Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Падары нам дрэва
Падары нам дрэва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падары нам дрэва

Электронная книга - «Падары нам дрэва». Краткое содержание книги:

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 106
Перейти на страницу:

— Затое вось і пакутуе між нас, — задумліва ўздыхнуў Рэц.

Прычоска ў яе была прыгожая і элегантная, не тое, што ў мужчын — нічога не паробіш, вопыт, жанчына ёсць жанчына! — і вусны яна фарбавала далікатна і з вялікім густам. Гэта адразу кідалася ў вочы нават тут, у тлуме, духаце і мыльных выпарэннях пральні.

— А ў нас нават мужчына ёсць, які застаўся мужчынам, — гледзячы ў сваю балею, пахваліўся Рэцаў сусед і патлумачыў: — Не раздоены.

— Я хачу яго пабачыць. Пакажыце, дзе ён?

— Не можам.

— Чаму?

— Ён у турме.

Пачуўшы пра гэта, Радзім вырашыў для сябе, што і сам не дасца на глум і здзек брыгаталовым. У пральні працаваць ён, канечне, будзе, бо нідзе не дзенешся, але рабіць з сябе жанчыну, фарбаваць вусны і гадаваць жаночыя грудзі не дазволіць. Няхай лепей і яго, як таго непакорнага мужнага мужчыну, садзяць у турму.

Радзім разумеў, што ўсё тое, што робіцца на Другім Паўшар'і, разлічана на самазабойства. Мужчына, колькі б яго ні раздойвалі, не народзіць дзіця. Ды і жанчына, якая пахваляецца, што яна — мужчына, таксама не для жыцця. Значыць, нехта свядома запланаваў іх на звод. Хто і навошта?

Ішлі дні за днямі. Усе яны былі занятыя працаю — ад цямна да цямна ў пральні, і толькі ночы аставаліся вольныя.

Начавалі ў стагах сена, што шчодра панастаўляны вакол пральні: іх, мусіць, і складалі тут толькі для начлегу.

Сена было свежае і духмянае, і Радзіму, народжанаму ў вёсцы, гэта падабалася — спаў ён у стагах як забіты.

Некалькі разоў асабіста да яго прыходзіла наглядчыца, маўчала, прыглядалася, але пакуль што нікуды не клікала, нічога ад яго не патрабавала.

Ён жа чакаў. Чакаў, калі і з яго пачнуць рабіць жанчыну.

І не прайшло і тыдня, як яго паклікалі. Вялі доўга. Пераходзілі вуліцы, чакалі на скрыжаваннях, прапускаючы транспарт, міналі плошчы. Нарэшце, спыніліся перад нейкім нязграбным будынкам, які звонку нічым асабліва не вылучаўся між іншымі,— быў абшарпаны і недагледжаны. Аднак усярэдзіне ўсё блішчэла і зіхацела. Чысціня і парадак зусім не адпавядалі знешняму выгляду, а далікатнасць і ўмеранасць ва ўсім гаварылі пра бездакорны густ таго, хто тут жыў. Праўда, яму здалося, што ўсюды завельмі многа розных вышываных дробязяў — яны, акуратненька разасланыя, ляжалі і на сталах, і на ложках, і на крэслах, — але гэтыя пелярушкі не заміналі агульнай чысціні і парадку, а наадварот падкрэслівалі іх.

Непрыемнае ўражанне на яго рабілі мужчыны, якія, здавалася, без усялякай патрэбы сноўдаліся па калідорах — усе нейкія ахайныя, дагледжаныя, не падобныя на раздоеных, але ўсё ж апранутыя з лёгкай жаночай вытанчанасцю — банцікі, каснічкі, кветачкі…

У пакоі ж, куды яго прывялі, усяго гэтага не было. Ён быў абстаўлены без усялякіх упрыгажэнняў, празмернасцяў, нават крыху аскетычна. У глыбіні пакоя, каля самага акна стаяла невялікая, акуратненькая канапа, а на ёй хтосьці сядзеў — здаецца, брытагаловая.

Калі Радзім зайшоў, яна не пачула і не ўбачыла — глядзела ў другі бок і нешта шаптала сама сабе. Хлопец прыслухаўся.

— Запалю я свечку, — разабраў ён, у начной цемры, пакланюся ёй тройчы аддана і скажу словы замоўныя: «Ой вы, духі замоўныя, вялікія, светлыя, злыбяду ад кахання адводзячыя, вы пачуеце мяне, вас упрошваючую, не тушыце свечку, мной запаленую, я паліла яе з чыстай душою: не чужога мужа прыманьвала, не чужога жаніха прыхаджвала. Запаліла дзеля каханага, мне самім лёсам суджанага. І малю я вас, духі светлыя, надзяліце агонь вашай сілаю, сілай добраю, усепранікальнаю, ад пагібелі кахання абараняючай. Запаліце агонь у сэрцы любага, асвятліце ў ім усе злучыны, пасвяціце да самага донейка — чую, там ляжыць ільдзіна стылая — рэўнасць лютая злой разлучніцы. Растапіце тую льдзінку калючую, ёй слязой вярніце гаручаю».

Скончыўшы замову, брытагаловая заўважыла Радзіма, сумелася, падхапілася з канапы і, спяшаючыся, накіравалася да яго — худая, невысокая, з голаю галавою.

Брытагаловая падышла бліжэй, узяла яго за рукі.

— Дзень добры, Радзім, — сказала яна, і толькі тады хлопец пазнаў яе — гэта была Оя.

Дзяўчына радавалася сустрэчы, а ён яшчэ пакуль што не разабраўся ў пачуццях — нязвычна было бачыць яе без валасоў.

Оя, не выпускаючы ягоныя рукі са сваіх, павяла Радзіма да канапы, села сама і пасадзіла яго побач з сабою. Радзім маўчаў — нешта зламалася ў ім, і ён ужо не мог размаўляць з Ояй так нязмушана і шчыра, як раней.

Хлопец моўчкі абвёў пакой вачыма. Яна перахапіла гэты позірк, сказала:

— Я тут жыву.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)