Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 93
Перейти на страницу:

Ужо тое, што на гэтым з’ездзе ад BKЛ прысутнічалі толькі феадалы-католікі, яскрава характарызуе яго мэты і вынікі, якія задавальнялі найперш інтарэсы каталіцкай царквы і Польшчы. I нездарма ж у пачатку пастановы з’езда аб уніі BKЛ і Польшчы ўслаўляецца «ўздзеянне жыватворнага духу… каталіцкай веры». Менавіта Польшча і станавілася галоўнай апорай яе пашырэння на ўсход. Па-ранейшаму ўсё рабілася для таго, каб ураўняць у правах феадалаў-католікаў BKЛ з феадаламі Польшчы, што зноў такі спрыяла перацягненню першых на польскі бок. Дзеля гэтага ў прывілеях, прынятых Гарадзельскім з’ездам, 47 польскіх феадалаў міласціва даравалі права 47 феадалам-католікам BKЛ насіць іх гербы. Апроч таго, апошнія абавязваліся быць з польскімі феадаламі ў вечнай дружбе. Улічана было і тое, што ў выніку смерці вялікага князя Вітаўта, яны не маглі выбіраць сабе князя без згоды палякаў. Тое ж самае абяцалі і польскія феадалы ў выпадку смерці караля Ягайлы. Гарадзельскі прывілей забяспечваў палітычнымі правамі феадалаў-католікаў, якія прымалі польскія гербы, і толькі яны маглі назначацца Ягайлам і Вітаўтам на дзяржаўныя пасады. Феадалы-католікі абавязваліся ўсяляк садзейнічаць стварэнню каталіцкіх касцёлаў і манастыроў. Хоць, паводле Гарадзельскай уніі, у BKЛ захоўвалася асобнасць улады вялікага князя, аднак жа яно, тым не менш, аб’яўлялася аб’яднаным з Польшчай. Як бачым, новая унія адбіла ў сабе далейшае зрашчэнне польскай дзяржаўнай улады з каталіцызмам і іх супольнае імкненне пранікнуць у глыб дзяржаўнага жыцця BKЛ.

У апошнія гады жыцця

У гістарычнай літаратуры ўжо было адзначана, што заключэнне Крэўскай уніі пайшло найперш на карысць Маскве. Выказвалася думка, што калі б у ВКЛ па-ранейшаму заставалася дзяржаўнай праваслаўная вера, то яшчэ невядома, хто б у канчатковым выніку перамог: Масква ці Вільня? Сапраўды, увядзенне ў BKЛ каталіцкай веры як дзяржаўнай, адразу паставіла праваслаўнае насельніцтва ў нераўнапраўнае становішча. І Масква стала гэта выкарыстоўваць, паказваючы сябе як абаронцу адзінаверных у BKЛ, што давала ёй магчымасць умешвацца ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Такім чынам ва ўмовах ВКЛ рэлігійныя адносіны шчыльна перапляталіся з палітычнымі інтарэсамі суседніх дзяржаў. Калі каталіцызм стаў дарогай польскай экспансіі ў нашу дзяржаву, то праваслаўе станавілася грунтам для таго ж самага з боку Масквы.

Не могучы процістаяць націску каталіцызму, да якога ён і сам належаў, і, з другога боку, не могучы ігнараваць праваслаўе, да якога належала большая частка BKЛ, Вітаўт, як і ў свой час Альгерд, рашыў зрабіць яе самастойнай, г. зн. аддзяліць праваслаўную царкву сваёй дзяржавы ад Маскоўскай мітраполіі. Ужо ў 1408 г. ён паслаў полацкага епіскапа Феадосія ў Канстанцінопаль з мэтай прызнання яго мітрапалітам праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Хоць у гэтым яму было адмоўлена, але не спыніла захадаў Вітаўта ў гэтым кірунку. Больш таго, бачачы перспектыву непазбежнай барацьбы паміж каталіцтвам і праваслаўем, што будзе толькі на шкоду яго дзяржаве, Вітаўт рашыў адначасова аб’яднаць гэтыя дзве хрысціянскія веры ў адну шляхам уніі. 3 гэтай мэтай у 1416 г. ствараецца самастойная праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Новагародку, якую ўзначаліў балгарын па паходжанні Грыгор Цымблак. Адначасова было забаронена маскоўскаму мітрапаліту аб’язджаць праваслаўныя епархіі ВКЛ. 3 мэтай дасягнення царкоўнай уніі Грыгор Цымблак быў пасланы на Канстанцкі сабор (у Швейцарыі), дзе меркавалася ўзняць пытанне аб уз’яднанні праваслаўя і каталіцтва ў глабальным маштабе. Аднак Цымблак спазніўся на гэты сабор, і таму пытанне уніі тут не вырашалася. У хуткім часе Цымблак памёр, а Вітаўт не назначыў яму пераемніка, паколькі ў гэты час ён ішоў на прымірэнне з Масквою і не хацеў абвастраць з ёй адносіны. Ён нават дазволіў маскоўскаму мітрапаліту зноў валодаць праваслаўнымі епархіямі BKЛ. Так была загублена вельмі важная ініцыятыва, здзяйсненне якой у той час магло б вырваць наш народ ад няшчасця рэлігійнага разладу ў ім.

