Электронная книга - «Пыл саркафагаў». Краткое содержание книги:
Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі, сцвярджэнне самакаштоўнасці хараства. Зыходзіць гэтая традыцыя яшчэ ад Сімяона Полацкага, які, у прыватнасці, даў узоры так званых фігурных, або графічных, вершаў. Шмат паэзіі «чыстай красы» ў яе стылёвай разнастайнасці ў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі і ў многіх іншых папярэднікаў.
Дрэмлюць сузор’і, спавітыя небам, шэрым і цёплым,
як вочы твае.
Маннаю зорак бяздоннай прасторы шлях аксамітны
бязгучна плыве.
Думкі, жаданні, пачуцці і мроі разам губляюцца
велічным сном.
Толькі каханне, як хваля марская, пеніцца срэбным сваім
хараством.
Вечна жывое на пульсе імгненняў поўніць бясконцасць
і сее святло.
Дух і сусвет аб’ядноўвае верай, зернем жывым адраджае
жыццё.
МЛЕЧНАЕ ТЛО
(Трыпціх)
О, як ты цяжка снішся мне!
Баляслаў Лесьмян
І
Падае снег. Накрыцца б ім,
Ды нельга. Пад коўдраю спіш дзірвана.
І толькі сненне праз белае сненне
З Лебедзем поруч да Ліры плыве ў
Зорным вэлюме Млечнага Тла.
ІІ
Ты ў Геркулесе, я пад Сонцам.
Між намі тысячы гадоў святла.
Мы сустракаемся ў сненні, і семя
Ліецца Млечным Тлом.
ІІІ
Басанож на Млечным Тле
Згадай маю гасціннасць.
... міжзорны пыл.
ПОЎНЯ
Поўня чыстая, поўня светлая,
Паратунак знямоглай душы,
Ахіні маё сэрца ветліва
Ў прамяністую ноч імшы.
Я заплачу, і слёзы пырскамі
Разляцяцца на небакрай,
Стануць поўнямі залацістымі —
Ты на пацеркі іх збірай!
SUB SPECIEE AETERNITATIS*
Будь, душа, как живущая звезда…
Тексты пирамид
Чрез белые влагалища
гробов
мы возвратимся
в плоть земную
и вечность
прорубив крестом
поверхность
вновь начнёт иную
из праха
воскрешенную любовь
и глина превратится в дом
для чьих-то но
не наших пантомим
для траекторий
чувств и судеб
для взлёта и паденья
душ
что на весах
отмерят судьи
без жалости
уже не нам а им
на миг застывшим
в медный туш
когда-нибудь и мне
в свой горизонт
как фараонам
лечь настанет
и звёздная река
на прядь
Харона
жизни нить потянет
Любимая
взгляни на Орион
звездою там
и мне пылать
лишь Эрос вожделений
над Землёй
не исчисляет
днями время
а в памяти хранит
комет
по элипсам
несущим бремя
рождённым под
неведомой чадрой
спиралевидных
звёзд планет
* С точки зрения вечности
ТРЫЯЛЕТ
Тваіх ног сексуальная готыка,
што пад ветразем шоўку плыве,
так бязмежна хвалюе мяне!
Тваіх ног сексуальная готыка...
І насупраць мараваў жыве
эратычнага мора экзотыка —
тваіх ног сексуальная готыка,
што пад ветразем шоўку плыве.
СТОМА
Крыж ля дарогі.
Сонца высока.
Стомлены ногі,
Хата далёка.