Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Парыж-Дыснэйлэнд
Парыж-Дыснэйлэнд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парыж-Дыснэйлэнд

Электронная книга - «Парыж-Дыснэйлэнд». Краткое содержание книги:

Аднойчы Хадановіч меў месяц жыцця ў французскай сталіцы. “Парыж-Дыснэйлэнд” – зборнік вершаў, напісаных па матывах таго, што мусіў убачыць – і памерці.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
«Дык ты не з Расіі? Зь Беларусі? Яшчэ лепей! Я там з жонкай пазнаёміўся». «Я таксама». «Але мая — японка, уяві. Вучыліся разам расійскай, а навучыліся: яна францускай, а я японскай. Бальзак і маленькая японка, ведаеш кіно? Беларусы, кажа яна, — гэта такія расійцы, толькі са знакам якасьці».
«Кітаянка», — паправіў я. «Хто? Мая жонка?» «Я кажу, Бальзак і маленькая кітаянка. Кітайцы — гэта такія японцы, толькі са знакам колькасьці».
Далей абрыў. Потым другая сэрыя.
«Бярэзіна, — кажа П’ер, — гэта Ватэрлоа са знакам якасьці. У нас дагэтуль захаваліся песьні пра Бярэзіну. Затое Чарнобыль — гэта Фукусіма са знакам колькасьці. У вас ёсьць песьні пра Чарнобыль?» «Гэта такі чорны гумар?» «А ў мяне чорны пояс па гумары. Якраз хапіла б, каб павесіцца». «Абарваўся б», — замест прывітаньня кажа П’еру жонка.
Тут ягоны фільм абрываецца, а мой круціцца далей. Мы ў аўто, як у маленькай кіназалі: на заднім шэрагу — Чып і Дэйл, два героі-бандарчукі, сьпяшаюца на дапамогу трапістам, а жонка-японка за стырном займаецца пракатам.
Наш вандроўны кінатэатр усё бліжэй да апошняга бровара, дзе найсьвяцейшыя манахі вараць піва са знакам якасьці, якое разьвязвае языкі так, што выгнаньнікі ўсіх краінаў разумеюць адно аднаго без субтытраў.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)