Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Свята пчалы
Свята пчалы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свята пчалы

Электронная книга - «Свята пчалы». Краткое содержание книги:

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 64
Перейти на страницу:
*
Мы ганім у нашых бацькоў перажыткі, А рунi ячменнай не адрознім ад жыта. Вясну маладую з пас кожны хваліць, Калі ідзе па сухім асфальце. Нам дождж не трэба — Нам досыць хлеба! Мы хлеб будзем есці — Хай сеюць яны, Што не змаглі ў сталіцу забрацца. Людзей мы знаем: Блішчаць, як люстэрка, штаны — Няйнакш, прадстаўнік разумовай працы.
*
Іншыя з пас па меры магчымасці бралі скупыя веды, Праўда, стараліся болей выбіцца ў паэты. А потым рэдакцыі бралі блакадай, Аселі на крэслах i сёння рады. Ды ўсё ж зрэдчас адчуваем патрэбу Паплакаць, што нас адарвалі ад роднай глебы, Што хочацца ў родную вёску — Прайсціся роснаю сцежкай. Маленства босага адгалоскі Там сэрца нам будуць цешыць. За сябе мы такія гордыя, Што перад спакусай трываем: Пеша ідзём вечаровым горадам, Хоць побач імчацца трамваі! Мы ўпарта лезем на трыбуны, Мы пратэстуем, патрабуем, Мы клічам на пярэдні край — Там, на пярэднім краі,— рай!.. Самім паехаць нам — ды дзе там! У першую чаргу нам дай Кватэру з цёплым туалетам. Мы й запявалы, мы й харысты, Мы ўславім працу трактарыста, Цялятніцы i пастуха, Мы рыфмамі сячэм ззаўха: Няхай даюць нам хлеб i мяса, А мы ім — ямбаваны пафас!
*
Шкада, што да нас так позна Прыходзіць суровай позвай Сумленне, якое завецца Словам кароткім — мама. Мы, ведамі ўзброеныя, асветленыя асветай, Гэтае слова спрадвечнае ужываць пачынаем мала. А нашы матулі сціплыя Думаюць думкі ціхія. Як i у часы Скарыны, Не забываюць за нас памаліцца, Абнашчыцца ў пост скарынкай. Калі ж нам нялёгка робіцца, Калі мы зусім заблудзім — Мы сон нашай памяці будзім, Выйсця шукаем, Матку гукаем. Заўжды я ў цяжкую часіну Успамінаю блакаду, Лес каля вёскі ўшацкай Пліна I маму гукаю: — Ку-лі-на! Я ведаю — адгукнецца...
1962
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)