Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 162
Перейти на страницу:

— Штэе аўф, абер шнэль![2]

Івашоў скрывіўся ад болю, узняўся на адну руку і зноў заплакаў, як плакаў пад тым пагоркам у полі. Канвойныя спыніліся на дарозе, Валодзькін таксама стаў зводдаль.

— Паночак, камарад, завошта? Мы ж нявінныя… Злітуйцеся, пусціце мяне… Пусціце…

— Гэ, чаго захацеў, — буркнуў Валодзькін. — Не ламайся, не ўпросіш.

Але Івашоў прасіў. Ён, пэўна, адчуў, што сілы яго ўжо невялікія, што многа ён не пройдзе, і чалавек слязьмі і просьбамі думаў вымаліць сабе паратунак.

Укормлены праглынуў сваю жованку і запытальна зірнуў на яфрэйтара. Той нешта гыркнуў гучным ад лютасці голасам і зняў з пляча карабін.

— Аўфштэен! Форвэртс![3]

Ён наставіў карабін у голаў палоннага і злінялымі сваімі вачыма з хвіліну свідраваў яго. Цяжка варушачыся, Івашоў устаў, але ногі яго бяссільна запляталіся, і ён няўпэўнена ступіў некалькі разоў. Валодзькін гідліва плюнуў на дарогу — ён не шкадаваў былога таварыша, не мучыў сябе дакорамі, што той быў доўгі час блізкі яму, гідлівасць зацяніла ў ім усе пачуцці да гэтага чалавека.

Праз нейкі час Валодзькін зноў спыніўся ад крыкаў ззаду — Івашоў, распластаны, ніцма ляжаў на снезе, голасна екатаў нешта і плакаў. Валодзькіну стала вельмі прыкра і горка ад усяго гэтага, і ён адвярнуўся. Захінаючыся ад сцюдзёнага ветру, з хвіліну ён слухаў то роспачны лямант зняможанага Івашова, то разлютаваны крык старшага канваіра. Затым нечакана грымнуў стрэл, і крыкі сціхлі. Калі Валодзькін азірнуўся, яфрэйтар, лязгаючы затворам, выкідаў з карабіна гільзу — на зямлі ляжала скурчанае нерухомае цела Івашова.

Ад прыкрасці Валодзькін толькі ўздыхнуў — ні жалю, ні самага маленькага спачування не засталося ўжо да гэтага недарэчнага таварыша. Ён хацеў ісці далей, але канваіры паклікалі яго да забітага, загадалі адцягнуць труп з дарогі. Хлопец пачакаў, пакуль укормлены абшукаў кішэні дзіравае світкі нябожчыка, і потым зрабіў тое, чаго патрабавалі ворагі.

Глухая, малаезджаная дарога ўсё вілася і вілася між пералескаў, пагоркаў, балацявін. Побач не відаць было ніводнае вёскі, і невядома, дзе быў той горад, куды вялі дваццатага ўцекача.

Адразу пасля забойства Івашова Валодзькін заўважыў, што немцы чагосьці сварацца. На яго яны не дужа звярталі ўвагі, ён ішоў сабе наперадзе, а канвойныя нешта злосна спрачаліся між сабой. Валодзькін не азіраўся, але ён паз — наваў ужо голас кожнага і цяпер чуў, што неразгаворлівы дагэтуль чарнявы нешта стрымана і незадаволена бурчаў ззаду. Ён чымсьці абураўся, і яфрэйтар раздражнёна гыркаў на яго. Укормлены больш маўчаў, толькі зрэдку ўстаўляў у спрэчку некалькі слоў.

— Хаст ду тот гешляген, ганц рыхціг![4]

— Філляйхт іст эр уншульдзіг? Воцу зо граўзам?[5] — даводзіў чарнявы.

— Філе гефалленэ, венігэ лебендзігэ зо фордэрт унзэр фюрэр![6] — гыркаў яфрэйтар. — Зольст ду маўль кальтэн, Лорэнц.

— Альзо ляс ін аўх нідэр![7] — раздражнёна кідаў чарнявы.

— Біст ду фэрукт гевордэн, ду цівільку! Вен абер вэрдэн вір цум хэрн оберштурмфюрэр хэрбайшлепэн? — злаваўся старшы. — Ім мілітэр мус ман я дэнкэн, унд цвармер, альс бай дэн бюхляйн![8]

Валодзькін не ўсё зразумеў з гэтай сварлівай гамонкі, але галоўнае ён усё ж сцяміў і з цікаўнасцю азірнуўся. На тварах дваіх — яфрэйтара і чарнявага — ляжала раздражненне, толькі ўкормлены абыякава плёўся ззаду і ўсё нешта поркаўся ў кішэнях. Валодзькін коратка затрымаўся позіркам на чалавеку, які гэтак нечакана заступіўся за іх. Штосьці было ў яго твары разважнае і нязлоснае, нават нешта пакутнае, і тады гэты чалавек нагадваў Валодзькіну другога немца — лагернага шафёра, які зусім інакш, чым астатнія ворагі, адносіўся да палонных. Ён не крычаў ніколі на іх, не лаяўся, здаралася, калі не бачылі іншыя прыганятыя, соваў якому бедаку кавалак бутэрброда ці недакурак цыгарэты. Палонныя, як трэба, ацанілі яго дабрату і яго рызыку і вельмі паважалі гэтага незвычайнага немца. Цяпер па нейкім унутраным руху чарнявага хлопец адчуў незразумелую яшчэ еднасць яго і таго лагернага шафёра, і ад гэтага нечаканага адкрыцця крышачку святлей стала на душы. Неяк быццам паменшала тая адзінота, якая мімаволі самотна з’явілася ў яго сэрцы пасля забойства Івашова.

Ужо, мабыць, пад поўдзень з небасхілу ярка бліснула зімовае сонца, і снегавое поле заіскрылася алмазным россыпам калючых блішчынак. Валодзькін зусім ужо прыбіўся і ледзьве-ледзьве клыпаў, прагнучы хоць якога-небудзь канца гэтым пакутам. Канвойныя, пасварыўшыся, доўга ішлі моўчкі — яны таксама прытаміліся, і ля трох разгатых сосен, што стрэліся ім збоч дарогі, яфрэйтар крыкнуў: «Аўсруэн![9]». Ён стомлена бухнуўся задам у снег, ля яго размясціліся салдаты. Валодзькін таксама сеў непадалёку і з-пад ілба зацята пазіраў на ворагаў.

вернуться

2

Паднiмайся, жыва!

вернуться

3

Устаць! Наперад!

вернуться

4

Забiў, i добра!

вернуться

5

А можа ён не вiноўны? Навошта так люта?

вернуться

6

Больш забiтых — менш жывых, так патрабуе фюрар! А ты маўчы, Лорэнц!

вернуться

7

Дык распраўся i з iм!

вернуться

8

Ты з глузду з’ехаў, цывiльная карова! Каго ж мы тады прывядзём да пана оберштурмфюрара? У вайсковай справе трэба думаць — i куды больш, чым за кнiгамi!

вернуться

9

Прывал!

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)