Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 126
Перейти на страницу:

Барбара думала: чаму яго так хвалюе нямецкі гонар? І што ён разумее пад гэтым туманным паняццем? Няўжо яму сапраўды так трэба, каб Германія зноў мела танкі і падводныя лодкі? Лепей паклапаціўся б, як яму пазбыцца гэтага страшнага кашлю, як заваяваць поспех у прыстойнай ролі і зарабляць больш, каб кожны дзень наядацца ўнасыць? Яўна ён недаядае і занадта многа трэніруецца, ён зусім змардаваны. Яна спыталася ў яго, ці не хоча ён яшчэ хлеба з шынкай. А ён захоплена вёў сваё:

— Прыйдзе дзень! І наш рух пераможа!

Такую натхнёную ўпэўненасць Барбара зусім нядаўна чула з вyснаў другога — з вуcнаў Ота Ульрыхса. Пярэчыць яму яна не адважвалася — яе моцна ўразіла яго палкая вера ў чалавечы розум. Але Гансу Мікласу яна сказала:

— Калі Германія на самай справе калі-небудзь стане такою, пра якую марыце вы і вашыя сябры, мне такая Германія не патрэбна. Я пакіну яе,— заявіла Барбара і ўсміхнулася Мікласу задуменна, але не варожа.

Ён засвяціўся:

— Я ў гэта веру! Вельмі многія з'едуць, калі толькі мы іх выпусцім, а не засадзім у турмы! Тады мы будзем гаспадарамі! Тады нарэшце ў Германіі зноў возьмуць слова немцы!

Ускyдлачанымі валасамі і разгарачанымі вачыма ён быў падобны на радаснага шаснаццацігадовага хлопчыка — Барбара не магла не прызнацца сабе, што ён ёй падабаецца, хоць кожнае сказанае ім слова было ёй чужое і варожае. Красамоўна, блытаючыся, але з неаслабным напорам ён паўтараў ёй, што ідэал, за які ён змагаецца, у самым глыбокім сэнсе слова рэвалюцыйны ідэал.

— Калі настане дзень і наш фюрэр возьме ўладу ў свае рукі, тады настане канец капіталізму і панаванню бюракратаў, з ліхвярствам будзе пакончана, лопнуць банкі і біржы, якія смокчуць кроў з народа, — і ніхто па іх плакаць не будзе!

Барбара пацікавілася, чаму Міклас не хоча ісці разам з камуністамі, калі ён, як і яны, супроць капіталізму, і Міклас пачаў ёй уталкоўваць, як школьнік, які вывучыў урок напамяць:

— Бо камуністы не ведаюць, што такое любоў да радзімы, а інтэрнацыяналісты яны таму, што аблытаны рускімі яўрэямі. Яны ўяўлення не маюць пра ідэалы, усе ж марксісты думаюць, што галоўнае — гэта грошы. Мы імкнёмся да сваёй уласнай рэвалюцыі — нашай, нямецкай, ідэальнай, а не той, якою кіруюць масоны альбо сіёнскія мудрацы!

Тут Барбара звярнула ўвагу юнака на тое, што ягоны "фюрэр", які збіраецца адмяніць капіталізм, атрымлівае шмат грошай ад цяжкай прамысловасці і ад буйных землеўладальнікаў, але Міклас злосна і рэзка адкінуў гэтыя абвінавачванні, як "тыпова жыдоўскае падбухторванне". У такім духу яны дыспутавалі да глыбокай ночы. Барбара іранічна і з цікаўнасцю выслухоўвала ўпарцістага хлопца і спрабавала навесці яго на розум. А ён з настырнасцю дзіцяці заўзята адстойваў крыважэрную веру ў чысціню расы, y ліквідацыю ліхвярства і разважаў пра ідэальную рэвалюцыю. Суфлёрка Эфой, якая раўніва назірала з кута за гэтай парай, шапнула швейцару Кнуру:

— Фраў Гёфген нешта ж бо квапіцца на майго хлопца — гэтага толькі бракавала. Фраў Гёфген хоча яго адбіць...

І ў тую ж самую ноч Эфой ўчыніла Гансу Мікласу скандал. А ў Барбары была непрыемная сцэна з Гендрыкам. Гёфген бушаваў. Але не ад "дробнабуржуазнай рэўнасці" — ён гэта падкрэсліў. Наадварот, з чыста палітычных прычынаў.

— Як ты толькі магла цэлы вечар сядзець за адным сталом з вулічным мярзотнікам — нацыянал-сацыялістам! — крычаў ён і дрыжаў ад злосці.

Барбара адказвала, што, на яе думку, юны Міклас не мярзотнік. Гендрык рашуча адрэзаў:

Усе нацысты мярзотнікі. І гутарыць з такім тыпам — усё роўна што выкачацца ў брудзе. Шкада, што ты зразумець гэтага не хочаш. Цябе сапсавалі ліберальныя заскокі твайго сямейства. У цябе няма перакананняў, адна распешчанасць і дзіцячая цікаўнасць!

Барбара ціха сказала:

— Так, прызнаюся, мне крыху шкада гэтага хлопца, і ён мяне крыху цікавіць. Ён хворы, славалюбны, ён недаядае. Вы дрэнна яго трактуеце — ты, твая прыяцелька Гэрцфэльд і ўсе астатнія. Ён шукае, за што зачапіцца, як падняцца. Вось і дайшоў да гэтага вар'яцтва, якое ганарыста называе светапоглядам...

Гендрык пагардліва гмыкнуў.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)