Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 93
Перейти на страницу:

Вестка аб смерці Жыгімонта была з радасцю ўспрынята ў дзяржаве. Гэта адбылося ў 1440 г. Як бачым, Свідрыгайла і Жыгімонт, з’яўляючыся антыподамі ў кірунку сваёй дзяржаўнай дзейнасці, вельмі добра сімвалізуюць сабой дзве супрацьлеглыя сілы, што выявіліся ў BKЛ пасля Крэўскай уніі. Паслядоўнае правядзенне кожнай з іх, як бачым, прыводзіла да няўдач. Вось чаму ў далейшым мы бачым асцярожнае лавіраванне паміж імі, уступкі то аднаму, то другому. Гэта і характарызуе дзейнасць наступнага вялікага князя Казіміра.

ДОЎГІ I НЯРОЎНЫ ЧАС КАЗІМІРА (1440–1492)

Але як ён апынуўся на вялікакняжацкім пасадзе? Адразу пасля забойства Жыгімонта, як гэта бывае ў такіх выпадках, пачалася барацьба розных партый за свайго стаўленіка. Была кандыдатура і Свідрыгайлы. Аднак, будучы вельмі старым (яму было ўжо тады 85 гадоў) і хворым, ён адмовіўся. Прапаноўваўся і сын Жыгімонта Міхаіл, якога падтрымліваў маскоўскі князь Васілій Цёмны (унук Вітаўта). Аднак перамагло жаданне запрасіць на велікакняжацкі пасад сына Ягайлы — Уладзіслава, які стаў польскім каралём пасля смерці бацькі ў 1434 г. Але ў гэты час Уладзіслаў быў выбраны венгерскім каралём, і яму трэба было ехаць у Венгрыю, і таму ён прапанаваў узяць у свае намеснікі непаўналетняга брата Казіміра (яму было 13 гадоў). Па прыездзе ў Вільню ён і быў абвешчаны вялікім князем, што выклікала незадаволенасць палякаў. У выніку іх інтрыг у розных месцах BKЛ падняліся хваляванні, што пагражалі развалам дзяржавы. Аднак вакол Казіміра склалася рада вопытных дзяржаўных дзеячаў, сярод якіх асабліва вызначаўся віленскі ваявода Ян Гаштольд. Дзякуючы найперш яму і ўдалося ўціхамірыць краіну. Паколькі палітыка Жыгімонта перш за ўсё не задавальняла беларускую і ўкраінскую праваслаўную частку, прычым большую ў дзяржаве, то Казімір разумеў, што ўмацаванне яго ўлады павінна абапірацца на інтарэсы большасці дзяржавы, чаго не было пры Жыгімонце. Вось чаму адразу ж пасля ўступлення на пасаду ў 1440 г., вядома ж, па радзе свайго акружэння, ён робіць шэраг уступак беларускім і ўкраінскім землям, якія пераважна былі праваслаўнымі. Так, у прыватнасці, быў вызвалены з астрога слуцкі і капыльскі князь Алелька Уладзіміравіч, якому ў кіраванне быў аддадзены адноўлены Кіеўскі ўдзел.

Звяртае на сябе асаблівую ўвагу тое, што Жамойць выкарыстала для сябе спрыяльныя ўмовы і «адступіла ад Вялікага княства Літоўскага». I спатрэбіліся вялікія намаганні Яна Гаштольда, каб вярнуць яе зноў пад уладу вялікага князя. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што большая частка сучаснай Лeтувы ўжо ў сярэдзіне XV ст. супраціўлялася вярхоўнай уладзе ВКЛ.

Не згадзіўся з уладай Казіміра і сын Жыгімонта Міхаіл (у летапісе ён называецца Міхайлушкам). Знаходзячыся ў Клецку, ён падгаварыў пяцярых валожынскіх князёў Сухтаў, каб яны забілі Казіміра. Аднак гэты намер быў раскрыты, і Міхаіл уцякае ў Бранск, адкуль з дапамогай Масквы нават захапіў Кіеў. Аднак, не змогшы там утрымацца, уцякае, і ў адным з манастыроў быў атручаны.

