Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 128
Перейти на страницу:

Настрой кепскі, але не толькі ад гэтага пакутлівага роздуму.Усё нашмат прасцей і празаічней: хварэю, нос не дыхае, у хаце — рэзрух, усё раскідана, нідзе не прыткнуцца. А тут яшчэ насмарк. Паскудная хвароба, не дзіва, што Напалеон праз яе прайграў Барадзінскую бітву. А я не пайшоў на мітынг былых камуністаў, а хацелася там пабыць. На свае вочы ўсё пабачыць, на свае вушы пачуць.У адной газеце вычытаў, што вялікая рэвалюцыя — гэта жнівеньскія падзеі ў Маскве ( разгром ГКЧП). А Кастрычніцкая рэвалюцыя — і не вялікая, і не сацыялістычная, і не кастрычніцкая, бо адбылася ў лістападзе. І не рэвалюцыя зусім, а дзяржаўны пераварот. Во як! Пачынаецца перыяд “разброда и шатаний”. І мабыць, вельмі надоўга.

Перастаўляю з Евай мэблю, парадкую кнігі. Божа, гэтулькі ўсяго нацягалі ў кватэру!Вось чаму ў крамах няма нічога. Усе усё хапаюць. Некаторыя кватэры нагадваюць мэблевыя склады - не прайсці між гарнітурамі, сталамі і крзсламі. Даўно ўладараць у грамадстве ажыятаж і паніка: хапай, бо заўтра не будзе. А калі будзе, то нашмат даражэй. Пэўна, так яно й будзе.

Вось такі сумны роздум на 74-я ўгодкі Вялікага Кастрычніка. Рука па звычцы напісала — Вялікага.

18 лістапада. Панядзелак. Больш дзесяці дзён не запісваў нічога ў свій блакнот. Дома не было дзе прыткнуцца, дыц часу бракавала. На працы начытаешся за дзень рознай дураты, аж вочы на лоб лезуць, а галава пухне. Тут не да занатловак пра жыццё-быццё лясное і яшчэ пра сёе-тое…

Нарэшце пазаўчора, у суботу, скончылася паркетная эпапея. Апошні раз (другі) саміпакрылі падлогу лакам. Начавалі ў суседзяў, бо дома было не падыхнуць. Напакутваліся. Нацягаліся з мэбляй, і цяганіна гэтаЯ яшчэ не скончылася. І грошай уваліў! Як у маіх Хатынічах кажуць: цэлую ціжбу. Майстру — 1600 рублйў. Ды плюс сто рублёў на эмульсію, паўтары тысячы за паркет. Карацей, тра з паловаю тысячы каштуе радасць, якая называецца паркетная падлога. Затое гэта ўжо назаўсёды — і дзецям, і ўнукам.

Калі б я быў літаратарм, дык напісаў бы аповед “Містзр паркет і Мадам Эмульсія”. Чаму такая назва? Штодня майстар нагадваў мне: “Эмульсіі бракуе. Шукайце Мадам Эмульсію. Клею трэба шмат.. Іначай містэр паркет не будзе трымацца.. Гарбаціцца, уздувацца можа. Будзеце мяне бэсціць. А я гэтага не хачу. Я марку трымаю заўсёды”. Распісаць самога майстра, яго згадкі, дзе ў каго працаваў, кур'ёзныя здарэнні, можна дадумаць лёгкі флірт з народнай артысткай Ларысай Александроўскай… Магло б атрымацца каларытнае. Вясёлае, дасціпнае. Поўнае жыццёвых рэалій, апавяданне. Можа, некалі, як выйду на пенсію, і вазьмуся. Але, мусіць, позна будзе. Зрэшты, у дзённік я ж пішу даўно. Праўда, не высільваюся ў пошуках слова, не мудрагельствую. . Можа, у гэтым і ёсць цымус? Мала  літаратурнага мудрагельства, затое багата жывога жыцця. Можа, гэта Боскі промысел, што я трапіў у выдавецтва? Не, я добра памятаю выказванне Льва талстога: калі можаш не пісаць, не пішы… Во, для сябе нешта занатаваць, калі ёсць сверб, гэта іншая справа. Я не прэтэндую ні на чыю ўвагу, не патрабую дзяржаўных грошай на выданне кнігі. А можа, і варта? Можа, дарэмна маўчу, трываю? Ну што ж, будзем “трываць” і далей. Проста пісаць дзеля разрадкі, ці для ўнукаў?

Гэта я цалюткі дзень ламаў галаву над тэматычным планам, выклікаў загадчыкаў рэдакцый,  раіўся з дырэктарам. Шэфа, пана Клімчука, я здзівіў і узрадаваў. Па сваёй ініцыятыве ўстанавіў кантакты з усімі намеснікамі міністра сельскай гаспадаркі. І кожны  падкінуў гэтулькі тэм, патрэбных, надзённых, падказаў, хто з навукоўцаў займаецца гэтай праблемай, і калі можа пакласці рукапіс на стол. Разумею, што работы там будзе па макаўку. Дык у нас жа хапае рэдактараў. Некаторыя гадамі сядзяць на парадах дачнікам, грыбавікам. Так, гэтыя кнігі добра раскупляюцца, даюць прыбытак. А хто будзе выдваць кнігі пра перадавы вопыт? Што мы мала іх выдаем нас шпыняюць на кожнпй калегіі. Дык вось, прачытаў Клімчук маю праграму, аблапіў зап плечы: “Ну, малайчына! З мяне бутэлька. І павышаная прагрэсіўка”. — “Дай Божа, чутае бачыць. Каб гэтыя словы ператварыліся ў мяккае ворыва”. — весела адказаў я.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)