Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Философия » Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Электронная книга - «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)». Краткое содержание книги:

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 76
Перейти на страницу:

Мы пайшлi, нарэшце, ад зброду, ад усiх гарлапанаў i ад мушынай квэцанiны брудных пiсакаў, ад смуроду гандляроў, ад сутаргаў славалюбства i ад смярдзючага дыхання - цьфу! жыць сярод гэтай свалаты!

- цьфу! iграць ролю першых сярод свалаты! О агiда! Агiда! Агiда! Чым парабiлiся мы, сённяшнiя каралi!"

"Гэта прыступ тваёй старой хваробы, - сказаў левы кароль, - гэта прыступ агiды, бедны мой браце. Аднак, па-мойму, нехта падслухоўвае нас".

Заратустра, якi напружлiва ўважаў гэтым словам, адразу выйшаў са свайго сховiшча, падышоў да каралёў i сказаў:

"О каралi, той, хто слухае вас i слухае з вялiкай ахвотай, называецца Заратустра.

Я - Заратустра, я той, хто сказаў калiсьцi: Каму сёння абыходзяць каралi!" Не гневайцеся, але я ўсцешыўся, калi пачуў, як вы казалi адзiн аднаму: "Каму сёння да нас, каралёў!"

Але тут мая дзяржава i мая ўлада: што вы шукаеце тут? Аднак, магчыма, па дарозе вы знайшлi, што шукаю я, - вышэйшага чалавека".

Пачуўшы гэта, каралi ўдарылi сябе ў грудзi i ў адзiн голас сказалi: "Нас пазналi!

Мечам гэтага слова ты расцiнаеш густы морак нашых сэрцаў. Ты адгадаў наш смутак, бо, бачыш, на тое мы i рушылi ў дарогу, каб знайсцi вышэйшага чалавека,

- чалавека, якi вышэйшы за нас: хоць мы i каралi. Яму вядзем мы гэтага асла. Бо найвышэйшы чалавек павiнен быць i найвышэйшым уладаром на зямлi.

Няма больш горкай нядолi ў чалавечым лёсе, чым калi ўладары зямлi - не першыя сярод падданых сваiх. I ўсё тады робiцца хлуслiвым, жахлiвым i перакручаным.

Калi ж яны робяцца апошнiмi i з людзей ператвараюцца ў быдла, тады чэрня ўсё больш падымаецца ў цане, пакуль нарэшце дабрачыннасць яе не абвесцiць: "Глядзi, толькi я адна - дабрачыннасць!"

"Што я чую? - адказваў Заратустра. - Якiя мудрыя каралi! Я ў захапленнi i сапраўды з прыемнасцю перакладу на мову рыфмаў тое, пра што гаварылася:

- хоць гэтыя вершы не на кожнае вуха i наўрад цi спадабаюцца ўсiм. Але я даўно ўжо не зважаю на доўгiя вушы. Ну дык вось яны!

(Але тут i асёл загаварыў: выразна i не без лiхое подумкi ён сказаў "I-А").

У год народзiнаў Хрыста Сiвiла, Калi была пад чаркай, заявiла:

О гора! Як усё змарнела, ўпала нiзка

У колiсь велiчнай дзяржаве Рымскай:

Сталiцу свету блуд заеў! Агiда!

Стаў Цэзар быдлам, нават Бог - стаў жыдам!"

2

Каралi пацешылiся з Заратустравых рыфмовак, а каторы справа сказаў: "О Заратустра, як разумна зрабiлi мы, што пайшлi пабачыцца з табою!

Бо ворагi твае ў люстэрка паказалi нам твой вобраз: i ў тым люстэрку ты паявiўся ў вобразе дэмана, са з'едлiвай усмешкай, нам аж страшна стала.

Але i гэта не дапамагло! Зноў i зноў ты кроiў нам вушы i сэрцы сваiмi выслоўямi. Нарэшце мы сказалi: а цi не ўсё роўна, якi ён з сябе! Трэба слухаць яго, таго, хто павучае: "Вы павiнны любiць мiр як сродак да новай вайны, i кароткi мiр больш, чым доўгi!"

Нiхто яшчэ не казаў такiх ваяўнiчых слоў: "Што ёсць дабро? Дабро - гэта быць адважным, дабро - гэта вайна, якая асвячае любую мэту".

