Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 74
Перейти на страницу:

— А што за такое слова? — спытала Лена. — I я не ведаю.

— Долары, цемната! — засмяяўся настаўнік.

— Долары, маркі, фунту… Ну, слухайце: карацей, я бац, раскручваю іх на сто сорак сем «баксаў», закаціліся ў «Сосны», прыязджаем, значыць, у «Сосны»…

Сядзелі доўга. Лена ўжо адвяла дачку спаць і цяпер сама клявала носам. Мужчыны пілі многа, але ад добрай закускі п’янелі мала. Пакурыць выходзілі на двор. Над галовамі роем, бы здурнелыя, не баючыся цыгарэтнага дыму, таўкліся-звінелі камары. Зусім блізка, у бэзавым кусце, спяваў салавей.

Вярталіся ў хату.

— …Там, у «Соснах». як заходзіш, вось тут, дзе ў вас печ, там бар, тут, дзе ў вас стол — там такія стойкі…

Настаўнік раптам падняў палец, зноў патрабуючы цішыні.

— «Кеў — Рыга», — прамармытаў ён і сабраўся далей слухаць Азіевіча.

— «Рыга», «Рыга»! — перадражніла жонка. — Людзі жывуць, у рэстараны ходзяць… А ён цягнікі лічыць! Паслухай лепш чалавека!

— …Значыць, такія стойкі. Дастаю я «баксы», ну, спачатку, вядома, даўгі раздаў…

Усё ж гарэлка і час бралі сваё. Калі выйшлі пакурыць чарговы раз, Азіевіч ледзь не зваліўся з ганка, настаўнік паспеў падтрымаць. Вярнуліся — Лены ўжо не было, пайшла спаць.

— А-а!.. — пазяхаў і гнаў даланёю ў рот паветра настаўнік.

Але Азіевіч выспаўся днём і яшчэ хацеў гаварыць. Настаўнік, відаць, разважыўшы, што адцягнуць госця ад стала і тым скончыць яго росказні можна толькі адным спосабам, менавіта — напаіць так, каб у яго язык не варочаўся, — паказаў на пустыя чарачкі:

— Яшчэ па «сотцы»? Тады схаджу ў камору, — і, прыхапіўшы пусы літровы слоік, выйшаў з хаты.

Азіевіч, астаўшыся адзін, паспрабаваў успомніць канец гісторыі, якую расказваў цэлы вечар — пра «Сосны» і «баксы», але не змог. У галаве звінела, камары былі і тут, у хаце. Пачуўся гудок далёкага цягніка. «Кіеў — Рыга, — успомніў Азіевіч і падумаў пра настаўніка: — Дурань». Недзе за сцяною сонна закашлялася дзяўчынка. Азіевічу раптам дзіўна стала, што вось ён тут, чортведама дзе, сярэдначы, у чужой хаце, сядзіць, корміць камароў — замест таго, каб спакойна спаць сабе ў Мінску ці гуляць у тым жа рэстаране «Сосны». Дзіўна было пазіраць на сваю руку, на чаравікі, на аб’едкі на стале. Яшчэ больш дзіўна думаць, што чалавек, які пайшоў па гарэлку, прыжыўся тут, вучыць дзяцей у школе, а тыя, відаць, глядзяць на яго так, як некалі ён, маленькі Азіевіч, сам глядзеў на настаўнікаў, і думаў, што яны ніколі не ядуць, не п’юць і не лаюцца матамі. Дзіўна! I вось ён, Азіевіч, успомніў пра гэтага чалавека, прыехаў — і чалавек не спіць паўночы, пайшоў вось яму, Азіевічу, па гарэлку… А захацеў бы Азіевіч — і настаўнік спаў бы цяпер. Як Лена спіць. Ці яшчэ не спіць? Яна пахарашэла цяжарная… Ці яму здалося?

Зусім не разумеючы, што і навошта ён робіць, Азіевіч падняўся і пайшоў у пакоі. Вось баковачка, дзе ён спаў. Вось яшчэ дзверы, прачыненыя. Ён зазірнуў і, дзякуючы добраму зроку, разгледзеў у цемры нешта белае каля сцяны. Ён, выцягнуўшы ўперад руку, ступіў крок, яшчэ, і натыкнуўся на біла ложка. Намацаў жаночую галаву, плячо, пагладзіў па ім. Потым павёў руку далей, пад коўдру. Жаночае цела пад яго рукою здрыганулася.

— Што… Што? — спрасонку замармытала Лена і знянацку ўскінулася: — Што?!

У той жа час загарэлася святло, і дзяўчынка, якая спала з маці, спалоханая святлом і матчыным воклічам, сама закрычала, затым, убачыўшы над сабою чужога дзядзьку, аж зайшлася ў плачы і пашылася пад коўдру. Дужыя рукі схапілі Азіевіча за плечы, павярнулі і паперлі перад сабой, штурхаючы, на кухню — так, што Азіевічу давялося ісці подбегам. На кухні рукі адпусцілі яго. Азіевіч сеў на свой табурэт і, невядома чаму, найперш глянуў на стол, ці прынесена гарэлка, а толькі потым — на настаўніка.

Той стаяў пасярод хаты са сціснутымі кулакамі, ніжняя губа разам з бародкаю трэсліся, зусім цвярозыя вочы глядзелі на Азіевіча з нейкім страхам, нават жахам — быццам Азіевіч вось зараз забіў кагосьці, прызнаўся настаўніку, і цяпер настаўнік баіцца, што і яго могуць забіць.

— Божа мой! — вымучыў з сябе ўрэшце настаўнік, прыціскаючы кулакі да грудзей. — Ты… свіння! Проста свіння!

Азіевіч, збянтэжаны, збіты з панталыку, маўчаў.

— Якая ж ты, аказваецца, свіння!

— Ды хопіць табе… — нясмела папрасіў Азіевіч.

— Хопіць?! Памаўчаць?! Вось зараз зноў сядаць з табою за адзін стол і піць гарэлку?! Ты… мала таго, што свіння — ты яшчэ і нахабная свіння! Мы да яго, як да радні, усёй душою, усім сэрцам… вось гэтым вось дурным! (Настаўнік пастукаў сябе кулаком у грудзі.) Бегаем, не ведаем, дзе пасадзіць… Слухаем! Слухаем гэтую гадкую балбатню, беліберду пра рэстараны і «баксы»! Каму гэта трэба?! Нашто ты пры Лене гэта кажаш?! Якога чорта мне слухаць пра твае «баксы», калі я ў руках іх не трымаў, не бачыў ніколі?!

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)