Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 93
Перейти на страницу:

I ўсё ж, нягледзячы на крывавыя і спусташальныя падзеі, якія перш за ўсё характарызуюць першую трэць XVI ст., у гэты выключна цяжкі час не толькі не спынілася культурна-этнічнае развіццё беларускага народа, але і ўзнялося на новую ступень. I гэта найперш звязана з тытанічнай дзейнасцю Францыска Скарыны. Ужо толькі тое, што ён быў заснавальнікам беларускага кнігадрукавання, паставіла Беларусь на ўзровень найбольш культурна развітых краін Еўропы. Яго пераклад Бібліі выключна ўзбагаціў бсларускую літаратурную мову, а яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг папоўнілі ідэйны змест, паглыбілі філасофскую думку і ўзнялі мастацкі ўзровень беларускай літаратуры. Гэтак жа афармленне кніг, шматлікія гравюры да іх адыгралі вялікую ролю ў развіцці беларускага мастацтва. Вядома ж, будучы доктарам лекарскіх навук, Ф. Скарына зрабіў вялікі ўклад і ў беларускую медыцыну. Выказана таксама меркаванне, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута 1529 г. Улічваючы тое, што падобнага юрыдычнага дакумента ў той час яшчэ ў Еўропе не было, можна гаварыць аб авангарднай ролі Беларусі ў развіцці еўрапейскай дзяржаўна-прававой культуры. Менавіта дзейнасць Ф. Скарыны і Статут 1529 г. — найбольш яскравыя сведчанні нязломнасці і жыццяздольнасці беларускага народа, які не толькі выжыў, але і набраў новыя духоўныя і інтэлектуальныя сілы ў самых неспрыяльных для гэтага гістарычных умовах.

ЗНОЎ НАПАДЫ I ПРЫМІРЭННІ

У 1533 г., калі заканчваўся тэрмін перамір’я паміж BKЛ і Масквой, памёр Васіль III (па некаторых звестках яго нібыта атруціў М. Глінскі, за што быў зноў пасаджаны ў цямніцу, дзе і памёр), і на маскоўскі пасад узышоў старэйшы сын вялікага князя — чатырохгадовы Іван, будучы Іван Грозны. Зразумела, што ён кіраваць дзяржавай не мог, і апякункай яму стала яго маці Алена — пляменніца М. Глінскага. 3 Масквы быў пасланы адмысловы пасол да Жыгімонта I, каб абвясціць яму аб смерці Васіля III і з наказам, каб кароль быў у дружбе і братэрстве з новым вялікім князем, як і з яго бацькам.

Трэба думаць, што такая сітуацыя, якая магла спарадзіць пэўнае замяшанне ў Маскве, не магла не выклікаць у BKЛ спробы выкарыстаць гэта ў сваіх інтарэсах. I сапраўды, Жыгімонт I адправіў у Маскву пасольства, каб нагадаць там аб неабходнасці прадаўжэння перамір’я ці заключэння канчатковага міру. Было таксама выказана пажаданне, каб перамовы аб міры вяліся не ў Маскве, як раней, а ў яго дзяржаве. Аднак усё гэта засталося без станоўчага адказу, перамовы не адбыліся, і зноў пачаліся вайсковыя дзеянні, якія цягнуліся з перапынкам каля трох гадоў.

3 боку ВКЛ яўна выяўлялася імкненне вярнуць сабе страчаныя раней на ўсходзе гарады. У верасні 1535 г. войскі BKЛ пайшлі ў кірунку Старадуба, дзе сустрэлі ўпартае супраціўленне і, адыходзячы назад, у Радагошчы пасад спалілі, ад чаго і горад згарэў, а ў пажары і намеснік Андрэй Лыкаў. Пасля гэтага тое ж войска пад началам Андрэя Няміры ўварвалася ў Чарнігаўскую зямлю, але там таксама не мела поспеху і адышло назад.

Па ўсім відаць, што з боку ВКЛ было спланавана шырокамаштабнае наступленне супроць Масквы, накіраванае на вяртанне раней страчаных ім гарадоў, бо ў гэтым жа месяцы адбыўся паход яго войска пад началам Вішнеўскага на Смаленск. Аднак спроба спаліць пасад горада не ўдалася, і войскі BKЛ адступілі.

Зразумела, што ўсё гэта выклікала адпаведную рэакцыю з боку Масквы, і там было вырашана адпомсціць BKЛ, і на яго тэрыторыю 28 лістапада 1535 г. рушылі з двух бакоў маскоўскія войскі. Тыя, якія непасрэдна выходзілі з Масквы, пайшлі на Дуброўна, Opшy, Друцк, Барысаў, Баровічы і іншыя беларускія гарады. Наўгародскія і пскоўскія войскі, што выйшлі з Апочкі, накіраваліся на Полацкую, Віцебскую і Браслаўскую землі. Маскоўскія войскі, якія ішлі з двух бакоў, злучыўшыся ў Маладзечне, пайшлі ў бок Вільні, але, не дайшоўшы да яе на сорак вёрст, вярнуліся назад і пайшлі ў Полацкую зямлю, «жгучи и воюючи, и секучи, и в плен емлючи». Яны вярнуліся ў Апочку 1 сакавіка 1536 г., але на гэтым уварванні маскоўскага войска ў беларускія землі не спыніліся. Восенню таго ж года, выйшаўшы са Старадуба, яны ваявалі Рэчыцу, Свіслач, Горваль, Петрыкаў, Мазыр, Слуцк, Рагачоў, Бабруйск, Тураў, Брагін, ідучы далей да Новагародка, «пасады у городов жгли, и села жгли, и люди и живот, и животину вымали, а иные выжгли, вышли поздорову».

