Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Босая зорка
Босая зорка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Босая зорка

Электронная книга - «Босая зорка». Краткое содержание книги:

«Босая зорка» — новая кніга лірыкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вечаровы роздум i ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга й зямны клопат, біблейскія балады й ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:

АДПУСЦІ...

Падраслі ў Каліпсо сыны — Гэта ад Адысея яны. Плачуць вінаградныя лозы. Дый салодкія іхнія слёзы Не салодзяць горкай віны. І мінае ўжо сёмы год. Ані радуе ўтульны грот. Каліпсо ўся ў празрыстым, срэбным. (Дома ўсё даражэйшае ў зрэбным.) Сум паўзе. Як у цемры крот. Чымся хвалі чужыя пасці, Лепей на радзіму паўзці. Ад самоты й гара лысее. — Каліпсо, адпусці Адысея, — Зеўс загадвае, — Адпусці! Ці сандалі з гранітных пліт, Ці марудна ладзіцца плыт. Ці ў дарогу грузяць замнога. Што ж так стрымлівае сівога Адысея Спакойны міт?

ВОЧЫ ВАДЫ

Вочы вады, Як вочы вады, Не разгледзіш зналопу, з наскоку. Вада Не абмінае хлуды, Сцежку сцежачы ўпуду ды уроку. Вáда Выцягне звады з вады I з маны рызманы асцярогі. Як свае не ўпілнуеш сляды, Завядзе да бяды ў расцяробы. Волас у ведзьмара з барады Бервяном Здасца прыцемным лядам. Зашаптаныя вучаць брады - З вадай не сустракацца паглядам.

НЯВОГЛЯДДЗЮ

Застолле шумнае гуло, І ў шуме тым жыццё мільгнула, І лёгкім поміргам міргнула — І маладога павяло. І завяло ў ружовы змрок. І ап'яніла й паланіла, І знікла ранішняя сіла, І сум сустрэўся як знарок. Ідуць вясёла халады. Час развітацца з даўнім шумам, Пачціва павітацца з сумам На ўсе астатнія гады.

ЖАДАННЕ

Нябыт абыякава ўсё праглыне. Я цешыцца Марнай надзеяй гатовы, Што нехта захоча Сказаць пра мяне: Ён быў на паслугах У матчынай мовы.

КАБ ТОЛЬКІ...

А нашае жыццё З святла i змроку. Перапялёса лес Пляце кашы. Каб толькі ў змрок Ступіць i ў неўзнароку Змаглі забараніць Сваёй душы. А на святле, Бязлітасным i шчырым, У Бога ўсе мы Як на далані. І рунню маладой, І вечным жвірам Жывуць не намі Лічаныя дні...

ДАГЭТУЛЬ...

Дагэтуль У снах я з аброву лячу, Дагэтуль Мне чуецца чаўкат дзічыны. Праз гэтулькі год Мне стаяць уваччу Азяблыя вочы ў дзяўчыны. Не ведаю, як, А сагрэць ix хачу...

БАЯЎСЯ

Я прыйшоў да цябе праз неглядзь Калючых вачэй, Дападаў праз аблогі, Дзе тупелi нарогі. Я прайшоў у табе адлегласць У трыста начэй I аднаго баяўся — Убачыць канец дарогі...

ЯШЧЭ РАЗ...

Барыс Пастарнак Помняцца першыя словы твае, Словы апошнія я не ўзгадаю. Так, як смуга неўзнаку растае, Ціха расталі, Пайшлі за гадамі. Мне не дагнаць ix. Словы й гады Рушыць у прочкі надумалі самі. Дні дагарэлі, Як дровы з грады. Сподзеў вазіў Гэты дровы вазамі. Болей не грэў нас З песні камін. Здаўся на яблынях наквеццю Шэрас. І, адыходзячы ў мой успамін, Мусіла ты Азірнуцца яшчэ раз...

РАБІНАВАЯ НОЧ

...Пустка лушчы... ...Пастка пашчы... ...Малюнак маланак... ...Варыяцыя вар'яцтва... ...Муры мары... ...Страха страху... ...Крокі крыку...

А ЯК ЖЫВЕЦЦА...

А багатая душа не скупая Ні на шчырасць, Ні на неспакой. І ніхто у яе не запытае: Як жывецца табе самой? А багатая душа маладая, Бо старэць ёй няма калi. А багатая душа галадае — Не пякуць ёй хлеб на зямлі. І багатая, А па-жабрацку Ходзіць з торбай пустою адна, Каб было куды зорам сабрацца. Толькі торба не мае дна...

ГЛУХІЯ ПАСТУХІ

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)