часам. Памятаю, матка мая казала: кпалі Міхайла змасціць (замарозіць Бесядзь) , то Мікола загваздзіць — моцна закуе лёдам. Сёлета, відаць, не будзе моцнай, халоднай  зімы. Бо на Пакровы вецер дзьмуў з паўднёвана усходу. Чарнобыльскі вецер будзе ўладарыць над Беларуссю.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)