Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 106
Перейти на страницу:

— Ну што, спаліць яго к чорту разам з гэтым хлявом? Ці снайпераў выклікаць?

— Пачакай, — Шаўчэнка памяняўся з капітанам месцамі, высунуўся трохі з-за сцяны і крыкнуў: — Ласіца, не дуры! Твая маці прыехала, падумай пра яе!

У адказ нарэшце пачуўся голас — глухі, які ішоў з сярэдзіны хлява і які было чуць гэтак сама дзіка, як нядаўнюю аўтаматную чаргу па сваіх.

— А, узводны! Што ж твае салдаты носам у снег закапаліся?

— Весела яму, — сказаў Атаманчук. — Ну, я яму пакажу настальгію…

— Не дуры! — зноў крыкнуў Шаўчэнка. — Выкідвай аўтамат і рэмень з падсумкам і выходзь! Нам усё вядома! У цябе хвароба… Не бойся! Табе нічога не будзе!

— Сам выходзь! — пацяшаўся Ласіца. — Страшна? Што ж вы забіліся насамі ў снег?

Шаўчэнка раптам загнаў у кабуру «ТТ», рашуча, пругка падхапіўся і выйшаў з-за сцяны, трымаючы рукі ўзроўні плячэй. «Назад! Ён жа ненармальны!» — засіпеў ззаду Атаманчук, але ўзводны не павярнуўся, марудна, як па лёдзе, пайшоў да хлява. Ен маўчаў, і з хлява не адзываліся.

— Стаяць! — пачулася, калі да дзвярэй засталося ўсяго крокаў дваццаць. Шаўчэнка спыніўся. — Ну што, узводны? Зняць цябе зараз? Ты ведаеш, як я страляю. Чаго пабялеў, як снег?

Атаманчук са свайго месца прыслухоўваўся, але Лісіцкі гаварыў цяпер ціха, і ні слова нельга было разабраць.

— Ідзі назад, Шаўчэнка, і сядзі за сцяною. Не даводзь да граху. У мяне на цябе зла няма. Ідзі. I паглядзіш, як я адзін ад вас усіх суткі буду адбівацца. Не верыш?

Шаўчэнка не крануўся з месца.

— Аляксей, — сказаў ён, не адводзячы погляду ад цёмнага праёма дзвярэй, адкуль у любы момант магла вылецець смерць. — З кім ты сабраўся ваяваць? Ад каго адбівацца? Тут няма ворагаў! Чым табе людзі вінаватыя?

— А я чым вінаваты?!

— Ты кінуў пост, — цвёрда адказаў Шаўчэнка. Ён ужо апусціў рукі і патрошку, маленькімі крокамі, падыходзіў бліжэй. — Гэта ўся твая віна! Больш не будзеш служыць, паляжыш у шпіталі, камісуюць цябе, паедзеш спакойна дамоў, на цягніку…

— Ага, пад калёсны перастук! — са злосным адчаем перадражніў Лісіцкі. — Камісуюць! Ты ведаеш, што гэта такое, як жыць з гэтым?! Ды і не дойдзе да гэтага, вы мяне праз два дні там затаўчэце, ці ўколамі даканаеце! Дык лепш ужо тут… Хоць нацешыцца напаследак… Каб ты ведаў, узводны, як гэта соладка!.. АКМ, і вы насамі ў снезе… Стаяць! — крыкнуў ён зноў, калі ўзводны быў крокаў за дзесяць.

Шаўчэнка злавіў вухам шчоўкат засцерагальніка, які перавялі на адзіночныя. Па інерцыі ён зрабіў яшчэ крок — толькі таму, што корпус быў пахілены ўперад і нага патрабавала апоры… У гэты момант ляснуў стрэл. Узводны спатыкнуўся, марудна правёў рукою па грудзях, па ілбе, нібы шукаючы навобмацак рану, каб закрыць яе… Усклікнуў: «Ласіца!» — кінуўся да хлява, ударам нагі шырэй расчыніў дзверы, сагнуўшыся, праслізнуў у катух. Падбеглі Атаманчук з салдатамі. Узводны паказаўся ў дзвярах. У руках ён трымаў аўтамат і рэмень з падсумкам і штык-нажом. Моўчкі перадаў гэта Атаманчуку, сам зняў шапку і выцер ёю змакрэлы лоб. Ласіцу двое выводзілі пад рукі. Атаманчук кінуўся да яго:

— Дурань! Цэлы хоць?!

І сплюнуў. І падышоў да Шаўчэнкі, які прысеў на бервяно каля сцяны і закурыў. Атаманчук таксама дастаў цыгарэту.

— Дзіцячы сад… Дай прыкурыць.

— Слухай, а можа, праўда? — задуменна спытаў Шаўчэнка, падаючы яму карабок з запалкамі.

— Што?

— Ну, што ёсць такая… настальгія… Калі нянькі дзяцей душылі…

— Чаго гэта ты раптам?

— Ды так… На радзіму пацягнула!

— Ты ж казаў, у цябе няма, — здзівіўся зампаліт.

— Таму і пацягнула, што няма…

Ледзь зачынаўся дзень, і сцяна хлява, нядаўна такая чужая, страшная, а цяпер, асветленая і абагрэтая сціплым лістападаўсякім сонцам, з двумя мужчынамі пад ёю, што мірна курылі, была самая звычайная, самая будзённая.

1996 г.

З кошыкам, або Гісторыя ненапісанай аповесці

Штодня хаджу я па лясной дарозе,

І, як грыбы, збіраю я радкі.

Світальны лес у кошык мой прыносіць

Крамяныя, з расой, баравікі…

(М. Башлакоў, «Па грыбы»)

І

Помню, у далёкім, здаецца, яшчэ дашкольным маленстве была ў нас такая гульня не гульня — хутчэй, першыя пробліскі, раннія парасткі будучай жыццёвай філасофіі, — гэта калі пыталі адзін у аднога: «Якая ў цябе наперадзе радасць?» Недасведчаным тлумачылі — вось мяне, напрыклад, матка бярэ з сабою ў нядзелю на базар, я ўвесь час думаю пра гэта і мне шчасліва на душы… І ў кожнага адразу штось падобнае знаходзілася: таму вуду абяцалі купіць, таму — веласіпед, у іншага імяніны хутка… Ды і проста — вось цяпер лета, цёпла, а потым будзе зіма, снег, лёд, навагодняя ёлка — не радасць хіба?

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)