Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Крокі па старых лесвіцах
Крокі па старых лесвіцах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Крокі па старых лесвіцах

Электронная книга - «Крокі па старых лесвіцах». Краткое содержание книги:

Крокі па старых лесвіцах
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
ДЗІВА
У асенніх крывых лазняках Памірала апошняе дзіва. Справядлівасці нельга чакаць — Свет не любіць дарыць справядлівасць. Дзіва гналі машыны і бруд, Злыя людзі і добрыя людзі, I яно апынулася тут — Дзівакі паміраюць у брудзе. Сіняй птушкай сядзіць у кустах, Перабітыя крылы трапечуць. Падпаўзае да лапак вада З рабаціннем пляўкоў чалавечых. I апошнія іскры лятуць Ад нябёсных, прытушаных пер'яў... Трупік птушачкі, шэрай, як ртуць, Знойдуць заўтра ў кустах піянеры.
ПА ШЛЯХУ ПРОДКАЎ
Беларусь! Душы маёй калыска! Возера лілейнага святла! Да сваёй загубы гэтак блізка Ты яшчэ ніколі не была. І адвары доктара Скарыны Праліліся ў чэзлую траву. Па нябёснай прывіднай сцяжыне Пакідае доктар Беларусь. І за ім ідзе да зор Завальня, Свечку захінае даланёй, Даганяе човен старадаўні, Што з Палесся ўзяты вышынёй. «Нешта Продкаў Шлях аж слепіць вока»,— Здзівіцца забыты дзецьмі дзед, і душа старэчая з палёгкай Адляціць за позіркам услед. А сцяжына белая танчзе, I па ёй — як па лязу — ў жыцці Ўсмешлівы апостал Караткевіч З вогненнай вадой нясе пацір. Шлях растаў — і велічныя цені Па-за нашым позіркам плывуць... Дождж пайшоў. Ці смерць, ці бласлаўленне Кроплі срэбнавокія нясуць?
МОЙ КРАЙ
Тоне ў студнях зялёнае сонца, Сонца белае — у вачах. I чырвонае сонца бясконца Па-над вежамі крэсліць шлях.
Гэта — бонда нашага бога, Што штандарам абраў сабе Свежы след ад мяча чужога На высокім белым ілбе.
Гэта — сад, дзе ўзрастаюць зоры На прамых галінах крыжоў. Гэта — мора зямнога гора, Родны бераг уцекачоў.
Гэта—поле, дзе заараны Разам з косткамі — перуны. Гэта край — суцэльная рана, Гэты край мой — мой рай зямны.

ІІ

НАШ ЛЁС
Ткала нядоля чароўную світку Хлопцу на шлях, не на знос — навырост. Белая нітка, чырвоная нітка — Вось і дарожка лягла на пагост.
Шчасце — не птушка, яно — папялушка, Там, дзе агонь, і мільгае яно. Хлопец за шчасцем спакуслівым рушыў. Многа штандараў, а шчасце — адно.
Кружыць і кружыць па свеце дарожка, Бойка за бойкаю—шнарам на шнар. Вось і яліну пілуюць на дошкі, Вось і зваліўся чарговы штандар.
Вось і канчаецца шлях шматпакутны, Наканаваны нядоляю шлях. З дошак яловых — твой дом цемнакутны.
Хопіць па свеце бадзяцца ў гасцях. Ткала нядоля чароўную світку Хлопцу-малойцу на лёс, навырост... Саванам бела-чырвоным спавіты, Лёг беларус на забыты пагост.
СПАДЧЫНА ІВАНА ФЁДАРАВА
Ад крыку аж лісцё ляціць з двара. Здаецца, нават камень лямантуе — То ліхвяры Івана-друкара Зляцеліся на спадчыну худую. Здавалася, няма чаго й дзяліць — А лаюцца з-за кожнае анучы. Ахвярна са сцяны Хрыстос глядзіць — Хто да сваёй яго пацягне кучы. Ледзь-ледзь спакой захоўваюць жанкі, Пільнуючы, што мужыкі адхопяць. Друкарню разабралі на шматкі, Як разбіраюць вепрукоў увосень. Панове, ну нашто друкарня вам? Вы ж і чытаць не ўмееце, напэўна! Ды кожны нешта цягне: «Не аддам!» I літары ссыпае па кішэнях. Пасля дзялілі Бібліі... Бог мой! Чырвоныя радкі ажно чарнелі... Дзесяткі кніжак кожны пёр дамоў, Каб доўга ў скрынях кніжкі парахнелі Забралі ўсё. I дом, пусты, як стэп, Другой зрабіўся друкару магілай... I герб «Шрэнява», беларускі герб, Нашчадкам пагражаў стралой бяссілай...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)