Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Философия » Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Электронная книга - «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)». Краткое содержание книги:

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 76
Перейти на страницу:

- калi я сядзеў, радуючыся, каля мясцiнаў супакаення старых божышчаў, дабраслаўляючы i любячы свет каля помнiкаў былым паклёпнiкам на яго:

- бо люблю я нават цэрквы i магiлы божышчаў, калi праз разбураныя купалы глядзiць сонца сваiм ясным вокам; i быццам травы i чырвоныя макi, люблю я руiны храмаў:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

3

Калi раней да мяне прыходзiла натхненне, якое брала пачатак ад таго жыватворнага дыхання, ад той нябеснай неабходнасцi, што нават выпадковасцi прымушае зорна карагодзiцца;

калi я смяяўся калiсьцi смехам стваральнай маланкi, за якою грозна, але непакорлiва iдзе гром дзеяў;

калi колiсь сядзеў з божышчамi за гульнёвым сталом зямлi i гуляў з iмi ў косцi, так што зямля дрыжала i пакрывалася шчылiнамi, вырыгаючы ў прастору патокi агню:

- бо зямля - гэта стол божышчаў, якi ўздрыгвае ад iх гульнёвых касцей i новых творчых размоваў:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

4

Калi за адзiн глыток выпiваў я калiсьцi пенiсты моцны трунак з кубка, у якiм была прыгатаваная сумесь усiх рэчаў:

калi рука мая змешвала разам далёкае i блiзкае дадаючы агню ў дух, да цярпенняў - радасць, да благога - добрае;

калi я сам - драбiнка той выбаўляльнай солi, чыёй сiлай у тым кубку нараджаецца добрая сумесь:

- бо ёсць соль, якая звязвае дабро са злом, i нават самое зло будзе добрай прыправай i шумавiннем лiшку, што б'е цераз край:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую хахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

5

Калi я люблю мора i ўсё, што роднаснае мору, асаблiва калi яно гнеўна супярэчыць мне;

калi ёсць ува мне тая радасць пошуку, што iмкне ветразi насустрач нязведанаму, калi ёсць у радасцi маёй радасць марака;

калi колiсь радасць мая ўсклiкала: "Бераг знiк з вачэй - сёння апалi з мяне апошнiя путы,

- бясконцасць бушуе навокал, дзесьцi там, далёка, вабна ззяе прастора i час, наперад! Мацуйся, старое сэрца!":

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

6

Калi дабрачыннасць мая - дабрачыннасць танцора, i я часта абедзвюма нагамi ныраў у залацiста-аксамiтны экстаз;

калi злосць мая - злосць смяшлiвая, што жыве сярод ружаў i лiлеяў;

- а ў смеху ўсё благое адно каля аднога, але асвячонае i апраўданае боскасцю сваёю;

- i калi ў тым альфа i амега мая, каб усё цяжкае зрабiлася лёгкiм, усякае цела, i танцавала, а дух зрабiўся птушкай: i праўда, гэта i ёсць альфа i амега мая!

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

7

Калi колiсь я распасцiраў над сабою цiхае неба i на сваiх крылах iмкнуўся ў свае нябёсы;

- калi, гуляючы, я плаваў у глыбiнях святла, i птушка-мудрасць прылятала да свабоды маёй;

- i казала мне так: "Зiрнi, няма нi верху, нi нiзу! Усюды ўзлятай, цi то ўгору, а цi то ўнiз - ты ж лёгкi! Спявай! Перастань гаварыць;

- цi ж усе словы створаны не для цяжкiх? Цi ж усе словы не хлусяць лёгкiм! Спявай! Перастань гаварыць!"

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ I АПОШНЯЯ

- "О, дзе ў свеце хто нарабiў большага глупства, як мiлажальнiкi? I што ў свеце спрычынiла болей пакут, чым дурасць мiлажальных? Гора тым, якiя любяць, але яшчэ не дасягнулi вышынi, якая вышэй за iх мiлажаль! Сказаў мне аднаго разу д'ябал: "I ў Бога есць сваё пекла: гэта Ягоная любоў да людзей". А нядаўна я чуў ад яго: "Бог памёр, ад мiлажальнасцi сваёй да людзей памёр ён".

Заратустра. Пра мiлажальных

Мядовая ахвяра

I зноў беглi месяцы i гады над душой Заратустры, а ён не заўважаў гэтага; але валасы ў яго пасiвелi. Аднаго разу сядзеў ён на каменi каля пячоры i моўчкi глядзеў удалечыню на ўздыбленыя марскiя нетры; звяры яго задуменна, пахаджалi вакол i, нарэшце, спынiлiся перад iм.

"О Заратустра, - сказалi яны, - цi не цiкуеш ты за сваiм шчасцем?"

"Што мне тое шчасце! - адказаў Заратустра. Даўно ўжо я не iмкнуся да шчасця - я iмкнуся да свае справы". - "О Заратустра, - сказалi звяры, - ты кажаш так, быццам паверх усякае меры перапоўнены дабром. Быццам ты плывеш у блакiтным возеры шчасця!" - "Ах вы, хiтруны, - адказаў Заратустра, усмiхаючыся, - якi ўдалы вобраз вы выбралi! Аднак вы ведаеце, што шчасце маё цяжкае i не падобнае на рухлiвую хвалю: яно гняце i не адстае ад мяне, быццам растопленая смала".

Тады звяры зноў задумалiся i пачалi хадзiць вакол, пасля зноў спынiлiся перад iм. "О Заратустра, - казалi яны, - дык вось чаму ты робiшся ўсё жаўцейшы i чарнейшы, хоць валасы твае бялеюць i робяцца падобнымi на лён? Глянь, ты i праўда нiбыта ўвесь у смале!" - "Ды што вы такое кажаце, звярове мае, смеючыся адказаў Заратустра! - праўда, абылгаў я сваё шчасце, параўнаўшы яго з смалой. З усiмi пладамi, якiя спеюць, адбываецца тое самае, што i са мною. Гэта - мёд у жылах маiх; ён згушчае маю кроў, а душу робiць спакайнейшаю". "Мабыць, так яно i ёсць, - адказалi звяры, наблiжаючыся да яго, - а цi не хочаш ты сёння падняцца на высокую гару? Паветра празрыстае, i з гары свет лепей бачыцца, чым калi-небудзь iншым часам". - "Так яно, звярове мае, адказваў ён, - цудоўная ваша парада па сэрцы мне: я падымуся на высокую гару! Але паклапацiцеся, каб у мяне быў мёд - жоўты, чысты, празрысты, халодны, як лёд, залацiсты сотавы мёд. Бо ведайце, - там, угары, я хачу прынесцi мядовую ахвяру".

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 76
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)