Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 74
Перейти на страницу:

— Лена ў дэкрэце, я капеечка да капеечкі… Ты ведаеш, што я ўжо год не тое што сабе ці жонцы — малой не магу купіць ніводнай абноўкі? Усё на ежу, на муку, цукар, камбікорм… I наце — заяўляецца ён! На ўсё гатовае! Ты ведаеш, якую ты гарэлку піў? Тую, што я хаваў людзям, каб соткі абагналі, дроў прывезлі! Паляндвіцу хаваў, грыбы — малой шкадавалі, а для яго выставілі — пі, еж, толькі будзь чалавекам! Не, вось ужо праўда: пусцілі за стол, а ён і ногі на стол… Хвалішся сваімі рэстаранамі, «баксамі», а прывёз хоць раз, як чалавек, цукерку малой? Лене апельсіна якога? У госці ж са сваёй пляшкай ідуць, а ты з чым прыязджаеш трэці раз? 3 пустымі рукамі! Але хай — пі, еж, рыбалку хочаш — на табе рыбалку… Не — дай яшчэ жонку! Свіння, проста свіння і больш нічога!

Азіевіч мала што разумеў. Слухаючы настаўніка, ён чамусьці не цверазеў, а яшчэ больш п’янеў.

— Свіння! — усё паўтараў настаўнік, ходзячы ўзад-уперад.

— А што такое? — вырашыў урэшце павысіць голас, абурыцца і Азіевіч. — Заладзіў… Ад такога ж чую!

— Вось што, вымятайся адсюль зараз жа! — настаўнік схапіў яго за каршэнь, працягнуў праз хату, веранду і саштурхнуў з ганка ў цемру.

Азіевіч па інерцыі пабег уперад, выцяўся рукою аб плоцік агарода і ўпаў. Прыпадняўся на карачкі, агледзеў руку на святле з акна, убачыў кроў. Вырваў пук роснай травы, прыклаў да раны. Пасядзеў трохі на карачках тут, пад плоцікам, нават прыдрамнуў — і заснуў бы, каб не камары. Пачуўшы жывога чалавека і кроў, як звар’яцелі, не давалі спаць.

Азіевіч трохі працверазеў ад халоднай зямлі і начнога туману. Падняўся, пайшоў, хістаючыся, у хату. У хаце яшчэ гарэла святло. Настаўнік сядзеў, як і сядзеў, на сваёй табурэтцы, глядзеў перад сабою. Чуўся голас Лены; мабыць, усё не магла супакоіць малую.

Настаўнік падняў галаву, убачыў скрываўленую руку госця — Азіевіч так і зайшоў у хату, прыціскаючы да раны траву.

— Пасядзі, зараз ёд прынясу, — азваўся неяк вінавата. Выйшаў, вярнуўся з бінтам, ёдам, перавязаў руку. — А цяпер кладзіся спаць, — і правёў Азіевіча, памог яму распрануцца і выйшаў.

Назаўтра, у нядзелю, прачнуўшыся, Азіевіч сеў на ложку і паспрабаваў успомніць, што ж учора адбылося. Не ўспомніў. Ведаў толькі, што ўчварыў ён нешта гадкае, а што — хоць забі, не мог узяць у толк. 3 Ленаю штосьці? Магло быць… 3 настаўнікам пабіўся? Было нешта… Рука забінтаваная… Ён развязаў бінт, глянуў — зусім маленькая драпіна, засохла ўжо.

Так і не ўспомніўшы, Азіевіч, аднак, цвёрда ведаў — больш яму тут заставацца нельга. Трэба ехаць. Зараз жа. А як развітацца? Хоць праз акно вылазь!..

Толькі дарэмна ён баяўся. Калі, як шкадлівы кот, ён адважыўся высунуцца са сваёй баковачкі і прытупаў у меншую хату, яго ўжо зноў чакаў сабраны свежымі закускамі стол і слоік самагону. Лена сказала яму «добрай раніцы» і падала чысты ручнік. Азіевіч выйшаў на двор, халоднай свежай вадой з рукамыйніка абліў твар, вярнуўся ў хату. Неўзабаве, кульнуўшы пару чарак самагону, ён зусім асвойтаўся, асмялеў і пачаў расказваць, як сёння акурат пад вечар прыедзе ў Мінск, памяняе «баксы», зловіць «таксоўку» і «закаціцца ў „Сосны“»…

— Пабылі б яшчэ, — папрасіла Лена.

— І на рыбалку не схадзілі, — падтрымаў яе настаўнік, чамусьці адводзячы вочы.

— Не, даруйце, не магу! — Азіевіч ужо ўяўляў сябе ў «Ікарусе», як сядзе каля акна, ды яшчэ каб студэнтка знайшлася ў спадарожныя. Дурань, плэер не ўзяў!

Паснедаўшы, падзякаваў, пацалаваў Лене ручку. Настаўнік сабраўся яго праводзіць. Толькі малую ніяк не змаглі прымусіць падысці развітацца з дзядзькам — баранілася, ціснулася да маці.

Пайшлі. Каля веснічак настаўнік спыніўся і ляпнуў сябе далоняй па ілбе.

— Пачакай! — пабег, вярнуўся, пачаў піхаць Азіевічу нешта закрчанае ў газету. — Вазьмі, тут пару ляшчоў сухіх, карп, у Мінску, з півам…

Азіевіч узяў.

— Слухай, — спытаў ён, — што я ўчора рабіў? Забі мяне — нічога не помню.

— Ды забудзь! — горача загаварыў настаўнік. — Нічога ты не рабіў! І прашу — прыязджай, калі зможаш, калі захочаш! Добра? Ты ж ведаеш, як Лена, як я да цябе… Малая таксама…

Тут настаўнік змоўк, прыслухоўваючыся.

— «Баранавічы» — «Жытомір», — сказаў ён і зірнуў на гадзіннік.

Азіевіч паабяцаў абавязкова прыязджаць яшчэ, папрасіў далей яго не праводзіць (настаўнік паслухаўся), і з пакункам пад пахаю пайшоў сабе да блізкага аўтобуснага прыпынку.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)