Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 182
Перейти на страницу:

— А сам ты што ўмееш? Біцца? — праенчыў піскліва Славік. — Стары конь!

Недарэчнае пытанне і яшчэ больш недарэчная мянушка прагучалі надзвычай па-дзіцячаму, вырваліся ад бяссільнай злосці і крыўды. Гэта расчуліла Шыковіча. Стала шкада сына і брыдка за свой учынак. Нікога ў жыцці ён не біў, нават калі быў хлапчуком, пазбягаў боек, часцей білі яго. А тут — выкінуў з кабінета Рагойшу, ударыў сына… Што здарылася? Нервы? Аднак, каб не раскіснуць, ён пагразіў:

— Я табе пакажу «конь»! Ідыёцкі жаргон! Разбэшчаныя шчанюкі! — Злосна да жонкі: — На рукі яго вазьмі! Пакалышы. Соску дай. Пе-да-го-ог!

І выйшаў. На верандзе адчуў, як дрыжаць рукі, ногі, «сігналіць» сэрца. Падумаў: «Так інфаркт нядоўга схапіць».

А Славік, пачуўшы, што бацька выйшаў, уткнуўся тварам у матчыны рукі, якія хацелі падняць яго з падлогі, і… заплакаў. Зусім па-дзіцячы, усхліпваючы.

Хлопцы ляжалі на беразе ракі, на пясчанай касе. Грэлі спіны на стомленым ласкавым сонцы. Слухалі, як ззаду ціха плешчацца і журчыць вада, а наперадзе, на адхоне, шалясціць лазняк. Вецер сціхаў — і ўсё сціхала, лагаднела, утаймоўвалася: вада і лес, птушкі і чалавечыя страсці. Нават ластаўкі, што гняздзіліся ў абрыве, лёталі без заўсёднай сваёй трывогі. Хлопцы займаліся адным: ляніва падграбалі пад сябе цёплы, вымыты ракой да белізны пясок і сачылі, як у чыстым небе над лугам плавае коршак. Гэтак жа ляніва і спакойна, не палюе — адпачывае. Калі коршак раптам куляй упаў уніз, у кусты, яны, як па камандзе, апусцілі галовы на рукі і праз сухі пясок удыхалі вільготныя пахі ракі. Пасля іх увагу прыцягнула маленькая, у залатой манішцы і блакітным фартушку птушачка: яна села за паўкроку ад Косцевай галавы і, віхляючы зялёным хвосцікам, праскакала міма ўсіх, як бы правярала, ці жывыя гэтыя голыя нерухомыя людзі. Яе не спалохаў і голас Генрыха:

— Хлопцы, хто ведае, як называецца гэтае прыгожае птушанятка?

Маўчанне.

— Ніхто не ведае? Косця?

— Шчурка.

— Дакладна? Маўчыш? Як мала мы ведаем!

— Дарэмна ты, Тарас, пацягнуў нас на гэтую куркульскую дачу, — прабурчаў Іван Ходас.

— Не папракай! — крыкнуў Косця.

— Я не папракаю.

Тарас маўчаў. Ён думаў пра Машу. Здзіўляўся: «Чаму я думаю пра яе? Дзіўна. Што дала аплявуху таму шалапуту? Яму варта. Але не гэтак. Не да месца было. Сапсавала абед, настрой усім… І сабе».

Як задрыжалі яе вусны, калі Шыковічы адзін за адным — сам, Славік, маці — пайшлі ў дом, а Іра і Яраш пачалі прасіць у яе прабачэння. Тарас бачыў, як крывілася Галіна Адамаўна, яна асуджала Машу, асабліва ёй не падабалася, што муж просіць у сваёй падначаленай прабачэння. Майзісы адразу пачалі збірацца дадому. Хлопцы падзякавалі Ярашам і, вылезшы з-за стала, тут жа зніклі. З Машай яны не развіталіся. Чаму? А цяпер маўчаць. Ну і да д'ябла, няхай маўчаць.

«Завошта яна пляснула яго? Што ён такое сказаў?»

— Куды ён хоча падацца цяпер?

— Хто?

— Гэты… «атамшчык».

— Славік? Не ведаю.

— А навошта яму куды падавацца? У бацькі грошай хопіць.

— Не думай дрэнна пра Шыковіча. Гэты чалавек правільны.

— А сынок?

— Чорт іх ведае, адкуль яны бяруцца, такія сынкі.

— Глядзіце, зноў коршак. Што ён выглядае?

— Шкада, што не паслухалі Яраша. Пра што ён хацеў расказаць?

— Хлопцы! А давайце возьмем яго ў сваю брыгаду!

Косця, падцягнуўшыся на руках, прасунуўся наперад і сеў, павярнуўся да хлопцаў, каб бачыць іх твары.

Тарас падняў галаву і паглядзеў: сур'ёзна ён? Маленькі, але ладна збіты, загарэлы, чорны, Косцік сядзеў на пяску, як будыйскі бажок; блішчалі зубы і гарэлі вочы — прыкмета таго, што ён гатовы да знямогі абараняць сваю ідэю. Іван Ходас глянуў на яго адным вокам і свіснуў у пясок, выдзьмуўшы ямачку.

— Не хапае табе дзярма?

— А што? Калі мы такая брыгада, то чаму не памагчы чалавеку стаць на верны шлях?

— Завод не школа-інтэрнат.

— Сябры, цікавая з'ява — супраціўленне матэрыялаў…

— Генрых, не трызні. Ці захоча ён сам? — спытаў Лапацін і павярнуўся на спіну, тварам да сонца.

Тарас сеў. Косцева прапанова падабалася. Сапраўды, чаму б ім не ўзяцца за гэтага неўраўнаважанага юнака.

Генрых пісаў пальцам на пяску доўгую формулу.

— Я пагавару з ім.

— Ты згодзен? Тарас? — Іван так дзьмухнуў у пясок, што засыпаў Генрыхаву формулу. — Вар'яты! Не бярыце на сябе ўсяго, зробіцеся пазёрамі. Я — супраць.

— Гаворыш, што камунізм — гэта змаганне, а сам не хочаш лішні раз паварушыць рукамі і мазгамі. Як жа ты думаеш змагацца за такіх?..

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)