Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 79
Перейти на страницу:

— Ідзі за мной, — сказаў я, — не адставай ні на крок і маўчы. Не пытайся ў мяне нічога. Ды не надумайся страляць без мае каманды!

Падышоўшы да ўскрайку лесу з таго боку, які быў бліжэй да берага, я спыніўся, ціхенька паклікаў Пятніцу і, паказаўшы яму высокае дрэва, загадаў узлезці на верхавіну і зірнуць, ці відны адтуль дзікуны і што яны робяць. Ён амаль адразу ж злез з дрэва і паведаміў, што дзікуны сядзяць вакол вогнішча, даядаючы аднаго з палонных, якіх яны прывезлі, а другі, звязаны, ляжыць там жа, на пяску.

— Потым яны з'ядуць і таго, — дадаў Пятніца зусім спакойна.

Уся мая душа так і ўспыхнула ад раз'юшанасці пры гэтых словах.

Пятніца сказаў мне, што другі палонны не індзеец, а адзін з тых белых барадатых людзей, якія прыплылі да яго берага на лодцы. «Трэба дзейнічаць», — вырашыў я. Я схаваўся за дрэва, дастаў падзорную трубу і выразна ўбачыў на беразе белага чалавека. Ён ляжаў нерухома, таму што яго рукі і ногі былі звязаны гнуткімі дубцамі. Не было сумнення, што гэта быў эўрапеец: ён быў апрануты.

Наперадзе раслі кусты, і сярод гэтых кустоў стаяла дрэва. Кусты былі даволі густыя, так што можна было падкрасціся туды непрыкметна.

Хоць я і быў так страшэнна абураны, што мне хацелася кінуцца на людаедаў у той жа момант, нават не думаючы пра магчымыя вынікі, я ўсё ж стрымаў сваю раз'юшанасць і прабраўся тайком да дрэва. Дрэва стаяла на пагорку. З гэтага пагорка мне было відаць усё, што адбывалася на беразе.

Ля вогнішча, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі дзікуны. Іх было дзевятнаццаць чалавек.

Крыху воддаль, схіліўшыся над звязаным эўрапейцам, стаялі яшчэ двое. Відаць, іх толькі што паслалі па палоннага. Яны павінны былі забіць яго, парэзаць на часткі і раздаць кавалкі яго мяса ўсім, хто быў на гэтым баляванні.

Я павярнуўся да Пятніцы.

— Глядзі на мяне, — сказаў я, — што я буду рабіць, тое рабі і ты.

З гэтымі словамі я паклаў на зямлю адзін з мушкетаў і паляўнічую стрэльбу, а з другога мушкета прыцэліўся ў дзікуноў. Пятніца зрабіў тое ж самае.

— Ты гатовы? — спытаўся я ў яго.

— Так, — адказаў ён.

— Ну, тады страляй, — сказаў я, і мы стрэлілі абодва адначасова.

Прыцэл Пятніцы быў больш удалы за мой. Ён забіў двух чалавек і параніў трох, я ж толькі двух параніў і забіў аднаго.

Лёгка сабе ўявіць, якое страшэннае ўзрушэнне нарабілі нашы стрэлы сярод дзікуноў! Тыя, што засталіся жывыя, усхапіліся на ногі, не ведаючы, куды кінуцца, у які бок глядзець, таму што хоць яны разумелі, што ім пагражае смерць, але не бачылі, адкуль яна.

Пятніца, выконваючы мой загад, не зводзіў вачэй з мяне.

Не даючы дзікунам апамятацца пасля першых стрэлаў, я кінуў на зямлю мушкет, схапіў стрэльбу, узвёў курок і зноў прыцэліўся. Пятніца дакладна паўтараў кожны мой рух.

— Ты гатовы, Пятніца? — спытаў я зноў.

— Гатовы! — адказаў ён.

— Страляй, — скамандаваў я.

Два стрэлы грымнулі амаль адначасова, але таму што гэты раз мы стралялі са стрэльбаў, якія былі зараджаны шротам, то забітых аказалася толькі двое (ва ўсякім разе ўпалі толькі двое), затое параненых было вельмі шмат.

Абліваючыся крывёй, яны, як шалёныя, бегалі па беразе і дзіка крычалі. Трое, відаць, былі цяжка паранены, таму што хутка паваліліся. Праўда, потым выявілася, што яны засталіся жывыя.

Я ўзяў мушкет, у якім былі яшчэ зарады, і, крыкнуўшы: «Пятніца, за мною!» — выбег з лесу на адкрытае месца. Пятніца не адставаў ад мяне ні на крок. Заўважыўшы, што ворагі ўбачылі мяне, я з моцным воклічам кінуўся наперад.

— Крычы і ты! — загадаў я Пятніцу.

Ён тут жа закрычаў, куды мацней за мяне. На жаль, маё ўзбраенне было такое цяжкае, што перашкаджала мне бегчы. Але я як быццам не адчуваў яго і імчаўся наперад, колькі меў сілы, проста да няшчаснага эўрапейца, які, як ужо гаварылася, ляжаў убаку, на пясчаным беразе, паміж морам і вогнішчам дзікуноў. Каля яго не было ніводнага чалавека. Тыя двое, што хацелі зарэзаць яго, уцяклі пры першых жа стрэлах. Страшэнна напалоханыя, яны кінуліся да мора, ускочылі ў лодку і пачалі адчальваць. У тую ж лодку паспелі ўскочыць яшчэ тры дзікуны.

Я павярнуўся да Пятніцы і загадаў яму расправіцца з імі. Ён у момант зразумеў маю думку і, прабегшы крокаў сорак, наблізіўся да лодкі і стрэліў у іх.

Усе пяцёра пападалі на дно лодкі. Я думаў, што ўсе яны забітыя, але двое адразу ж падняліся. Відаць, яны ўпалі толькі са страху.

Пакуль Пятніца страляў у ворагаў, я выняў свой кішэнны нож і перарэзаў дубцы, якімі былі звязаны рукі і ногі палоннага. Я дапамог яму падняцца і спытаў у яго па-партугальску, хто ён такі. Ён адказаў:

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)