Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Крокі па старых лесвіцах
Крокі па старых лесвіцах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Крокі па старых лесвіцах

Электронная книга - «Крокі па старых лесвіцах». Краткое содержание книги:

Крокі па старых лесвіцах
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:

ІІІ

СКІФЫ
Нявечна ўсё: аблічча, і душа,— I падлягае тлу. А мы — рагочам, А грэшнікі грашылі і грашаць І прызнаваць смяротнасці не хочуць. Таму у прорву голас наш ляціць, I мовы нашай высыхае мора, Таму і выміраем пры жыцці, Ці то ад глупства, ці то ад пакоры. Як назаве сябе нашчадак наш? Ці і тады, у мітусні бясконцай, Нікога не ўсхвалюе ні труна, Ні рана, пачарнелая на сонцы? Забытых смерць збірае ў свой прыпол. А хто забыў — сябе хаваюць самі. Нявечна ўсё, пакуль нявечны боль. Нявечна ўсё, пакуль нявечна памяць.
* * *
Сівою травой парастаюць каменні. Не ўспомніцца, што тут калісьці было... Пакрыўджаных болей, чым проста сумленных, Таму аддаецца былое на злом. І нельга сказаць, што яго не ратуюць — На тым ратаванні ўзмацнеў не адзін... Але асабіста каго ж тут рабуюць? У хату не лезуць. Маўчым — ды глядзім. Руйнуецца тое, што шчэ не спазнана. Дамы пахаваны з гісторыяй іх, Ратуюць адзін — дзесяць не ўратавана. Мясцін старажыл не пазнае сваіх. I мне падабаюцца новыя гмахі, Іх позіркі светлыя, чыстае шкло... А горад мінулага дрэвы ўздымае, Бы твар захінае рукамі: «За што?!»
ЧОРНАЯ БЫЛЬ
Ёсць чорнае сонца. Малыя ўсе меры, Каб мераць бясконцы пагрозлівы цень. Хаця не дае мне ў пагрозу паверыць Кахання зямнога зіхоткі прамень. Ёсць цень— і яго перавага у свеце. Яго адкідалі паважна зубры, А цень — перамог, і прапылены зецер Іх цені ганяе ў гатычным бары. Цень — пан! I дубы гэты цень адкідаюць, І вежы... I постаці смелых людзей... I цені ўсё новыя цені ганяюць, I меней у свеце высокіх надзей. I цень паглынае ўжо нават каменні I светлую памяць... I гасіць усход. І яснага сонца ўсё меней і меней, А чорнага сонца ўсё болей штогод. Мой бедны праменьчык! Святла нам хапае Пакуль што... Пакуль што... Ды наша любоў Зайздросны карычнезы цень адкідае. I чорнае сонца ўпаўзае у кроў.
«СУМЛЕННАЯ» ПАЗІЦЫЯ
У час Змяі, калі ва ўсім старанна Вышукваецца закалоту ніць — Маўчы! Ты — бог, пакуль ты — не спазнаны Свет не даруе прагі гаварыць. У час Вароны, што падобным робіць Да каркання і спевы, і выццё, Маўчы! Іначай высахнуць, бы кроплі, Твае надзеі, а пасля — жыццё. I ў час Сабакі, дзе слаўней — гарласты I дзе адзін не чуе аднаго, Маўчы! Не ўдасца галаву пакласці, Хіба што гаспадар штурхне нагой. Быць па-над часам — дадзена адзінкам. Як толькі ўчуюць між сабой звяры Жывога чалавека — ён загіне, Але другому крыкне: «Гавары!» Ім, Людзям, можна гаварыць заўсёды, А нас сціскае час у днях сваіх... Якія з нас утворыць ён істоты, З інтэлігентных, грэблівых, нямых? Цураліся бяздомнай п'янай дрэні, Маўчалі мужна, быццам селядцы... Час Чалавека мы, відаць, сустрэнем У поўсці, чорных пер'ях і лусцы.
МАЛАДОСЦЬ
Я не лепей за іншых. Мне толькі страшней, Калі горад высмоктвае сокі Са сваіх ачмурэлых ад тлуму дзяцей Ці калі праганяе прарокаў. Я не лепей за іншых, душою калек, Можа, толькі задумлівей крышку Свае дзверы зачыніць за мной чалавек, Як свяшчэннік — паганскую кніжку. Я — не лепей за іншых. І я гавару Дабрадзеям «спасибо»— не «дзякуй». Я адсюль не ўцяку, ад ганьбы — не згару, Толькі вечна на могілкі цягне. Я не лепей за іншых. А вы — за мяне. Мы ў адным замацованы радзе, Як цвікі, што мацуюць на бляклай сцяне Мармуровую мёртвую памяць.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)