Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Краткое содержание книги:

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Пранціш заўзіраўся ў сіняе-сіняе неба айчыны, па якім плылі белыя фрэгаты аблокаў насустрач невядомай прышласці, і мімаволі ўсміхнуўся: усё яшчэ наперадзе! Авантуры не сканчаюцца!

Прадчуванне не падманула: назаўтра Вырвіча раскатурхаў ягоны дзяншчык:

— Пан падхаружы! Вас пан паручнік кліча!

На шчасце, з панам паручнікам, старым служакаю, Вырвіч разумеўся добра, і часам той строгасцю сваёю ды любоў’ю да антычных філосафаў нагадваў Баўтрамея Лёдніка. На гэты раз пан паручнік Малішэўскі быў змрочны, як зімовы вечар.

— Маю для цябе даручэнне, пан Вырвіч. Неадкладна выпраўляйся ў Вільню з вельмі важным лістом. Ne differas in crastinum.[1]

Сэрца Пранціша радасна забілася: у Вільню! Лічы — дахаты… Туды, дзе непадалёк ад Вострай Брамы стаіць дом з зялёнымі аканіцамі, у якім жыве сям’я Лёднікаў, самых блізкіх яму, хаця й не крэўных, людзей, і дзе заўсёды рады пану Вырвічу гербу Гіпацэнтаўр… А як пані Лёднік рыхтуе рубцы з анісам!

Але тут жа варухнулася і падазрэнне: чаго гэта з лістом пасылаюць не веставога, не ад’ютанта, а падхаружага, у якога шэсць шараговых драгунаў у падначаленні і дзяншчык? Ці няма тут крыўды? Пан Малішэўскі хмыкнуў у вусы:

— Не крывіся, пан Вырвіч, не дзьміся. Пасылаю цябе таму, што ты гэтым ранкам адзіны цвярозы з усяе харугвы, па-другое, даручэнне маё таемнае, ліст магу даверыць толькі чалавеку выпрабаванаму, і ніяк не слузе… А па-трэцяе, не крыўдуй, вашамосць, але… — пан Малішэўскі трохі прамарудзіў. — Лепей табе адсюль з’ехаць.

Вырвіч напяўся:

— Чаму?

Пан паручнік круціў у руцэ срэбны кубак з выбітым на ім гербам — вазіў паўсюль з сабою, нібыта спадзяваўся, што адпітае з фамільнага келіха віно засцеражэ ад праліцця свае крыві. Загрубелы ад зброі палец пана абводзіў абрыс ганарыстага аленя з галінастымі рогамі — ніхто з драгунаў не асмельваўся, нават нападпітку, выказаць куртуазную версію наконт паходжання гэткага «рагатага» герба.

— Учорашні двубой наступствы меў нядобрыя, — неахвотна працягнуў пан паручнік. — Не магу асуджаць тваю мосць за празмерную схільнасць да вучоных жартаў, самотніцтва ды ўхіленне ад сяброўскіх бяседаў, але гэта ўсё ж не дадае пану любові таварышаў. Ведаеш, што ўчора пан Свентажыцкі падчас застолля, вочы прадраўшы, пра цябе крычаў?

Пан Малішэўскі кінуў на Вырвіча насцярожаны позірк.

— Што ты — чарнакніжнік, і наслаў на яго слабасць у нагах. І не, не трэба хапацца за шаблю і зноў бегчы абараняць уласны гонар, наўрад пан Свентажыцкі памятае, што ўчора плявузгаў. Але падобныя рэчы западаюць людзям у памяць, і любую дробязь спалоханы розум пачне вытлумачваць перабольшана. Скажы, пан Вырвіч, — паручнік замяўся, апусціўшы вочы на кубак. Склера вачэй у пана была жаўтаватая, на руках — характэрныя плямы, што сведчыла пра нездаровыя ныркі. — Ты ніколі не быў замешаны ў нечым… вядзьмарскім? Пагаворваюць пра тваё блізкае знаёмства з адным такім… віленскім Фаўстам, доктарам-чарнакніжнікам, які золата ўмее рабіць і мёртвых ажыўляць.

Праўду казалі лаціняне, fama bona volat lente et mala fama respente, добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.

— Даю слова гонару пану паручніку, што я добры хрысціянін, гэтак жа, як і мой настаўнік, пан Баўтрамей Лёднік, — холадна прамовіў Пранціш. Пан Малішэўскі сумна кіўнуў галавою.

— Веру пану падхаружаму, і болей пытацца не стану. І пра доктара Баўтрамея Лёдніка чуў, і як ён у Полацку за вялікага гетмана біўся, і колькі хворых ацаліў… Нават жонка мая да яго збіралася сынка везці, калі той пакалечыўся, у старую студню зваліўшыся. Нагаварылі ёй пра цуд-лекара, дык кабета гатовая была ўсё майно аддаць, абы лекаваць узяўся, чарнакніжнік ён ці не… Але не паспелі мы нічога, памёр сынок. Божая воля…

Пан паручнік уздыхнуў, адставіў кубак і палез у шуфляду сакрэтніка.

— Вось пану сто злотых на дарожныя спажыткі, вось ліст… І не спяшайся вяртацца, пан Вырвіч. Пагасцюй у Вільні. Магчыма, цябе аб нечым папросіць той, каму ліст завязеш. Калі спатрэбішся, я прышлю па цябе сам.

вернуться

1

Не адкладай назаўтра (лац).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)