Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Падары нам дрэва
Падары нам дрэва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падары нам дрэва

Электронная книга - «Падары нам дрэва». Краткое содержание книги:

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 106
Перейти на страницу:

Радзім угледзеўся на адзінокую жоўтую ружу, што стаяла ў вазе на століку пры канапцы.

— А што гэта тут столькі мужчын ходзіць? З банцікамі?..

— То ж мой гарэм.

— Гарэм? Твой? — зніякавеў Радзім.

— Разумееш, — апусціўшы вочы тлумачыла Оя. — Тут так прынята. Па-іншаму нельга. І чым больш мужчын у тваім гарэме, тым большая да цябе ўвага, тым больш цябе паважаюць. Я была паспрабавала адмовіцца, але ўбачыла, калі зраблю гэта, мяне пасадзяць у турму. Ці самае лепшае — пашлюць да вас, прачак.

Радзім усё яшчэ глядзеў на ружу.

— То і прыходзь, — не зводзячы вачэй з пялёсткаў, сказаў ён.

— Радзімачка, ты многае не разумееш. Я ж і цябе хачу забраць з пральні.

— У свой гарэм?

— Ага. Я ўпрасіла валадарку, і яна дазволіла. Так што ты можаш аставацца тут. Гэта будзе твой пакой.

— Мой пакой у тваім гарэме?

— Не злуйся і не задзірайся. Я не карыстаюся ніякімі паслугамі мужчын. Яны існуюць самі па сабе, і ніводзін з іх нават не заходзіў у маю спальню.

— І мяне ты далучыш да таго статка, што з банцікамі і касічкамі?

— Не, ты будзеш жыць, як сам захочаш. Разумееш, я проста хачу вызваліць цябе ад цяжкой працы.

— А калі я сам не хачу вызваляцца?

— Гэта твая справа. Але ж у цябе іншага выйсця няма. Што, ты ўсё жыццё будзеш стаяць над пральнаю дошкаю? У пральні? Мыць жаночыя панчохі?

— Дзіўна, ты стала такою… практычнаю, — хацеў сказаць «цынічнаю», але пабаяўся абразіць дзяўчыну.

Яна ж зразумела ўсё так, як ён і думаў.

— Не, не цынічнай. Проста, я прымаю жыццё такім, якое яно і ёсць. А ты што, хочаш перарабіць яго?

— Паспрабую.

— Нічога ў цябе не атрымаецца.

— А ў цябе?

— У мяне ўсё атрымліваецца. Мяне заўтра выбіраюць у Савет Брытагаловых. І Валадарка робіць сваёй намесніцай…

— І ты радуешся? А чаму? Памятаеш, як дурбуд на поўным сур'ёзе сцвярджаў, што Другое Паўшар'е — гэта другая палавінка седаўкі. І ты рада, што будзеш амаль валадаркаю седаўкі? Ты ж бачыш, што тут яшчэ большы дурбуд, чым у самой Дурбудзіі. Раздойваць мужчын, фарбаваць ім вусны, плоіць валасы і чапляць на іх розныя банцікі, каснічкі? Няўжо ты не разумееш, якое гэта глупства?! А жанчыны? Прызнаваць жанчынаю толькі тады, калі яна страціць усё жаночае? І караць, садзіць у турму толькі за тое, што мужчына хоча застацца мужчынам, а жанчына — жанчынаю? То ж абсурд, святатацтва! Няўжо ты гэтага не разумееш? Дарэчы, а дзеці? Дзе дзеці Другога Паўшар'я?

— Не бачыла. Валадарка кажа, што сям'я, дзеці — гэта ўсё лішняе. Чалавек сам сабою павінен жыць і радавацца на зямлі. А дзеці перашкаджаюць гэтаму.

— Наадварот, у нас спрадвеку ведалі, што якраз дзеці памагаюць і жыць, і радавацца. Толькі з дзецьмі прыгажэе чалавек — і мужчына, і асабліва жанчына. Як ты гэтага не разумееш?

— Разумею. Ты хочаш, каб у нас было дзіця? І я таксама хачу…

Яна нахілілася да яго, абняла за плечы — ласкава-ласкава. Правяла пальчыкамі па ягоных вуснах. Прыціснулася яшчэ бліжэй. Прашаптала:

— Родны мой, я хачу нашае дзіця. — Оя дрыжала ўся — нібыта ёй адразу зрабілася вельмі холадна. — Я хачу дзіця, — прасіла яна.

Яму здалося, што ён зноў убачыў знаёмае воблачка. Яно стаяла на фоне акна і нікуды не рухалася. Трошкі пагойдвалася — як усё роўна ківала, нібы і ў ранейшыя з'яўленні, галавою.

Ён асцярожна зняў Оіны рукі са сваіх плячэй, адхінуўся і парывіста ўстаў. Хацеў падысці да акна, але воблачка ўжо знікла: колькі ні ўглядаўся, нідзе яго не было відаць.

Оя сядзела на канапе, унураная і зацятая.

— Ты з ёю ніколі не сустрэнешся, — ускінуўшы на яго вочы, сказала зэмка, і ён адчуў у яе голасе злосць і раздражненне.

Радзім вытрымаў яе погляд, яе словы.

— А ты памажы нам сустрэцца, — ціха папрасіў ён. Яна задумалася. Доўга сядзела, як каменная, і маўчала. Затым рашуча згадзілася:

— Добра, няхай будзе па-твойму — памагу.

Але тут жа ўпала на канапу, закрыла твар рукамі і расплакалася.

Ён увогуле не выносіў жаночага плачу — заўсёды было шкода кабет, — а гэтыя ж слёзы ліліся нібыта па яго віне. Падсеў да Оі, пачаў ласкава гладзіць па мокрым твары — супакойваў дзяўчыну. Тая і праўда неўзабаве перастала хліпаць, уздрыгваць, сцішылася, супакоілася — як усё роўна заснула.

— Зразумей, Оя, я павінен знайсці Юлю. Мы з ёю трапілі ў такую бяду. А я быццам ужо і не шукаю яе, быццам змірыўся са стратаю…

Зэмка маўчала. Але Радзім адчуваў — яна не спіць і ўважліва слухае тое, што ён гаворыць.

— Разумееш, нашы бацькі верылі, не сумняваліся, што мы з Юляй пажэнімся. І мы, здаецца, таксама. А ты мяне клічаш у свой гарэм…

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)