Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 93
Перейти на страницу:

Але Жыгімонт не адважыўся гнацца за маскоўскім войскам і пайшоў у Смаленск. Праўда, адсюль ён меў намер пачаць наступленне свайго войска, кіраванне якім было дадзена К. Астрожскаму, які незадоўга перад гэтым уцёк з маскоўскага палону. І хоць яму ўпачатку ўдалося захапіць Тарапец і Дарагабуж, аднак у хуткім часе яны былі пакінуты. Жыгімонт I не мог не бачыць імкнення Масквы ў любы падыходзячы час напасці на BKЛ, што прымушала на ўсходняй мяжы трымаць вялікае войска, сродкаў для гэтага ў дзяржаве не хапала, і таму ён рашыў пайсці на мірныя перамовы з Масквой. Падштурхоўвала яго і тое, што Глінскі, які пасля выхаду маскоўскіх войскаў за межы BKЛ, якія фактычна нічым не дапамаглі яму ў барацьбе з Жыгімонтам I, вымушаны быў з’ехаць у Маскву, дзе быў прыхільна сустрэты Васілём III, які яго за прысягу верна служыць маскоўскаму князю надзяляў розным багаццем і гарадамі Малаяраслаўцам і Мядынню. Апроч таго, яму былі паабяцаны палкі, з якімі ён будзе абараняць свае ўладанні ў BKЛ.

Вось гэта асабліва насцярожыла Жыгімонта I, для якога важна было не дапусціць гэтага шляхам заключэння міру. I ён быў падпісаны 19 верасня 1508 г. на ўмовах вечнага. Вось чаму ў яго ўмовах прадугледжвалася з мэтай пазбаўлення ад Глінскіх уключэнне іх уладанняў ва ўласнасць BKЛ. Але дзеля гэтага Жыгімонт I павінен быў згадзіцца перадаць у вечнае валоданне Масквы гарады, якія былі заваяваныя Іванам III пры каралі Аляксандры і якія лічыліся толькі часова адабранымі. Так назаўсёды была адабрана ад BKЛ вялікая частка яго тэрыторыі. Аднак на гэтым такія страты не закончыліся. Вечны мір, як можна было чакаць, аказаўся недаўгавечным.

СТРАТА СМАЛЕНСКА

Так званы вечны мір, заключаны ў 1508 г., быў абумоўлены шэрагам прычын. Жыгімонта I і Васіля III ён хоць часова задавальняў, бо першаму забяспечваў перадышку, а другому развязваў рукі для канчатковага падначалення Пскова. Аднак для М. Глінскага ён азначаў поўнае паражэнне і крах яго амбіцыйных намераў. Хоць замест страчаных сваіх уладанняў у BKЛ ён быў узнагароджаны ўладаннямі ў Маскоўскай дзяржаве, але гэта было далёка не дастаткова ў параўнанні з тым, што ён страціў у ВКЛ. Хоць ён тут быў вельмі прыбліжаны да Васіля III і ўвесь час звяртаў яго ўвагу на неабходнасць новай вайны супроць Жыгімонта I, але апошні добра ведаў пра падкопы Глінскага супроць яго і патрабаваў ад Васіля III выдачы яго як здрадніка. Вядома ж, Васіль III на гэта пайсці не мог, яму Глінскі патрэбен быў, але не для таго, каб слухацца яго, а каб выкарыстаць яго ў зручны для маскоўскага князя момант. Глінскі не мог не заўважыць, што ў Маскве баяры не карыстаюцца тымі вольнасцямі, якімі карыстаюцца магнаты ў BKЛ. Калі ў BKЛ і Польшчы кароль цалкам залежаў ад волі магнатаў, то ў Маскве баяры цалкам былі залежнымі ад вялікага князя. Усё гэта таксама выклікала ў Глінскага незадаволенасць сваім становішчам у Маскве.

