Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 153
Перейти на страницу:

А дарэмна ты не паспрабаваў раскілзаць мора, карсіканскі дурасліўчык. Дальбог, цікавей загінуць ад рукі мясцовага Рабесп’ера, крывавага і з віламі (на гільяціну ён выдаткавацца не будзе, трымай кішэнь), чым ад Кур’яна з мізэрным задам, зацягнутым у ласіны. Янка-Рабесп’ер, дык гэта хаця цікава. А ты не пажадаў. І вось за гэта накладуць табе аж па самае… І паляціш ты рылам у свой жа гной. І пачнуць жа цябе па замках цягаць, імя гразёю абліваць, узвялічваць, зноў абліваць, пакуль не прыйдуць да вываду, што было дадатнае, а было і адмоўнае, і толькі не вядома, што пераважае, дый наогул, ці варта гэтым займацца, тым болей што ўся твая справа даўно патанула ў цемры вякоў і, за непатрэбнасцю, занесена на антрэсолі архіва матухны-гісторыі.

Косткам і тое спакою не будзе. Павінен быў ведаць гісторыю маленькага Наварца[56]. Прыйшоў з поўдня, прамяняў Парыж на імшу, памёр, забальзаміравалі італьянскім спосабам, на вякі. Паклалі ў нейкае там абацтва… Сен-Дэні, ці што? А тут Рабесп’ер… Санкюлоты падумалі-падумалі. Добры, здаецца, быў кароль, песенькі пра яго спяваюць.

“Vive Henri guatre…”[57] Ды і работы чалавечай шкада… А потым, далей ад граху, у агонь, разам з Людовікам Адзінаццатым, Акаянным… Так і табе будзе. Тваю Вандомскую калону абавязкова нехта скіне рана ці позна. Твой прах, які, ты мяркуеш, пакладуць у дом інвалідаў, – нехта выкіне.

Ну вось, ведаеш, а пнешся.

А дарэмна ты не паспрабаваў раскілзаць мора!..

Такім думкам аддаваўся Даніла Загорскі, усё яшчэ ўмацоўваючы камяніцу, рыхтуючы яшчэ адну хітрасць і п’ючы, бы ў пустыні. А потым, калі Карсіканец сапраўды загрымеў, з Пецярбурга прыехаў рэвізор, каб расследаваць справу пра манастыр, генерал-ад’ютант Баранаў…

“Эге, сілаю браць не будуць, – падумаў пан. – Справа за часам прыахалола і здаецца ўжо не такой важнай. Трэба рызыкнуць”.

І ён рызыкнуў: запрасіў генерал-ад’ютанта ў Вежу. А там на вячэру. А там – у камяніцу.

Баранаў убачыў валы, порах, гарматы, узброеных людзей, а ў камяніцы бясцэнныя габелены, антыкі, карціны.

– Чаму гэта тут? – Баранаў успомніў бочкі з порахам у скляпеннях і здрыгануўся. – Жыццё вам, спадзяюся, не абрыдла?

– Я фаталіст. Трапіць дык трапіць.

– А калекцыі?

– Я не хачу, каб імі цешыўся нехта яшчэ. Зрэшты, вам магу падарыць гэтага фаўна.

Фаўн з часам прыдбаў высакародную цёмную паціну, уцёртую ў мармур. Яна не зніжала яго белі, а толькі надавала яму рэльефнасць і прыгажосць жывога цела.

Фаўн з’едліва ўсміхнуўся Баранаву. Генерал не помніў сябе ад радасці. Гэта было больш каштоўна, чым “Нерон” Юсупава, звычайны афіцыйны бюст рымскіх часоў. У Юсупава была толькі адна “ступа” з такой вось пацінай. А гэта… Элада! У яго, Баранава, ёсць ужо бюст Агрыпіны. Цяпер ён пераплюне і Юсупава з яго “ступаю” і Шарамецева з ягонай славутай пампейскай “Козачкай”.

– Бярыце, генерал. Я вызваляю гэтага фаўна ад наканаванасці.

Загорскі ўбачыў, што клюнула. Некалькі такіх пастак, для кожнага тыпу людзей, было расстаўлена ў яго.

– Пашкадуйце гэта, князь, – узмаліўся рэвізор. – Выбух – і…

– Усё адно жывём на вулкане. Не я, дык нехта другі.

Баранаў зразумеў намёк. Ды гары яно гарам, каб праз вежу нейкага ідыёцкага манастыра загінула такое. Але яму было страшна: а раптам і на яго данос?

– Вы ведаеце, што на вас ёсць ананімны данос, князь?

– Магчыма. У мяне шмат ворагаў.

– Аб манастыры.

– Чуў і такое. Спадзяюся, не ігумен скардзіўся.

– Не, ён якраз маўчыць.

“Яшчэ б ён крычаў, – падумаў князь. – Хто яго, калі ён крычаць будзе, бітага на месцы пакіне”.

– Бачыце, ветру з манастыра… мне баяцца не даводзіцца. Я ж кажу: плётка ворагаў.

– А дачка?

– Ды што дачка. Вы лепей спытайце ў яе і ў зяця. Жывуць. Пасаг – дзве тысячы душ. Чаго ім яшчэ?

Баранаў паспакайнеў.

– А хто ж манастыр спаліў?

– Французы, любы генерал, французы. Усё яны, фармазоны. Буанапартэ…

– А кляштар?

– Але, – сказаў Загорскі, – частавалі нас там, частавалі. Такія гасцінныя людзі!

І ўсхапіўся:

– Няўжо яны скардзіліся?

– Што вы. Наадварот, хваляць.

– Вось бачыце, генерал, як можна звяртаць увагу на данос без подпісу… Дый наогул, што гаварыць аб гэтым… Давайце лепей у фараон перакінемся.

“Сволач, – падумаў Баранаў. – Яшчэ дражніць. Ну, я ж табе зараз за фаўна грошы прагуляю. Адмовіцца не магу, па няшчаснай слабасці маёй да антыкаў, дык я ж зраблю так, што я ў цябе гэтага фаўна куплю. І рукі будуць вольныя”.

вернуться

56

Генрых IV.

вернуться

57

Віват Генрых Чацвёрты… (франц.)

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)