Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Босая зорка
Босая зорка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Босая зорка

Электронная книга - «Босая зорка». Краткое содержание книги:

«Босая зорка» — новая кніга лірыкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вечаровы роздум i ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга й зямны клопат, біблейскія балады й ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
*
Журба не забывае родны край, А весялосці й на чужыне рай.
*
Лужына — акіяну радня, Ад якой адмовілася глыбіня.
*
Выскачыў рух у цішыні з пакою, Каб зарасці асакою спакою.
*
У суцяшэння Чужая кішэня.
*
Думу не давярай суму. I цішыні — не мані.
*
Як душа абрастае лускою. Чысцяць яе не цяжкой рукою.
*
Галінка трымае расу на вісу — Баіцца абразіць зямлёй красу.
*
Ступай шырэй, каб паменеў Твой шлях у краіну ценяў.
*
Ён працінае за ўсё людей — Пасівелы боль за дзяцей.
*
У цемрыве гліны Зялёна шумяць карані.— I шум на зямлі паўтараюць галіны.
*
На святыя Каляды I ў зорак далёкіх Цяплеюць пагляды.
*
Падвешвае лес калыску бяссонную Кожнаму За цёплую зорку ягоную.
*
Маладыя толькі Сонца й мама. Радасць яшчэ маладая таксама.
*
Быццам чорнаму буслу, Душы Просіцца затаіцца ў глушы.
*
Развітаные — Мабыць, што й апошні Раз вітанне.
*
На балі жыцця надзея чужая Лес на белы вальс запрашае.
*
I як з жыццём ні хітрыш. — Яно на табе ставіць крыж.
*
Глухому кажуху на вуха Пра скруху шэпча завіруха.
*
Траянскай пароды коні Цукар бяруць З далоні.
*
Старасць — гэта калі Чужыя усе на зямлі.
*
Слава —самы ружовы сон Маладых, захмялелых дзён.
*
Вясёлая праца — За вецер трымацца.
*
Улада — Здрадлівая прылада. Улада — І дябальская прынада.
*
Жыццё — Пазычаны ў вечнасці час Для нас.
*
Сумленне, як ласку матчыну. Не купіш i ў складчыну.
*
Мама — Пасярэдніца між Богам i сынам — Дзеліцца небам i хлебам адзіным.
*
Слова — усяго абнова. Душа крылатая ў слова.
*
Растаюць паціху на дне душы Крыўдаў калючыя ледзяшы.
*
Чалавекі, як ліхтары — У кожнага Свечка душы ўнутры.
*
Рыжы паўсюды рыжы — I ў Полацку i ў Парыжы.
*
Не затрымаецца й на пагосце Душа — залётная госця.
*
Ступаць аднолькава тузе Ці па лязу, ці па слязе.
*
А ў каго запытацца наапаслед, I чаго ты прыходзіў На гэты свет?
*
Зямное жыццё — для душы астрог. Панаваць над душой Вольны толькі Бог.
*
Бог апошнім падзеліцца ў кожнай долі I пра гэта не напомніць ніколі.
*
Hi ў зялёны гушчар, ні ў карчы Ад самога сябе не ўцячы.
*
На юбілеі паслухай ва ўсёй пекнаце Toe, што ўжо не пачуеш, Лежачы на куце.
*
Ахвяру й ката хавае Аднолькава Памяць жывая.
*
Спярша пад табою гаворыць зямля, Яна ж над табой I пашэпча пасля.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)