Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 79
Перейти на страницу:

Тады я сказаў гішпанцу, што мой сябар дапаможа яму падняцца і давядзе да лодкі, у якой мы прывязём яго да нашага жытла.

Але Пятніца, рослы і дужы, падняў яго, як дзіця, ускінуў сабе на спіну і панёс. Дайшоўшы да лодкі, ён асцярожна пасадзіў яго спачатку на борт, а затым на дно поруч з бацькам. Потым выйшаў на бераг, сапхнуў лодку ў ваду, зноў ускочыў у яе і ўзяўся за вёслы. Я пайшоў пехатой.

Пятніца выдатна веславаў, і, нягледзячы на моцны вецер, лодка так хутка неслася ўздоўж берага, што я не паспяваў за ёю.

Пятніца без прыгод прывёў лодку ў нашу гавань і, пакінуўшы там бацьку і гішпанца, пабег берагам назад.

— Куды ты бяжыш? — спытаў я, калі мы разміноўваліся.

— Трэба прывесці яшчэ адну лодку, — крыкнуў ён мне на бягу і віхрам памчаўся далей.

Ніводзін чалавек, ніводзін конь не ўгналіся б за ім — так хутка ён бегаў. Ледзь я дайшоў да бухтачкі, як ён ужо з'явіўся туды з другою лодкаю.

Выскачыўшы на бераг, ён пачаў памагаць нашым новым гасцям выйсці з лодкі, але абодва яны так знясілелі, што не маглі трымацца на нагах.

Бедны Пятніца не ведаў, што рабіць.

Я таксама задумаўся.

— Пакінь пакуль што нашых гасцей на беразе, а сам ідзі за мной, — сказаў я яму.

Мы пайшлі ў бліжэйшы гай, ссеклі два-тры дрэўцы, змайстравалі насілкі, на якіх і даставілі хворых да знадворнай сцяны нашай крэпасці.

Тут мы ўжо зусім разгубіліся, не ведаючы, што нам рабіць далей. Перацягнуць двух дарослых людзей цераз такую высокую агароджу нам, вядома, было не пад сілу. Давялося зноў памаракаваць, і я зноў прыдумаў, што рабіць. Мы з Пятніцай узяліся за работу, і гадзіны праз дзве ў нас была гатова зусім нядрэнная парусінавая палатка, на якую мы накідалі голля.

У гэтай палатцы мы змайстравалі дзве пасцелі з рысавай саломы і чатырох коўдраў.

Раздзел дваццаць пяты

Новыя жыхары выспы. — Прыбыццё ангельцаў

Пасля таго як я ўладкаваў з жытлом нашых хворых гасцей, толькі што выратаваных з палону, завёў іх пад дах іх новага дома, дзе яны маглі адпачыць і аднавіць свае сілы, трэба было падрыхтаваць ім ежу. Я паслаў Пятніцу, каб ён прывёў з майго маленькага статка гадавалае казляня. Ён зарэзаў яго і пад маім наглядам згатаваў з казляціны смажаніну і зварыў добры булён.

Гэты булён мы заправілі ячменем і рысам; атрымаўся вельмі смачны суп. Гатаванне ежы адбывалася за знадворнай сцяной, таму што, як гаварылася ўжо раней, я ніколі не раскладаў вогнішча ў крэпасці.

Мы накрылі стол у новай палатцы і паабедалі на наваселлі ўчатырох.

Я на гэтым абедзе выконваў абавязкі старшыні і займаў нашых гасцей гутаркай. Пятніца быў пры мне за перакладчыка не толькі тады, калі я размаўляў з яго бацькам, а таксама і з гішпанцам, таму што гішпанец даволі прыстойна размаўляў на мове дзікуноў.

Калі мы паабедалі, ці, дакладней, павячэралі, я папрасіў Пятніцу ўзяць адну пірогу і з'ездзіць па нашы стрэльбы, якія мы за недахопам часу пакінулі на месцы бойкі; на другі дзень я паслаў яго закапаць трупы забітых, а таксама жахлівыя рэшткі крывавага балю.

Пятніца дакладна выканаў маё даручэнне. Ён так старанна знішчыў сляды ўсіх дзікуноў, што, калі я зноў пабыў на тым месцы, я не адразу здолеў пазнаць яго. Толькі па дрэвах на ўскрайку ўзбярэжнага лесу я здагадаўся, што людаеды балявалі якраз тут.

Праз некалькі дзён, калі мае новыя сябры адпачылі і прыкметна акрыялі пасля ўсіх перажытых імі выпрабаванняў, я пачаў з дапамогай Пятніцы весці з імі гутарку.

Перш за ўсё я спытаў у бацькі Пятніцы, ці не баіцца ён, што тыя людаеды, якія ўцяклі, могуць вярнуцца на выспу з цэлым полчышчам другіх дзікуноў, якія жорстка расправяцца з намі.

Стары адказаў, што, на яго думку, дзікуны, якія збеглі, ніяк не здолелі дабрацца да родных берагоў у такую моцную буру, якая бушавала ў тую ноч, што, напэўна, іх лодку перавярнула і ўсе яны патанулі.

— А калі яны засталіся жывыя, — сказаў ён, — іх аднесла ўбок і прыбіла да зямлі варожага племя, дзе іх абавязкова з'ядуць.

Памаўчаўшы крыху, стары працягваў:

— Але нават калі яны і шчасліва даплылі дадому, то і тады яны не рызыкнуць вярнуцца. Яны былі так страшэнна напалоханы вашым нечаканым нападам, грукатам і агнём стрэлаў, што, відаць, раскажуць сваім аднапляменнікам, нібыта таварышы іх загінулі ад грому і маланкі. Вас жа двух — цябе і Пятніцу — яны палічылі за ўгневаных д'яблаў, якія спусціліся на зямлю, каб іх знішчыць. Я сам чуў, як яны гаварылі пра гэта адзін аднаму. Яны не могуць уявіць сабе, каб звычайны чалавек мог вывяргаць полымя, гаварыць, як гром, і забіваць на далёкай адлегласці, нават не падымаючы рукі.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)