Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Парыж-Дыснэйлэнд
Парыж-Дыснэйлэнд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парыж-Дыснэйлэнд

Электронная книга - «Парыж-Дыснэйлэнд». Краткое содержание книги:

Аднойчы Хадановіч меў месяц жыцця ў французскай сталіцы. “Парыж-Дыснэйлэнд” – зборнік вершаў, напісаных па матывах таго, што мусіў убачыць – і памерці.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
МЭТРАПОЛІТЭН-ОПЭРА
Скрыпач грае ў вагоне парыскага мэтро. Здаецца, Моцарта. Здаецца, з «Жаніцьбы Фігаро». А потым сьціпла просіць маленькі ганарар для музыкі. Сёй-той нават нешта падае. Але найбольш ахвотна і больш за ўсіх — тыя, хто едзе ў навушніках.
КРЫХУ ПАЛІТЫКІ Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ
Па Сене плыве плякат з партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты. Надпіс унізе: «Запрашаем на першы тур!» — нагадвае, што ты яшчэ не ў Беларусі.
ФРАНЦУСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ
Вершы з аптымістычным фіналам
1.
Француская рэвалюцыя — на апошнім паверсе музэю Карнавале, маўляў, найвышэйшая кропка парыскай гісторыі, што абудзіць і самых сонных наведнікаў.
Дзьве статуі — Свабода і Роўнасьць. Грудкі Роўнасьці прыкрытыя тканінай аднолькава.
Карціна з руінамі Бастыліі. У наступнай залі — падрабязны макет Бастыліі. (Рукамі не чапаць — глядзі папярэдні экспанат.)
Рэспубліканскі тэрмомэтр у фрыгійскім каўпаку.
Патрыёт з адарванай правай рукой робіць эфэктны жэст левай. На іншай карціне іншыя патрыёты сьпяваюць патрыятычную песьню. Словаў не чуваць.
Шарлота Кардэ, з кінжалам. Жан-Поль Марат, з ваннай. Максыміліян Рабэсп’ер, з Дантонам.
Людовік XVI, з Марыяй-Антуанэтай. Марыя-Антуанэта, у жалобе па мужы. Галава Марыі-Антуанэты.
Цацачная гільятына. Можна ўжываць замест мышалоўкі. Шмат рэвалюцыйных лёзунгаў. Можна ўжываць замест бясплатнага сыру.
Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна. «Людзі нараджаюцца і застаюцца свабоднымі і роўнымі ў правах». Я памылкова прачытаў па-француску: «нараджаюцца і паміраюць».
У музэйнай крамцы — пазл з Марыяй-Антуанэтай. 54 кавалкі. Можна прыстаўляць і адстаўляць ня толькі галаву.
Рэвалюцыйны посуд. Фаянс. Набор талерак з дэвізам: «Свабода або сьмерць!» Смачна есьці!
2.
У садку насупраць музэю трахаюцца два сабачкі, гаспадары ўсё ніяк ня могуць расьцягнуць у розныя бакі.
Нічога цікавейшага ў музэі я ня бачыў.
КАЗКІ ВЭНСЭНСКАГА ЛЕСУ
1. Брыдкае качаня
Жыло сабе брыдкае качаня, добра сябе паводзіла, слухалася старэйшых і, галоўнае, выдатна харчавалася, бо вельмі хацела хутчэй вырасьці.
Ела яно, ела, але так і не зрабілася прыўкрасным лебедзем, бо аднойчы памерла, ушчэнт закормленае турыстамі.
«Калі вы любіце птушак, не карміце іх», — напісана ва ўсіх парыскіх парках.
2. Кот у ботах
На мастах паміж астравамі аднаго з азёраў Вэнсэнскага лесу катэгарычна забараняецца праход з сабакамі. Шкада, што ні слова пра катоў.
Што робіць кот у ботах даверлівых турыстаў, якія разуваюцца, расьцягнуўшыся на газоне, — лепш у мяне не пытайце!
3. Папялушка
Часам кот пасьпявае нагадзіць толькі ў адзін туфлік.
4. Дзюймовачка
Знакаміты галяндзкі батанік аднойчы наведаў Parc Floral і доўга-доўга вывучаў усе чырвоныя, белыя, жоўтыя, аранжавыя, блакітныя, фіялетавыя, ружовыя, барвовыя, ліловыя туліпаны, але не знайшоў у іх ніводнай дзюймовачкі.
Стаміўшыся, ён прысеў на лавачку і разарваў упакоўку з чыпсамі, а там — маленечкая дзяўчынка, усьміхаецца яму і нешта шчабеча на ягонай мове.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)