Нялёгка было задаволіць і Смаленск, насельніцтва якога, пачуўшы аб смерці Жыгімонта, паўстала, выгнала ваяводу Андрэя Саковіча і прызвала да сябе аднаго з унукаў Альгерда — мсціслаўскага князя Юрыя Лунгвенавіча. Апошні ўсхваляваў Полацк і Віцебск супроць Казіміра і нават далучыў іх да свайго ўдзела. Толькі пасля другога паходу на Смаленск войску на чале з самім Казімірам восенню 1444 г. удалося зноў падначаліць Смаленск, і Юрый Лунгвенавіч вымушаны быў уцякаць у Ноўгарад. Праўда, пасля ён памірыўся з Казімірам і атрымаў сваё Мсціслаўскае княства.

Праз год маскоўскае войска разам з татарамі напала на Вяземскую зямлю, і Казімір паслаў супроць іх сваё войска, якое паваявала гарады Казельск, Вярэю, Калугу, Мажайск. Масква са свайго боку паслала ў пагоню 500 воінаў, аднак беспаспяхова, бо многія з іх былі забітыя, а іншыя ўзяты ў палон і прыведзены ў Смаленск.

Але Казімір нядоўга быў у Вільні. У 1445 г. загінуў пад Варнай у бітве з туркамі ягоны брат, польскі кароль Уладзіслаў, і Польшча абрала сваім каралём Казіміра. Вядома, усё гэта, як і раней у такіх выпадках, рабілася для справы аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Праўда, Казімір два гады, вядома, пад націскам вярхоў ВКЛ адмаўляўся прыняць польскую карону. I толькі пад пагрозай з боку палякаў пазбавіць яго і велікакняжацкага пасада ён згадзіўся пераехаць у Кракаў. Стаўшы польскім каралём і адначасова вялікім князем BKЛ, ён апынуўся ў фокусе барацьбы супрацьлеглых сіл і з прычыны слабасці свайго характару не мог супрацьстаяць ім. I ў залежнасці ад таго, чый уціск на яго быў большы, на карысць таго і дзейнічаў. Так, уступіўшы на Польскае каралеўства, ён у 1447 г. пасведчыў недатыкальнасць ВКЛ і скасаваў абмежаванне правоў праваслаўных.

Аднак па меры ўсё далейшага знаходжання Казіміра ў Польшчы і ўзмацнення ўціску на яго польскіх вярхоў, ён усё больш адыходзіць ад інтарэсаў ВКЛ. Гэта тым больш адбывалася, чым больш Казімір знаходзіўся ў Кракаве і зусім рэдка быў у Вільні. Даўшы прысягу на недатыкальнасць межаў ВКЛ, ён у той жа час павінен быў уступіць Польшчы на яе дамаганні Падолле, Валынь і Падляшша. Асцерагаючыся поўнай залежнасці ад польскіх інтарэсаў ВКЛ двойчы (у 1456 і 1461 гг.) патрабавала, каб сам Казімір або ўвесь час знаходзіўся ў Вільні, або назначыў свайго намесніка, у якасці якога называўся Сямён Алелькавіч. Аднак усё гэта не дало вынікаў і нават прывяло да скасавання шэрагу ўдзелаў. Так, у 1459 г. з Кіева павінен быў перайсці ў Слуцк і Капыль князь Міхаіл Алелькавіч. Трэба зазначыць, што княжацкія беларускія і ўкраінскія роды перасталі ўтрымліваць сваё былое значэнне і прыраўноўніваліся ў правах да шляхты. Яны больш не атрымлівалі свае вотчыны па спадчынным праве, а з рук вялікага князя як плату за іх службу. Усё большыя правы і значэнне ў дзяржаве атрымлівае шляхта са сваімі вольнасцямі, што збліжала яе з польскай шляхтай. Усё гэта і было адной з галоўных умоў для канчатковага аб’яднання Польшчы з BKЛ.

