Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 153
Перейти на страницу:

Было б відавочным перабольшваннем казаць, што ўжо тады я прадбачыў - Андрэю наканавана быць заснавальнікам новай школа беларускага перакладу. Хаця той імпэт ды майстэрства, з якімі ён падхапіўся рэалізоўваць сваю праграму, казалі пра адметныя магчымасці і не абы-які версіфікацыйны патэнцыял...

А пра паэта Андрэя Хадановіча я яшчэ не аднойчы буду згадваць... Зарукай таму хай паслугуе вершык, які ён склаў, калі мы ў адной байдарцы вандравалі па палескай рэчцы Сцвіга.

Палескі цырульнік

В.А.

Сонца яму на скуры малюе зоркі і свастыкі,

а ён, паслаўшы апёкі да самай яснай халеры,

аказвае найвышэйшую клясу мастацкай гімнастыкі,

калі размотвае стужкай рулён туалетнай паперы.

Плыве за вадою й зрабіўся крыху цырульнікам,

бо неабачлівым рыбкам галовы стрыжэ да шыек,

хвасты падстрыгае русалкам, палескі унікум,

ператвараючы іх у спартсмэнак-паралімпіек.

Воўну з аблокаў стрыжэ і сплаўляе паверхняй ракі,

а рэшткі ўначы сабе цягне ў намёт пад голаў;

смак хлеба, якім ён корміць мясцовых дзяўчат з рукі,

аддае сродкам ад камароў - зрынутых зь неба анёлаў.

Ён ведае, дзе бярозкі растуць скрозь старыя пні,

нібы на голае цела мераюць фенечкі і маністы.

Калі ён заходзіць мыцца ў раку, у мыльнай пене сьляпні

канаюць, быццам замерзлыя ў горных сьнягох альпіністы.

Гарэлку ператварае ўначы ў навальнічны сок,

які цячэ лістотаю дуба ў жывым электрычным праменьні,

і кроплі здаюцца сухімі, як жоўты палескі пясок,

быццам сябры й сяброўкі кінулі зь неба па жмені.

***

Алесь Асташонак сам выбраў мяне ў сябры пасля таго, як часопіс "Беларусь" надрукаваў адзін з маіх першых ужо адмыслова беларускіх артыкулаў - пра сучасную нацыянальную прозу. Я нічога не меў супраць. Да таго ж у яго быў самы вялікі лоб у беларускай літаратуры. Хаця, мяркую, нават калі б у тым артыкуле я забыўся Алеся пахваліць, мы б усё роўна не ўніклі сяброўства. Настолькі яно выявілася натуральным, глыбокім ды чулым.

На тую пару Алесь знаўся сярод самых-самых яркіх празаікаў сваёй генерацыі. І гэта быў цалкам слушны прысуд. А вось рэдактар з яго аказаўся ніякі, бо ён любіў (акрамя геніальнага эсэ Стральцова "Смаленне вепрука") адно тое, што сам піша/перакладае.

Ну і хай сабе, разважаў я ўжо ў "Крыніцы", абы рабіў тое, да чаго пакліканы...

Толькі што я згадаў, як зладзейскія дзевяностыя рассварылі Някляева з Глобусам. У выпадку з Асташонкам было яшчэ горш. У тыя гады яго любімую жонку Мілу фінансавыя махінатары абадралі як ліпку, і злодзеям усё яшчэ было мала. Крымінальнікі пачалі пераслед. Аднойчы яны схапілі і Алеся; падпольна сустрэўшыся са мной, ён распавёў, як яго катавалі, і паказваў шнары.

Не было іншай рады, акрамя як уцякаць з Мінска... Зразумела, Алесь планаваў вярнуцца. Не вярнуўся. Пісаў з Кіева доўгія лісты ці тэлефанаваў на вялікія грошы. Аднойчы нават пераклаў для "Крыніцы" раман Эжэна Іянэску "Адзінота" (адзін з маіх самых любімых раманаў увогуле). А потым знянацку памёр...

У той час, калі Алесь Асташонак яшчэ быў жывы, мне раз-пораз здавалася, што праз яго прагнуў вымкнуць да чытача геніяльны празаік... Не атрымалася. Але калі той наймацней грукаў у Алесевы рэбры, з’яўляліся тэксты, якія і стваралі падставу думаць пра гэта.

Зрэшты, падобна на тое, што ў Алеся да рэшты ўвогуле нічога не атрымалася. Што ні вазьмі: творчасць, сям’ю, кон, Радзіму - усюды і ва ўсім незавершанасць. Бадай, і найлепшай характарыстыкай яму будзе: геній незавершанасці.

У гэтым сэнсе ён абсалютна супрацьлеглы Анатолю Сысу. Пры тыпалагічным падабенстве бязладных жыццяў і неўпарадкаваных смерцяў, Анатоль Сыс пры жыцці вычарпаў свой творчы патэнцыял да астачы - і сышоў у невараць пусты, як цень.

Цалкам інакш у Алеся Асташонка. Ён - суплёт бліскучых пачаткаў (у прозе, драматургіі, эсэістыцы, перакладзе...), якія нідзе не спраўдзіліся напоўніцу. І рэч не ў тым, што яму не хапіла таленту, часу ці спагады жыццёвых абставінаў. Усё гэта ён меў не раўнуючы з многімі. Калі чаго яму і не ставала насамрэч, дык гэта хоць трохі таўсцейшай скуры.

У сваім жыцці не сустракаў, па-руску кажучы, больш "ранимого" чалавека. Пры гэтым ён аднолькава трагічна перажываў і пустую плётку пра сябе, і гвалт паноўнай улады над краінай. Неяк Алесь знік на некалькі дзён з рэдакцыі, а калі вярнуўся да справаў, дык патлумачыў, што ў адной незалежнай газеце пабачыў слова "клюб", і, каб хоць неяк ператрываць гэткі здзек з мовы, у яго не заставалася іншага выйсця, акрамя як тэрмінова бегчы ў краму. (Дзеля карэктнасці заўважу, што да мяккага варыянта тарашкевіцы, як у "Дзеяслове" Барыса Пятровіча, ён ставіўся досыць лаяльна. Але гэтае сапраўды ідыёцкае змякчэнне "л" ў замежных словах будзіла ў ім змрочнага шаленца.)

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)