Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Адвечны покліч Радзімы
Адвечны покліч Радзімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адвечны покліч Радзімы

Электронная книга - «Адвечны покліч Радзімы». Краткое содержание книги:

Дарагі дружа!
Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця.
А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім.
Гэтаксама яднаюць нашу гісторыю з сучаснасцю выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці рупліўцаў-папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем.
Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў справядлівасці гэтага.
Цягам пяці стагоддзяў узвышае людскі дух цудатворны Мінскі абраз Божай Маці.
Прамудрасцю Боскай асвятляе беларускі шлях Полацкая Сафійка.
Згублены ў часе крыж Льва Сапегі праменіцца не толькі святасцю, а і душэўнай шчырасцю і шчодрасцю яго стваральніка і фундатара.
Дагэтуль уражвае праніклівай мудрасцю і ўсебаковай дасведчанасцю беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі, аўтар выдатнай паэмы-хваласпеву ў гонар Вітаўта Вялікага “Песня пра зубра”.
Адзін з вядомых і ўплывовых у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай магнацкі род Радзівілаў здзіўляў свет не толькі сваімі дабрадзейнымі справамі, а і не менш знанымі дзівацтвамі і штукарствамі.
Апантаны паслядоўнік навуковых ідэй італьянскага мастака Ленарда да Вінчы беларус Казімір Чарноўскі нават у вусцішных камерах-адзіночках царскіх турмаў здолеў стварыць праект першай у Расіі падводнай лодкі.
Нястомным сэрцам б’ецца на падобным на кляновы лісток беларускім абшары самае загадкавае і гаючае возера Нарач.
Пра гэтыя залацінкі-цуды роднай Беларусі наш расказ. Ён дапаможа табе прасвятліцца ісцінай, зразумець мудрую велічнасць спраў і дзеяў нашых улюбёных у сваю зямлю і жыццё продкаў. Прыслухайся да парады нашага вядомага паэта Міхася Стральцова і
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Відаць, ён годна спрыяў святому роўнаапостальнаму князю Уладзіміру, якога ў народзе называлі Краснае Сонейка. Менавіта пры ім стала на крыло магутная слава Кіеўскай Русі, менавіта ён пачаў увядзенне хрысціянства ў 988 годзе. Гэтую богаспадобную справу дастойна асвячаў і візантыйскі абраз Божай Маці, змешчаны вялікім кіеўскім князем у спецыяльна збудаванай ім царкве Раства Прасвятой Багародзіцы. Цудатворную сілу абраза князь адчуў яшчэ падчас першай сустрэчы з Ганнай. Якраз тады ў яго забалелі вочы, а жонка параіла маліцца перад Святой Дзевай Марыяй. Дапамагло, як пасля гэтага здаралася не раз. Тысячы вернікаў з усіх бакоў сцякаліся ў кіеўскую Дзесяцінную царкву, каб схіліць галаву перад абразом Багародзіцы, папрасіць даравання, спрыяння, дапамогі, збаўлення ад хваробы. Усім добрым людзям дапамага Божая маці.

Праз усё жыццё гэтая святыня мела для князя асаблівае значэнне, накіроўвала яго на добрыя справы, стрымлівала ад благога. Так яны і паядналіся ў сваіх клопатах пра лёс той зямлі і таго люду – вялікі князь Уладзімір і старадаўні візантыйскі абраз Божай Маці, заступніцы ўсіх пакрыўджаных

Ды Дзесяціннаму храму, як і наогул Кіеўскаму княству, выпаў суровы лёс. Найбольшае разбурэнне прынеслі царкве ў 1240 годзе мангола-татары. Пасля нашэсця мангольскага хана Батыя, унука Чынгісхана і пазнейшага хана Залатой Арды, царква амаль 400 гадоў ляжала ў руінах. Дзе ў гэты час знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці, невядома.

Аднак далейшыя звесткі пра яго звязаны з ханам Менглі-Гірэем, сынам былога лідскага старасты Хаджы-Гірэя. Калі войскі Менглі ў чарговы раз напалі на Кіеў, адзін з ягоных воінаў абадраў з абраза ўсе каштоўныя ўпрыгожанні, а саму ікону кінуў у Днепр. Ды Божая апека не пакінула цудатворны абраз.

Праз некалькі гадоў ён нечакана з’явіўся на рацэ Свіслач, ля самага горада Менска, акурат перад княскім замкам. Здарылася гэта па старым стылі 13 жніўня 1500 года. Людзей, якія ў той час знаходзіліся ля ракі, здзівіла і прывабіла нязвыклае святло і ззянне, што сыходзілі з вады. Калі прыгледзеліся, убачылі святы абраз. Вернікі паднялі яго і з вялікай пашанай перанеслі ў замкавую царкву Раства Прасвятое Багародзіцы. Там святыню ўшаноўвалі і атрымлівалі збаўленне ад розных бед і непамыснасцяў цягам 116 гадоў.

З даўніх часін Багародзіца выступае як надзейная абаронца людзей ад усіх бед і нягод, засцерагае іх ад нячыстай сілы, суцяшае пакрыўджаных, заступаецца за дзяцей, спрыяе параненым. Нездарма ў воінаў, у тым ліку падчас Вялікай Айчыннай вайны з фашыстамі, як самыя дарагія амулеты захоўваліся на шыі вузельчыкі з перапісанай малітвай да Прасвятой Багародзіцы.

Калі ж на землях Вялікага княства Літоўскга пачалося высвятленне ўзаемаадносін паміж вернікамі розных рэлігійных накірункаў, абраз Божай Маці з замкавай царквы Мінска перанеслі ў царкву базыльянскага манастыра Святога Духа. Пасля ікона пабывала ў Петрапаўлаўскім і Свята-Духавым кафедральных саборах.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны абраз апынуўся на складзе непатрэбных рэчаў паблізу Дома афіцэраў у Мінску. Аднак цудатворная моц і Божая засцярога ўратавалі ікону. Набожная кабета знайшла сярод друзу старадаўнюю каштоўнасць. Абраз старанна адрэстаўравалі і змясцілі ў тагачаснай Петрапаўлаўскай царкве. А ў 1945 годзе святыня была перанесена ў кафедральны Свята-Духаў сабор, дзе знаходзіцца і да гэтага часу.

Як пакутная вандроўніца, Мінская ікона Божай Маці разам са сваімі вернікамі спазнала горыч страт і нястач, радасць пастаяннага вяртання да жыцця. Яна стала надзейнай абярэжніцай Мінска, ахоўніцай лёсу і жыцця жыхароў беларускай сталіцы і ўсіх насельнікаў нашага краю. Нездарма вобраз Багародзіцы змешчаны на сённяшнім гербе старажытнага Мінска.

Больш як тысячагадовай даўніны абраз і дагэтуль не выракся свайго цудадзейнага спрыяння. Людзі наталяюцца ягонай моцай, якая гартуе дух, дапамагае стаць руплівым гаспадаром гэтай зямлі, назоў якой праз вякі поклічным звонам гучыць для нашчадкаў вялікіх спраў. І назоў гэты разам з меладычнымі званамі галоўнага храма нашай краіны, разам з жыццятворным святлом Мінскага абраза Божай Маці штодзённа цэдзіцца над зберажонай Богам Беларуссю.

А шчырыя вернікі пасылаюць сваёй заступніцы словы шчырага малення. Як некалі, на пачатку ХVІ стагоддзя, звяртаўся да Багародзіцы слынны беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі ў сваёй вядомай паэме “Песня пра зубра”:

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)