Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусь і суседзі
Беларусь і суседзі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусь і суседзі

Электронная книга - «Беларусь і суседзі». Краткое содержание книги:

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 92
Перейти на страницу:

Калі, аднак, пасьля ўпадку беларускай дзяржаўнасьці ў нас наступіў перыяд нацыянальнага прыгнёту ў поўным сэнсе гэтага слова, калі ня было чутно ўжо беларускага голасу ў вабароне сваіх інтарэсаў, дужэйшыя за нас Масква і Польшча маглі ўжо бесканкурэнцыйна даводзіць «лепшасьць» сваіх правоў на Беларусь. Польшча, што таксама, хоць і пазьней за нас, страціла сваю незалежнасьць, інтэлектуальна стаяла вышэй за расейцаў і ў дадатку знаходзіла спагад у Заходняй Эўропе і таму памысна канкуравала з Масквою. Паступова ў Заходняй Эўропе вырабіўся погляд, што Беларусь, як штось апрычонае ня існуе, што гэта толькі гэографічны назоў бліжэй неазначанай тэрыторыі, якая зьяўляецца прадметам маскоўска-польскіх спрэчак. Гэтыя спрэчкі вяліся ў тым кірунку, што Масква даводзіла «истинно русский» характар Беларусі і яе прыроды, а палякі, паклікаючыся на яе прысабечаную гісторыю і перакручваючы сэнс вуніяў, ды на кожным кроку гаворачы аб сваёй быццам выкананай культурнай місіі, — цьвердзілі аб яе польскасьці. Ужо гэтая супярэчнасьць поглядаў нашых суседзяў на нацыянальна-культурную сутнасьць Беларусі, дыямэтральная розьніца паміж гэтымі поглядамі, паказвала, што ў васнове іхных прэтэнсіяў да Беларусі ляжаць выключна імпэрыялістычныя імкненьні, а не якоесь права. Але нават у гэтых спрэчках за Беларусь наглядаецца пэўны кампраміс і згода. Відавочна абое адчувалі, што бароняць не сваё, а толькі хочуць захапіць чужое. Расейцы прысвоілі з нашай гісторыі тое, што зрабілі беларусы праваслаўныя, а палякі — што зрабілі беларусы каталікі. Вычувалася, што абодвы канкурэнты гатовыя падзяліць Беларусь паводле рэлігійнага прынцыпу: праваслаўныя беларусы — гэта расейцы, беларусы каталікі — гэта палякі. Гэты падзел абасноўваўся нават некаторымі гісторыкамі з польскага і расейскага боку.

3) Шкоды маскоўска-польскага панаваньня

Трэба сказаць, што два вякі гэтага нацыянальнага прыгнёту прынесьлі нам вельмі шмат шкоды. І таму, калі з XIX стагодзьдзя пачалося нашае адраджэньне, спачатку культурнае, а пасьля палітычнае, дык мы былі так моцна адарваныя ад сваёй мінуўшчыны, што не маглі і ня ўмелі выкарыстаць яе, як крыніцу нашых правоў да нашай зямлі і спаткаліся з так хітра сплеценай маскоўска-польскай павуцінай гэных прэтэнсіяў да Беларусі, што доўгі час не маглі адважыцца выступіць з сваім собскім палітычным абліччам, ня то што перад іншымі народамі, але і перад сваім собскім. І ня лёгка было шукаць гэтага свайго беларускага палітычнага аблічча. Шмат хістаньняў і перашкодаў павінен быў перамагчы беларускі рух, пакуль знайшоў гэты шлях. Праз нясьмелыя выказваньні жаданьня быць ня горшымі за іншых — «звацца людзьмі», праз фэдэрацыйныя плыні ў бок ці то Расеі, ці то Польшчы, беларускі нацыянальны рух вырабіў нарэшце свой собскі палітычны сьветапагляд. Гэты сьветапагляд, гэтыя доўга шуканыя ідэалы беларускага народу, выказаны ў эпохавым акце нашай гісторыі — Трэцяй Устаўной Грамаце з 25 сакавіка 1918 году, якім Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, як правамоцнае прадстаўніцтва Беларускага народу, парвала ўсялякія палітычныя сувязі Беларусі з Масквою і Польшчаю і абвесьціла яе незалежнасьць. Толькі ад гэтага часу мы можэм гаварыць аб адраджэньні нашага беларускага «я», аб скрышталізаваньні нацыянальна-палітычных мэтаў беларускага народу.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)