Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 106
Перейти на страницу:

Многае з тых часоў забыта, паловы сяброў маленства ўжо і на свеце не засталося, а вось гэтае — трымаць у запасе «радасць», жыве і па сёння.

Прыдумаў я аднойчы аповесць «З кошыкам», лірычную, пра грыбы. І мо месяц насіўся са сваёй задумкаю, жыў ёю, усяляк адцягваў выкананне яе, а калі навальваліся праблемы, забівала тлумам галаву, тады ў паемным куточку душы ўспыхвала — у цябе ж «радасць» наперадзе! У цябе ж цэлых 12 недагуленых дзён адпачынку! Вось прыйдзе восень, з’явіцца вольны час, ляжа на стол стос беленькай гладкай паперы, запоўніцца чорным ці сінім атрамантам ручка… За вакном халодны дождж, вецер, а тут, на кухні, суха, светла, утульна… Кубак гарбаты і пачак сухіх цыгарэт. Хвіліны шчасця… А наперадзе ж яшчэ «радасць» — калі белая, як нечапаны снег, папера ператворыцца ў чарнавікі, г. зн. запоўніцца літарамі, спішацца ўздоўж і ўпоперак розначарнільнымі сказамі (асабліва дарагімі і важнымі тым, што іх потым зусім немагчыма расчытаць), пакрыецца «галачкамі» ўставак… І тады ўключыцца кампутар і набярэцца гэты кароткі, разам з тым ёмкі, з падтэкстам загаловак — «З кошыкам».

Ну і што, што тэма не новая? Я пастараюся не паўтарацца. І мне — зрэшты, як, і кожнаму вясковаму беларусу, чыя добрая трэць жыцця так ці інакш звязана з лесам, знойдзецца што пакласці ў свой (у дадзеным выпадку літаратурны) кошык, і ў мяне ёсць свае запаветныя (у дадзеным выпадку творчыя) мясціны…

Ды толькі чалавек мяркуе, а Бог распарадкуе. Нядоўга мая «радасць» — прадчуванне блізкай любімай працы — цягнулася.

ІІ

Прысылаюць мне з Масквы часопіс «Дружба народаў», з перакладам майго апавядання. Але ледзь толькі я прабег вачыма змест на вокладцы, так на тое апавяданне забыўся — іншае кальнула ў сэрца… Невядомы Барыс Васілеўскі. Аповесць «Апошняе паляванне», з падзагалоўкам «Сёе-тое з жыцця грыбоў, а заадно і людзей».

Але хіба так бывае? Хіба праўда, што думкі, і творчыя замыслы, і сюжэты могуць перадавацца на адлегласці, як і магнітныя, і радыё- хвалі? Тады чым растлумачыць, што адзін-адзіны раз за апошнія дзесяць год узяў у рукі «Дружбу народаў» і адразу ж наляцеў на гатовае, матэрыяльнае ўвасабленьне сваёй ўласнай задумкі? Чаму менавіта ў гэтым, дзе і маё апавяданне, нумары? Што за такое хуткае, такое… як гэта сказаць, да неверагоднасці невыпадковае супадзенне?

Была яшчэ, праўда, крохкая надзея — можа, памыляюся? Можа, так сабе творчык, у іхнім маскоўскім стылі, з усімі іхнімі цяперашнімі выкрунтасамі?

Ідучы на прыпынак, чытаў на хаду — людзі саступалі мне дарогу (у нас усё яшчэ чалавек з кнігаю ў руцэ, як і п’яны чалавек, у пашане), потым у аўтобусе чытаў — ліхаманкава, па дыяганалі… І з кожным новым сказам, абзацам, эпізодам сумненні знікалі. Я бачыў перад сабою ўласную будучую аповесць, толькі чужым прозвішчам падпісаную. Ды яшчэ выкананне было лепшае, чым магло б быць у мяне.

Чытэльная, тонкая, у меру сур’ёзная, у меру іранічная штучка… У якой знайшлося месца ўсім маім так і нерэалізаваным знаходкам, назіранням, маленькім адкрыццям… Не было, здавалася, ніводнай дэталі, якую б гэты Барыс Васілеўскі (дай яму Бог здароўя) прамінуў.

Дзе маё сцвярджэнне, што звычайна грыбамі называюць толькі белыя, а ўсе іншыя маюць назвы ўласныя? Вось яно, у аповесці Б.Васілеўскага:

«…Кажу «грыбы», маючы на ўвазе белыя грыбы…»

Я хацеў напісаць, якую адчуваеш горыч, калі бачыш збіты кімсьці, або растаптаны грыб; калі ласка:

«Колькі разоў даводзілася бачыць з прыкрасцю вось такія, збітыя і нават расчаўленыя няўважлівай нагою грыбы. А нібыта і сядзелі ў адкрытую, навідавоку…»

А мо аўтар прапусціў гісторыю, як, зрэзаўшы грыб, мохам ці ігліцаю прыкрываеш карэньчык, каб іншыя грыбовікі не заўважылі? Як жа!

«Гэты каштоўны кружок (карэньчык) я заўсёды прыкрываю травою, лісцікам, прысыпаю якім-небудзь іншым лясным смеццем. Але не для таго, каб «не загнівала грыбніца»… Сам я, зразумела, заўсёды засмучаюся, калі бачу такі вось, пакінуты некім свежы кружок — значыць, хтосьці паспеў прашмыгнуць тут раней за мяне… Для іншага, асабліва для ўважлівага грыбніка не толькі сам грыб, а і пакінуты мною навідавоку зрэз — крыніца інфармацыі; па гэтым зрэзе шмат чаго можна вызначыць, і самае галоўнае — што тут, магчыма, месца…»

І тое ёсць у Б. Васілеўскага, што грыб (белы, канечне) не расце, калі на яго паглядзець; я сам мо сто разоў, каб пераканацца, правяраў — і на другі дзень знаходзіў на тым месцы альбо карэньчык, альбо такога ж самага, як і ўчора, толькі зморшчанага, падсохлага грыбка-шпендрыка…

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)