Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Краткое содержание книги:

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

— Пані Лёднік, яго пасля на вогнішча не адправяць? — прашаптаў драгун на вуха засяроджанай прыгажуні. Тая ўздрыгнула, перавяла позірк на суседа, цень радаснай усмешкі крануў вусны:

— Пан Вырвіч! Якім чынам?

— З даручэннем паслалі, — шэптам адказаў драгун, абвёў вачыма аўдыторыю. — Спадзяюся, біцца тут не трэба будзе?

— Не ведаю… — трывожны позірк кабеты зноў вярнуўся да постаці ў цёмнай мантыі. — Ён жа неўтаймоўны… Лезе ўвесь час на гарачыя вуголлі…

— Пані маці, пан Вырвіч, ціха! Пан бацька гаворыць! — важна прашаптаў малы, і Пранціш пасміхнуўся, пазнаючы інтанацыі згаданага пана-бацькі, які зараз стаяў за кафедрай.

— Cogito ergo sum. Пакуль мыслю, існую. Усё новае напачатку здаецца нязвыклым, а таму няправільным, omnium quidem rerum primordial sunt dura,[2] — на лаціне завершыў сваё выступленне дакладчык. — Але калі новаўвядзенне дапаможа ратаваць жыцці, мы мусім яго засвоіць. Няхай дапамагае нам Гасподзь, амін.

Частка аўдыторыі горача запляскала ў ладкі, той-сёй нават усхапіўся з месца — у асноўным моладзь, але і самавітыя навукоўцы. Асабліва шчыраваў пан у багатым камзоле з шэрага атласу, у бялюткіх карунках, з разумным адкрытым тварам — пан з выклікам паварочваўся да тых, хто сядзеў і няўхвальна гуў. А потым пачаўся дыспут…

— Вельмішаноўны доктар Лёднік, напэўна, не ведае, што ў Сарбоне ягонага ўлюбёнага Гарвея, вучня алхіміка і блюзнера Бэкана, называюць не іначай як «цыркулятарам» — што абазначае шарлатана, — з’едліва пачаў стары навуковец з вострым носам і запалымі вачыма. — Abyssus abussum invocate.[3] І вы ўслед за ім адмаўляеце, што арганізм — гэта мікракосм, адухоўлены археем? Што ў крыві прысутнічае жыццёвы дух?

— Калі Уільям Гарвей апісваў разрыў сценкі левага жалудачка сэрца, ён знайшоў там абвапненне вянозных сасудаў, а вось архей адсутнічаў. Магу пацвердзіць сваймі назіраннямі, — яшчэ больш з’едліва адказаў доктар Лёднік. І панеслася… Вучоныя — і ў сутанах, і ў камзолах — раўлі на чысцюткай лаціне, як гандляры на старажытнарымскім рынку. Лёднік дыскутаваў, нібыта біўся на шаблях — атакуючы пры кожным спрыяльным выпадку. Дакладчыка абвінавачвалі і ў тым, што праводзіць рызыкоўныя аперацыі, заміж таго, каб пакласціся на волю Божую, крывепушчанне і мікстуры, і ў тым, што ён увогуле, ганьбячы званне доктара, працуе скальпелем і ланцэтам — бо саслоўе хірургаў спаконвеку належыць да цэху цырульнікаў, і павінна слугаваць дактарам. Сцвярджалі, што аперацыі на сэрцы і на пячонцы немагчымыя, бо там утрымліваецца жыццёвы эліксір, і калі Лёдніку нешта падобнае ўдаецца, дык ці не з дапамогай тых сілаў, да якіх добры хрысціянін ніколі не звернецца?

Знаходзіліся абаронцы і ў доктара, асабліва ўжо заўважаны Пранцішам пан у шэрым камзоле, які выкрыкваў дастаткова дзёрзкія рэплікі, што сведчылі пра добрую адукаванасць.

— Хто гэта, пані Саламея? — папытаўся Пранціш Вырвіч у доктаравай. Тая, тулячы да сябе сына, адказала пабялелымі ад трывогі вуснамі:

— Граф Міхайла Разанцаў. Расейскі консул у Вільні. Яны з Бутрымам сябруюць.

— Яшчэ ягоная імператарская мосць Пётр Першы загадаў адкрыць анатамічны тэатр у Санкт-Пецярбурзе! — крычаў Разанцаў. — Таму што лічыў, як і знакаміты анатам Фрэдэрык Руйша, што вантробы чалавека — таксама доказ дасканалага Боскага майстэрства! Яны таксама Госпадам створаныя! Ягоная імператарская вялікасць асабіста прысутнічаў на практычных занятках у Шпітальнай школе, а калі бачыў, што нехта з прысутных грэбуе, змушаў уласнымі зубамі разрываць цягліцы трупа! Таму што доктар не павінен грэбаваць тым, што створанае Богам і што ён мусіць, прызываючы Госпада, ратаваць!

Ад уяўленай карціны з разрываннем зубамі цягліцаў Вырвіч у чарговы раз падумаў, што, відаць, медыцына — не ягоны шлях. Між тым гвалт дасягнуў тае кропкі, калі пачынаецца альбо натуральная бойка, альбо стома і зацішак.

— Я выклічу іх усіх на двубой! — заявіў малы Лёднік, ягоныя цёмныя вочы пагрозна блішчэлі. — Мяне пан-бацька вучыць фехтаванню!

І нават руку паклаў на дзяржальна маленькай шаблі ў сярэбраных похвах. Як кажуць, калі бацька — рыбак, дык і сын глядзіць на ваду.

— Вы вельмі смелы, пан Алесь, — пахваліў малога Пранціш. — Але думаю, прафесар сам справіцца.

Ды ад разварушанага вулею нельга адмахацца галінкай. Вырвіч шкадаваў, што недастаткова дасведчаны, каб далучыцца да спрэчкі — за два гады зусім адарваўся ад навукі. Урэшце гармідар спыніў рэктар. З ягонай прамовы вынікала, што, нягледзячы на павагу да навуковых дасягненняў прафесара Баўтрамея Лёдніка, асновы акадэмічнай-схаластычнай навукі ў Акадэміі ламаць не стануць, стварэння анатамічнага тэатру, гэтак жа, як медычнага факультэту, у планах кіраўніцтва пакуль не маецца, дый увогуле наконт працы самой кафедры практычных навук, якую ўзначальвае дакладчык, ёсць пытанні.

вернуться

2

пачатак заўсёды здаецца няправільным (лац).

вернуться

3

Бездань прызывае бездань (лац).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)