Апроч таго, атрымаўшы звесткі, што Жыгімонт I збіраецца да паходу на смаленскія землі, Масква пасылае шматлікае войска ў тым жа кірунку, каб затрымаць войска BKЛ, а калі яго там не будзе, то ісці да Мсціслаўля. Адначасова наўгародскаму і пскоўскаму войскам было загадана ісці пад Себеж. Жыгімонт I, дачуўшыся, што маскоўскія войскі прыйшлі пад Мсціслаўль, пасылае свае сілы да Старадуба. I на гэты раз паход сюды быў удалы, паколькі ён завяршыўся адваяваннем Гомеля. Шляхам падкопу быў узяты, а пасля спалены Старадуб. Яго ваяводу Фёдара Аўчыну захапілі ў палон. «а иных пересекли и прочь ушли». Падобнымі вынікамі суправаджаўся і паход маскоўскіх войскаў на Мсціслаўль. Горад ім не здаўся, але яны пайшлі далей, «и многие места воевали, и людей в полон вели, и жгли, и секли, и в свою землю пришли поздорову». Але калі ВКЛ удалося вярнуць Гомель і адстаяць Мсціслаўль, то наўгародскімі і пскоўскімі войскамі быў заваяваны Себеж і ператвораны ў адну з маскоўскіх крэпасцяў. Праўда, са стратай апошняга ВКЛ адразу не прымірылася, і ў лютым 1537 г. яго войска пад началам Андрэя Няміры прыйшло да гэтага горада, аднак адваяваць яго не ўдалося, нягледзячы на вялікія намаганні і страты. Гэта і прымусіла Жыгімонта I накіраваць у Маскву пасольства, каб заключыць з ёй перамір’е, якое і было дасягнута 27 сакавіка 1537 г. тэрмінам на 5 гадоў. Паводле яго было замацавана вяртанне Гомеля ВКЛ і зроблена ўступка Себежа Маскве, па-ранейшаму не былі адпушчаны ўзятыя ў палон у час Аршанскай бітвы маскоўскія вайскоўцы. У 1542 г. перамір’е было зноў прадоўжана на пяць гадоў і на тых жа ўмовах. Яшчэ ў 1545 г. Жыгімонт I, будучы вельмі старым, перадаў кіраванне дзяржавай сыну Жыгімонту Аўгусту, а ў 1548 г. у 81-гадовым узросце ён памёр.

Жыгімонт I належыць да ліку найбольш выдатных дзеячаў у нашай гісторыі. Ён вызначаўся не толькі вялікай фізічнай сілай, чым, магчыма, і тлумачыцца яго даўгалецце, але і глыбокім розумам і палітычнай абачлівасцю ў кіраванні дзяржавай. Найперш гэта выявілася ў адсутнасці фанатызму ў яго адносінах да праваслаўных. Ён добра разумеў, што прымусовае акаталічванне іх толькі выклікала ўнутраныя звадкі, а разам з імі і аслабленне дзяржавы. Праўда, такая цярпімасць да праваслаўных выяўлялася пераважна ва ўсходніх землях, якія межаваліся з Маскоўскай дзяржавай, бо яна выкарыстоўвала Ў сваіх інтарэсах ганенне на сваіх аднаверцаў у BKЛ.

Але хоць праваслаўныя і не цярпелі рэлігійнага прыгнёту. яны па-ранейшаму былі абмежаванымі ў палітычных правах. Так, праваслаўныя феадалы не маглі займаць вышэйшых дзяржаўных пасадаў, не маглі быць выбранымі ў сенат. Адзіным выключэннем з гэтага з'яўляўся славуты кмязь К. Астрожскі, які быў узведзены ў званне троцкага ваяводы і заняў месца ў сенаце, што выклікала гнеў з боку каталіцкіх вярхоў, і Жыгімонт I павінен быў іх заверыць, што ў далейшым ён такое больш дапускаць не будзе.

Трэба адзначыць, што ў дзяржаўнай дзейнасці Жыгімонта I вялікую ролю мела з 1518 г. яго другая жонка Бона, дачка італьянскага герцага Сфорца. Бачачы вялікую залежнасць караля і вялікага князя ад буйных феадалаў, яна імкнулася узмацніць яго ўладу. Ідучы ў гэтым кірунку, рабіла захады па павелічэнні каралеўскай уласнасці, змагалася супроць прысваення феадаламі дзяржаўных земляў. У гэтых адносінах яе дзейнасць асабліва была плённай на Беларусі, дзе ёй удалося ўзяць у свае рукі шэраг валасцей: Аболецкую Аршанскага, Езярышчынскую Віцебскага, Клецкую Наваградскага, Кобрынскую, Шарашоўскую Берасцейскага, Пінскую Пінскага, Рагачоўскую Рагачоўскага паветаў. Па ініцыятыве Боны і ў яе ўладаннях пачалася аграрная рэформа, якая ў далейшым атрымала назву «Валочнай памеры». Мелася на мэце ўпарадкаванне сістэмы землекарыстання і абкладанне сялян феадальнымі павіннасцямі. У аснову яе быў уведзены надзел ворнай зямлі плошчай у валоку (21 га), адкуль і назва гэтай рэформы. Яна сістэматычна і паўсюдна праводзілася на працягу другой паловы XVI ст. і першай паловы XVII ст. У выніку яе была ліквідавана цераспалосіца, уведзена трохполле, яна ў многім вызначыла планіроўку і знешні выгляд нашых вёсак і двароў.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)