Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Босая зорка
Босая зорка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Босая зорка

Электронная книга - «Босая зорка». Краткое содержание книги:

«Босая зорка» — новая кніга лірыкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вечаровы роздум i ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга й зямны клопат, біблейскія балады й ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:

ТОЛЬКІ...

Босая сцежка да храма Ногі грахамі мые. Родная толькі мама. Родные ўсе — Чужыя!

НЯМА КАЛІ

Няма калі Богу хварэць — Адзін на такую гасподу. Бадай аратай-гаспадар Яго зразумее дагоду. Няма калі Богу старэць, Бо чорт маладзее з гадамі. Світанак — ахвярны святар Разбудзіць ды паспагадае. Няма калі дбаць пра сябе Ды выгадаць нешта ў дзяльбе — Абы перапала тварыне Жывое Яго мілаты. Хай Богу хоць сон залаты Прысніцца ў нябеснай адрыне...

IN MEMORIA

Над Беларуссю Сонца марудна ўстае. I спяшаецца за навалай навала. Адам Міцкевіч паліць Беларускія вершы свае, Каб напісаў ix Янка Купала...

ПАЎТАРАЦЬМЕ...

— Не хачу рыбыніча разуваці! Голас крывічанкі З надвячорка стагоддзяў Чуецца i ў новае нашай хаце, У якую таксама Прышэлец заходзіў Не раз I, як заход, Непрыкметна гас. Гэтак ужо задуманы свет: Каму палацы, Каму палаці. Беларусь паўтарацьме За Рагнедаю ўслед: — Не хачу рабыніча разуваці!..

МАЦІ Й ХЛЕБ

Вада з балота можа стаць святой. Растуць спакойна дрэвы на іконы. I пацалунак безграхоўны той, Якім цалуем маці й хлеб надзённы.

НА СЁМУХУ

На Сёмуху мама на свет прыйшла, На угодную Богу Тройцу. Свет даў у пасаг Маме локаць святла I лес падшукаў закройцу. Закройца глянуў: Дый на хвартух Пасагу ўсяго не хапае. З-пад шустрых нажніцаў Ластавак-шчабятух Хусцінка выйшла скупая. Хусцінка, выкраеная са святла, I грэла й свяціла ў змроку. Да Сёмухі з ёй гаспадыня пайшла, Каб выцерці вочы прароку...

ПЕРАД АПОШНІМ

Ты жывеш, Пакуль шалёным птахам У тваёй душы На ўсё размашша Б'ецца страх Перад апошнім страхам, За якім, відаць, Адно бястрашша...

СВЯТАСЦЬ

Здаецца падчас, што й паганскіх багоў Як першапраходцаў, як чорнарабочых Госпад паслаў да зямных берагоў, Да працы зусім незямное ахвочых. Яны пабылі — дрэвы ды камяні, Вятры з перунамі — багамі. І слову служылі, й глухой цішыні, І першае святасці дапамагалі. Ад дрэў радаводу багоў нават пні Сякера веры секла з размаху. Але дагэтуль ix карані Варушацца ў цемры нашага страху...

ЦІШЫНЯ

І Бог задумаўся ў цішыні, Схаваўшы за пазухай неспакой. I неба ад зямной мітусні Засланіла яго вышынёй...

ШТО ЁСЦЬ...

Народ, як лёд, — То растае. То з халадамі нарастае. І галасы журбы свае Пакінуць хоча на расстанне. Гісторыя, як азярод, Дзе ветрацца снапы стагоддзяў. І зерне падае на урод Ці на няўрод У рот страхоццяў. Капае кожны свой гарод. Дужэйшая за сілу стома. Ды што такое ёсць народ, Напэўна, й Богу невядома...

АДВОДЗІЦЬ...

Агню Свайго першага дыму шкада. Сябе даганяе сцяжына блукання. Душа беларуская — Вечная каня, Якая адводзіць бяду ад гнязда...

ПАШТОЎКА

Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)