О Заратустра, ад гэтых слоў бацькоўская кроў забушавала ў нашых жылах: быццам сама вясна загаварыла да бочак са старым вiном.

Калi мячы склiньвалiся з мячамi, нiбы акрываўленыя змеi, тады бацькi нашы любiлi жыццё; мiрнае сонца ў мiрным небе здавалася iм нежыццёвым i халодным, а доўгi мiр быў ганьбаю.

Як уздыхалi яны, бацькi нашыя, калi бачылi на сцяне блiскучыя вышчарбленыя мячы! Нiбы мячы гэтыя, прагнулi яны вайны. Бо меч хоча ўпiвацца крывёю i ззяе ад палкага жадання"...

Пакуль каралi палка i захоплена балабонiлi пра шчасце сваiх бацькоў, Заратустру моцна закарцела пасмяяцца з iхняга палу, бо на вочы вiдаць было, што каралi гэтыя - з высакароднымi, тонкiмi рысамi твару - зусiм мiралюбныя. Але перасiлiў сябе. "Ну што ж! - сказаў ён. - Вось дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры; доўгi будзе сённяшнi вечар! А цяпер я пакiну вас: мяне клiча крык на дапамогу.

Гэта гонар маёй пячоры, калi самi каралi будуць сядзець у ёй i чакаць, але канечне, доўгая будзе чаканка ў iх!

Ну добра! Нiчога не зробiш! Дзе сёння найлепш вывучваюцца чакаць, як не пры двары? I ўся каралеўская цнота, якая яшчэ засталася ў iх, цi ж не кажа яна: умець чакаць?"

Так сказаў Заратустра.

П'яўка

Заратустра, увесь у сваiх думках, iшоў далей, спускаючыся з гор, па лясах, мiма балацiн; i, як яно можа стацца з кожным, хто разважае пра цяжае i нялёгкае, незнарок на кагосьцi наступiў. I вось - у твар яму адразу пырснулi крыкi болю, два праклёны i дваццаць два брыдкiя кленiчы, аж Заратустра, спалохаўшыся, замахнуўся кiем i ўдарыў таго, на каго наступiў. Але адразу спахапiўся, i сэрца яго смяялася з дурасцi, якую толькi што зрабiў.

"Даруй, - сказаў ён чалавеку, якi падняўся са змрочным тварам, - не сярдуй i паслухай спачатку такое прыпавесцi

- пра тое, як адзiн дарожнiк, якi марыў пра нешта далёкае, на пустой вулiцы незнарок штурхнуў нагой сабаку, што заснуў на сонцы;

- i як абодва падскочылi i кiнулiся адзiн на аднаго, нiбы заклятыя ворагi, абодва перапалоханыя да смерцi, - гэтаксама атрымалася i ў нас.

I ўсё ж - як мала было трэба, каб яны абышлiся адзiн з адным ласкава, сабака i дарожнiк. Абодва ж яны - адзiнокiя!"

"Хто б ты нi быў, - усё яшчэ гневаючыся, сказаў незнаёмы, - ты моцна зачапiў мяне не толькi нагою, але i гэтым параўнаннем!

Дзiвiся, цi ж я сабака?" - I з гэтымi словамi ён падняўся i выняў сваю голую руку з тванi. А да гэтага ён, затаiўшыся i прыпаўшы да зямлi, ляжаў каля вады, як паляўнiчы, калi высочвае дзiчыну.

"Што ты робiш, - усклiкнуў Заратустра спалохана, убачыўшы, што па руцэ незнаёмага цячэ кроў, - што ты тут робiш, няшчасны? Цi не ўкусiла цябе якая гнюсота?"

Але скрываўлены ўсмiхнуўся, хоць i не прайшоў яшчэ гнеў у яго. "А табе што? - адказаў ён i хацеў адысцi. - Тут я ў сябе дома, на сваiх пашах. Хай у мяне пытаецца, хто хоча: але перад кожным асталопам я не збiраюся перападаць".

"Ты памыляешся, спагадлiва сказаў Заратустра, стрымлiваючы яго, - ты тут не ў сябе дома, а ў маiм царстве, i ў iм нiкому не павiнна быць блага.

Называй мяне як хочаш, - а я той, кiм павiнен быць. Сам сябе я называю Заратустра.

Вось што! Там угары дарога вядзе да маёй пячоры - гэта недалёка; цi не хочаш ты ў мяне загоiць свае раны?

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 76
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)