I ўсё ж трэба адзначыць, што такі важны дзяржаўны дакумент, як прывілей Казіміра 1447 г., у адрозненне ад прывілеяў Ягайлы і Вітаўта, даваў аднолькавыя правы і католікам, і праваслаўным. Адначасова забаранялася чужаземцам мець маёнткі і займаць дзяржаўныя пасады BKЛ. Многія артыкулы гэтага прывілею пазней увайшлі ў так званыя Літоўскія статуты. Выключна важную ролю для фарміравання прававой практыкі ў ВКЛ адыграў выдадзены ў 1468 г. «Судзебнік караля Казіміра Ягайлавіча». Аб тым вялікім значэнні, якое мелі ў ВКЛ Полацкая і Віцебская землі, сведчаць дадзеныя ім каралеўскія прывілеі. Яны гавораць аб значнай ступені аўтаноміі гэтых абласцей. Нават ваяводы сюды назначаліся толькі па згодзе палачан і віцяблян і павінны былі прысягаць ім. Вядома ж, гэтыя прывілеі Полацку і Віцебску былі вынікам і таго, што гэтыя гарады ў 144–442 гг. апынуліся на баку смаленцаў на чале з Юрыем Лунгвенавічам.

Аб засваенні Беларуссю ў той час еўрапейскіх форм грамадскага жыцця вельмі добра сведчыць прыняцце яе гарадамі Магдэбургскага права, якое вызначала значную ступень самастойнасці і тым самым садзейнічала іх эканамічнаму і культурнаму развіццю. Яго атрымалі тады гарады Беларусі: Берасце (1390), Слуцк (1441), Полацк (1498), Гародня (1391), Менск (1499).

Як у папярэдні час, так і зараз не замірала ідэя заключэння царкоўнай уніі. Яшчэ ў 1437 г. у Фларэнцыі адбыўся сабор, які павінен быў абвясціць унію. На ім прысутнічаў і маскоўскі мітрапаліт Ісідар. Хоць ён, ад’язджаючы з Масквы, і даў абяцанне ніякіх навінаў у царкоўным жыцці не ўводзіць, аднак у Фларэнцыі падтрымаў унію і ўхваліў яе. 3 гэтай прычыны ён не быў прыняты ні ў Кіеве, ні ў Маскве і знайшоў прыстанішча ў BKЛ, дзе і быў прызначаны мітрапалітам, які унію лічыў ужо здзейсненым фактам. Менавіта па яго ініцыятыве Казімір у 1443 г. і ўраўняў праваслаўных у правах з католікамі, паколькі, як гаварыў Ісідар, зараз паміж імі няма розніцы. Але гэта не дало жаданых вынікаў. Праваслаўнай царквой правіў не Ісідар, які больш часу знаходзіўся ў Рыме, а маскоўскі мітрапаліт Іона, і таму сам Казімір у 1451 г. даў яму права на кіраванне праваслаўнай царквой у ВКЛ. Аднак у 1458 г. уніяцкім мітрапалітам быў прызначаны Грыгорый, пад уладай якога аказаўся шэраг епархій, у тым ліку Берасцейская, Смаленская, Тураўская і Полацкая. Гэта выклікала ў мітрапаліта Іоны вялікую трывогу, і ён склікаў спецыяльны сабор, які пракляў Фларэнтыйскую унію і яго правадніка Грыгорыя. Апроч таго, Іона паслаў акружныя граматы значным асобам праваслаўнай веры ў BKЛ з заклікам рашуча выступіць супроць уніі і не прызнаваць улады Грыгорыя. Усё гэта паказвае, наколькі маскоўская мітраполія была правадніком палітыкі сваіх вялікіх князёў, і ўсё гэта было не што іншае, як ідэалагічная падрыхтоўка заваёвы Масквой усходніх беларускіх земляў, што некалькі пазней і выявілася. Прыняцце уніі ў Беларусі выбівала з-пад ног Масквы адну з важнейшых падпор яе экспансіі на беларускія землі як населеныя праваслаўнымі, абаронцамі якіх яны сябе лічылі.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)