Не бачачы ніякага імкнення з боку Васіля III неадкладна адгукнуцца на яго жаданне адпомсціць Жыгімонту I вайной, Глінскі робіць спробы звязацца дзеля гэтага з іншымі ўладарнымі асобамі.Так, ён у сваіх лістах звяртаўся да дацкага караля Іягана, каб той пачаў вайну супроць Жыгімонта I. Праўда, гэты кароль, відаць, у той час не маючы намеру пачынаць такую вайну і баючыся правакацыі з боку Глінскага, адсылае адзін з яго лістоў Жыгімонту I, а той — Васілю III адначасова з просьбай пакараць смерцю такога нягодніка, які распальвае варожасць паміж хрысціянскімі каралямі. Беспаспяховым быў і намер Глінскага накіраваць супроць Жыгімонта I Менглі-Гірэя, бо той вёў дваістую палітыку. Абяцаючы Глінскаму нават адваяваць яму ад караля Кіеў, у той жа час абяцаў і Жыгімонту I дапамагчы ў яго вайсковых справах. Але той спешна адмовіўся ад гэтай прапановы, паколькі ён пазбавіўся ўжо ад Глінскага, а маскоўскія войскі пакінулі яго зямлю, і ён сам наблізіўся да межаў маскоўскіх і памірыўся з Васілём III. Замест гэтага Жыгімонт I параіў Менглі-Гірэю напасці на Бранск, Старадуб і Ноўгарад-Северскі. Аднак Менглі-Гірэй, узяўшы папярэдне плату ад Жыгімонта I (гэтак жа, як і ад Глінскага), адмовіўся ад яго прапановы.

І тым не менш з дзеяннямі крымскіх татараў звязана ўзнаўленне новай вайны паміж BKЛ і Масквой. Васілю III стала вядома, што напады сыноў Менглі-Гірэя на рускія гарады былі вынікам заключанай дамовы паміж іх бацькам і Жыгімонтам І. Гэта найперш і з’явілася прычынай для таго, каб пачаць вайну. Апроч таго, Васілю III нібыта стала вядома аб дрэнным абыходжанні з яго сястрой Аленай Іванаўнай. Усё гэта ён і выклаў у сваёй грамаце да Жыгімонта I. Вось зараз для Васіля III склаліся спрыяльныя ўмовы, каб пачаць вайну супраць ВКЛ. Рэч у тым, што ў гэты час абвастрыліся адносіны паміж Жыгімонтам I і яго пляменнікам, вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрэхтам, бо апошні не хацеў уступаць яму Паморскую і Прускую землі і не жадаў лічыць сябе васалам Жыгімонта I. Альбрэхта падтрымалі Лівонія і іншыя нямецкія землі, гатовыя пачаць вайну з Польшчай.

Усё гэта пільна заўважалася М. Глінскім, які выкарыстоўваў кожны момант, каб пашкодзіць Жыгімонту I. Яшчэ раней ён звяртаў увагу Васіля III на магчымасць вайны Польшчы з яе заходнімі суседзямі, што намнога аблегчыць Маскве вайну з ВКЛ. Ён нават абавязваўся даставіць грамату Васіля III да аўстрыйскага імператара Максіміліяна з прапановай заключэння паміж імі саюзу супроць Польшчы. I сапраўды, некалькі пазней, у 1514 г., такая дамова паміж Аўстрыяй і Масквой была заключана, паводле якой ад Жыгімонта I з захаду адымаліся землі Тэўтонскага ордэна, а з усходу — Кіеў і іншыя гарады. Як бачым, ідэя падзелу Рэчы Паспалітай паміж яе суседзямі з захаду і ўсходу ўзнікла ў пачатку XVI ст., і яна не загасала, увесь час цяплілася і нарэшце ў канцы XVIII ст. ажыццявілася.

Але вайна пачалася да заключэння гэтай дамовы, і тут зноў быў выкарыстаны М. Глінскі, які абнадзейваў магістра Ордэна, што міру паміж ВКЛ і Масквой не будзе, і які рабіў шмат намаганняў для вярбоўкі на захадзе наёмнікаў для маскоўскага войска. I вось 19 снежня 1512 г. Васіль III разам са сваімі ваяводамі i М. Глінскім перайшоў мяжу ВКЛ і накіраваўся на Смаленск, узяцце якога і было цяпер галоўнай мэтай маскоўскага войска, што і зразумела. Гэты горад меў ключавое значэнне як для ВКЛ, так і для Масквы. Валоданне ім для першага давала надзейную абарону сваіх усходніх рубяжоў, для другой — надзейны плацдарм для прасоўвання далей на захад. Гэтым і тлумачыцца, з аднаго боку, такая рашучасць не здаць яго, з другога боку — захапіць.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)