Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 182
Перейти на страницу:

— Не, Слава, я таксама баюся, — адказала сыну Валянціна Андрэеўна, — баюся, можа, больш, чым усе. Але я веру ў чалавечы розум…

І тут Маша не стрымалася:

— Людзі не збіраюцца сябе хаваць. Людзі жывуць. І будуць жыць!

Проста, амаль наіўна. Але тыя націскі, якія яна зрабіла на «жывуць» і «будуць», надалі яе словам надзвычайную пераканальнасць. Нават Славік хутка ўзняў галаву, паглядзеў на дзяўчыну, усміхнуўся не скептычна — прасветлена, нібы ўбачыў выйсце.

Магчыма, што спрэчка ўсё адно яшчэ працягвалася б. Але выйшаў Шыковіч. Рушыў да іх.

Славік прыўзняўся з-за стала, адсалютаваў:

— Вітаю цябе, стары!

Бацька не адказаў. Валянціна Андрэеўна адчула, што ён кіпіць, і спалохалася; яна была пераканана, што любая грубасць у адносінах да сына пасля ўсяго, што ён перажыў і перадумаў, недаравальна, антыпедагагічна. Іра таксама насцярожылася. Але, відаць, прысутнасць Машы стрымала Шыковіча. Ён спытаў з сарказмам:

— Ну як, герой… нашага часу?

Славік засунуў рукі ў кішэні вузенькіх штаноў, бадзёра абышоў стол, наблізіўся да бацькі, як бы дэманструючы, што ён нічога не баіцца і што ўвогуле з бацькам у яго адносіны вось такія — панібрацкія.

— Ты ведаеш, творца, чартоўскі цікава. Для цябе асабліва. Каб ты пабачыў, якія там тыпы, то памёр бы ад смеху. А пасля папрасіў бы туды творчую камандзіроўку.

Засмяялася Іра. Усміхнулася Валянціна Андрэеўна. Шыковіч адказаў лагодна:

— Балбатун няшчасны. — І да жонкі: — У каго ён, такі чорт, удаўся?

— У цябе, бацька, — адказаў Славік. — Калі ў мяне будзе такая лысіна і такі жывоцік, я буду выліты Шыковіч-старэйшы.

— Калі з цябе выб'юць дурноту?

— Выб'юць!

Шыковіч нахмурыўся.

Маша падумала: як бы яна гаварыла са сваім бацькам? Ёй зрабілася сумна, і яна непрыкметна адышла за дубы, спусцілася да ручая…

Праз хвіліну Славік паклікаў яе:

— Маша!

10

Сябры Тараса — сябры яго брыгады — хоць і адчувалі сябе няёмка ў прысутнасці пісьменніка, дактароў, іх жонак, але, узбуджаныя ракой, лугам, купаннем і гульнёй, на пачатку абеду былі шумныя і вясёлыя. Бурна рэагавалі на тосты Шыковіча, на шчырыя дзіцячыя каментарыі Наташы, нават на недарэчныя жарты Славіка.

А калі выпілі і закусілі, то сціхлі, абмяклі. Дзіўная з'ява! Здарылася гэта таму, што хлопцы пілі вельмі стрымана — толькі віно і не асушвалі чаркі да дна. Было ў іх такое правіла. Не запісвалі яго ні ў якія абавязацельствы, але дамовіліся паміж сабой: аскетамі не будзем, аднак у любых абставінах, у любой кампаніі, на любым вяселлі кожны павінен помніць пра сваё высокае званне.

Славіку ўдалося глытнуць каньяку з бутэлькі яшчэ да таго, як селі за стол. Мабыць, бацька і маці здагадаліся пра гэта і цяпер пільна сачылі за ім. Хлопец увесь час адчуваў калючы, насцярожаны, папераджальны і пагрозлівы бацькаў позірк. «Стары конь», як ён у кампаніі сяброў часам называў бацьку, сядзеў як на старшыньскім месцы і добра бачыў увесь стол. Бутэлька з гарэлкай абмінула Славіка першы раз і другі. Сусед злева, доўгі, сутулы слесар-зборшчык, смешны на выгляд і са смешным спалучэннем імя і прозвішча — Генрых Варэнік, наліў яму яблычнага віна, якое хлопцы прывезлі з сабой. Славік выпіў, паморшчыўся, быццам воцату каўтнуў:

— Дрэнь. — І папрасіў Машу, якая сядзела побач з другога боку, каб падала бутэльку з гарэлкай. — Давай, сусед, лепш вось той божай слязы…

Маша пацягнулася за бутэлькай, але яе перахапіла Іра і перадала Тарасу — далей ад брата. Славік зразумеў, што супраць яго змова. Жэстамі паказаў Тарасу: дай нам з Генрыхам.

Але гэты «сагнуты Варэнік» запярэчыў:

— Не трэба. Я не п'ю.

Славік узлаваўся. Зашыпеў яму на вуха:

— Не п'еш?

— Не.

— Хлусіш. Я ж бачу, як ты каўтаеш сліну.

Генрых збянтэжыўся, пачырванеў, як дзяўчына. Яго выручыў сябра — бялявы, прыгожы, памяркоўны з выгляду Іван Ходас. Ён пачуў, што сказаў Славік, нахіліўся да яго за спіной Генрыха і пагрозліва прашаптаў:

— Мы такіх разумнікаў бачылі. І ведаем, чаго варта твая «шчырасць».

— Чаго? — натапырыўся Славік.

— Я асабіста сапсутай гайкі за яе не дам.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)