Як бачна, дзейнасць Вітаўта была шматграннай, яна ахоплівала дзяржаўны, дыпламатычны, вайсковы і рэлігійны кірункі. Такой жа яна заставалася і ў апошнія гады яго жыцця, нягледзячы на даволі паважны ўзрост Вітаўта.

Вядома, што дачка Вітаўта Сафія была жонкай маскоўскага князя Васіля I, які памёр у 1425 г. і які завяшчаў апеку над сваім 9-гадовым сынам Васілём Вітаўту як дзеду. А гэта было падставай ўспрымаць Вітаўта як гаспадара Маскоўскага княства. Такая акалічнасць не магла не ўносіць пэўнага ўмяшання ў дзяржаўнае жыццё Масквы, што і рашыў выкарыстаць Вітаўт у інтарэсах BKЛ. Замацаваўшыся ў Смаленску і гэтым самым здзейсніўшы адну з даўніх мэт Полацка, Вітаўт, нягледзячы на папярэднія няўдачы, не пакінуў спробы авалодаць Псковам і Ноўгарадам, якія ў свой час таксама імкнуўся падначаліць Полацк. I вось у 1426 г. Вітаўт ідзе з войскам на Пскоўскую зямлю, дзе пацярпеў няўдачы пад Апочкай і Варонічам. Аднак, нягледзячы на гэта, ён пры адступленні атрымаў ад Пскоўскай зямлі багатую кантрыбуцыю.

Як у свой час Альгерд зачэпкай для вайны з Ноўгарадам узяў тое, што яго там празвалі «псом», так і ў 1428 г. Вітаўт пайшоў на гэты горад, бо ў ім маскоўская партыя называла яго «п’яніцам» і «здраднікам». Аднак і гэты паход закончыўся ўзяццем Вітаўтам кантрыбуцыі з Порхава і Ноўгарада. Тое, што ў паходзе на Ноўгарад быў зацікаўлены Полацк, сведчыць удзел у ім полацкага войска і гібель тут полацкага ваяводы. Ёсць меркаванні, што Вітаўт пакінуў Пскоўскую і Наўгародскую землі па патрабаванні Масквы, якая нагадала яму, што гэтыя вобласці належаць толькі ёй. Міжусобная барацьба разанскіх князёў таксама дала повад Вітаўту ўмяшацца ў іх справы, у выніку чаго ён атрымаў магчымасць нават прыдбаць некаторую частку гэтай зямлі, праўда, ненадоўга.

Хоць Вітаўт у цэлым у сваёй унутранай і знешняй палітыцы арыентаваўся на саюз з Польшчай, аднак ён, адчуваючы незадаволенасць гэтым шырокіх колаў грамадства дзяржавы, не мог не імкнуцца да самастойнасці. А гэта перш за ўсё магло падкрэсліць атрыманне ім каралеўскай кароны, захады аб чым ён прадпрымаў двойчы: у 1428 і 1430 гг. Каб паказаць, наколькі яго дзяржава магутная і багатая, ён сабраў у сябе гасцей з ліку многіх каранаваных асоб. У «Хроніцы Быхаўца» гаворыцца, што кожны дзень на частаванне гзтых гасцей разыходзілася мёду — 700 бочак, апроч віна і іншых напояў, сотні бараноў і вепраў, каля сотні зуброў і шмат іншага. Усё гэта вельмі ўразіла гасцей, і яны, упэўніўшыся ў сіле і багацці Вітаўта, рашылі, што ён варты каралеўскай кароны. Асабліва на гэтым настойваў германскі імператар Сігізмунд III, які і паабяцаў прыслаць яму карону. Вядома, усё гэта не магло быць сакрэтам для польскіх вярхоў і не магло іх не ўстрывожыць. I яны ўсё зрабілі, каб карона не дайшла да Вітаўта. Па адных звестках, яе перанялі па дарозе, адабралі, распілавалі напалам і адну палавіну яе прымацавалі да кароны кракаўскага біскупа. Па іншых звестках, паслоў з каронай не прапусцілі, і яны вярнуліся назад. Усё гэта адбылося ў пачатку верасня 1430 г., а 27 кастрычніка таго ж года Вітаўт памёр у 80-гадовым узросце.

38-гадовае княжанне Вітаўта (1392–1430) было перыядам найбольшага дзяржаўнага ўздыму BKЛ, яго вайсковай магутнасці, найбольшай тэрыторыі і палітычнай стабільнасці. Як і ў ранейшыя часы, так і пры Вітаўце BKЛ найперш вызначалася як беларуская дзяржава. На гэта ўказвае тое, што ўсе вышэйшыя пасады займалі выхадцы з Беларусі, з іх складалася акружэнне Вітаўта, як пра гэта сведчыць апісанне яго світы на Салінскай сустрэчы. Як сам Вітаўт, так і ўвесь яго двор карысталіся толькі русінскай (г. зн. беларускай) мовай. На ёй жа вялося і дзяржаўнае справаводства. Усё гэта яшчэ раз сведчыць, што, як казаў Максім Багдановіч, дзяржаўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага праходзіла ў беларускіх нацыянальных формах.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)