Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Свята пчалы
Свята пчалы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свята пчалы

Электронная книга - «Свята пчалы». Краткое содержание книги:

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 64
Перейти на страницу:
*
На лузе пахнуць туман пачынаў па-даваеннаму — прыцемкам, потнымі коньмі. Нa пажарышчы сірацеў абгарэлы комін. Здавалася, усё яшчэ шыю цягнуў ён праз агонь са страху, упарта спадзеючыся недзе вышэй уперціся ў страху. Калі разбіралі царкву, бацька, ад пылу шэры, навазіў паўцагелкаў, а потым з ix склалі печку.
Відаць, усявышпі злосць затаіў, бо нашу хату спалілі першую, a гліпе святой абгарэць давялося яшчэ раз.
*
Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, па ёй паставіць мсціўся хату для зяця.
А маці, як тая ластаўка, з усёй Ушачы цягнула да печы абгарак, аполак, цалёўку,— санітарка з работы вярталася зацемна. Маці падоўгу стаяла ля коміна. Круглымі поўнямі глядзелі ночы, як совы. Сумавала ўдава па разбуранаму куту. Сусед у попеле рыўся, насіў дадому крукі, завесы. Праз два гады прыйшоў сорак сёмы — суседу, што немцаў хваліў за парадак, жонка пасылкі слаць пачала ў Варкуту.
*
За чатыры гады вайны нябёсы ўдосыць нагрэліся i цяпер на восеньскім сіверы стылі. Быльнягі ўрадзілі на пагарэлішчах. Кускі вадасточных труб баўталіся рукавамі пустыні. Вятры па пачах абгарэлай бляхай шасталі. Засохлыя дрэвы, як шыбеніцы, цішыню разразалі скрыпам. У дзіцячыя сны прыходзілі шынялі мышастыя — i малыя апоўначы прачыналіся з крыкам... Глыбокая рапа зямлі смылела. Вераб'і змалацілі калоссе на здратаванай ніўцы. Звечара з лесу выходзілі ваўкі асмялелыя. Лясамі на захад ішлі уцалелыя немцы...
*
Будыніна гэта стаяла i не ў пасёлку i не наводшыбе, узгорак трымаў яе на плячах, але яна не кідалася ў вочы. Улетку сорак першага года з тэлеграфных слупоў зрубіў яе паліцэйскі. Зазімкам, калі раён наш стаў партызанскай зонай, уцёк гаспадар з немцамі.
За днямі дні паляцелі. Стаяла хаціна нецеллю. Не паспеў паліцэйскі хату дабудаваць i дагледзець. У ёй у блакаду каркі карніцкіх коней тлусцелі.
Мы, вярнуўшыся на пагарэлішча, накватараваўшы крыху ў суседзяў, без дазволу толькі арганізаванага райкамунгаса пасяліліся ў маленькім трысцене.
*
Зоры глядзелі ў аконца адзінае у нейкім суме i роздуме. Галасы на гарышчы штоночы гучалі розныя. Пакрэктвала столь — там варочаліся i цяжка тупалі: прытулак знаходзілі ўсе, хто не меў прытулку. Відаць, i уцалелыя немцы начавалі зрэдчас, хоць на суседству кватаравалі партызаны з атрада знішчальнага, у якіх задача была лавіць гэтых немцаў якраз.
*
Быў нейкі зусім незвычайны дзень. Сонца многа! Макалі ў разведзены дзёгаць нешта сярэдняе паміж квачом i пэндзлікам i акуратна па сценах пэцкалі. Без маёй не абышлося помачы. Наносілі мы дацямна пачатковую літару ўсходу i захаду, поўдня i поўначы i нумар кожнага бервяна.
*
Колы рыпелі, нібы калісьці арэлі у цэнтры райцэнтра даваеннай восенню. Страху, разрэзаную натрос, па пагарэлішча кавалкамі перавозілі. На блізкім балоце моху надралі з жабіным кархавіннем, для пас быў далёкім зялёны i мяккі на баравіне. Ціха зрабілася ў наваколлі. Хату імшылі. Дажджы-грыбасеі з прычыны такой не імжылі. Клалі моху пароўну на кожны вянец, прыціскалі вянцом наступным. Каб добра лягло бервяно, злёгку абухам пастуквалі.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)