Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 94
Перейти на страницу:

...Героі сустракаюцца зноў. Яна мае дзіця. І ганарыцца сваім дзіцем. Гэта зразумела. Але зноў празаік пачынае апісваць і даказваць. А мы не верым.

Дык вось героі сустракаюцца зноў. І зноў гордая Надзя кліча яго да сябе, чамусьці ў такі момант, калі бацькоў няма, зноў сама лашчыць яго, «смелая, вельмі смелая». Гаворыць пра тое, што ёй хацелася б, «каб дакрануліся да цябе душой, а не рукамі, каб усё было шчыра, ад сэрца». Але якраз гэтага судакранання душ не адчуваеш. Або, скажам, адстароненасці іх. Гэта таксама трэба паказаць. Расказана гісторыя. І ўсё. Але, як было модна не так даўно згадваць, можа, усё ў падтэксце? Аднак ён жа тэкстам, прабачце, абумоўлены. І калі прыняць выказванне Хемінгуэя пра айсберг, што стала ўжо хрэстаматыйным, дык апавяданне ўяўляецца не льдзінай, у якой 0,9 яе памеру пад вадой, а не вельмі надзейным кабатажным кацерам, дзе і патрэбных пяці футаў пад кілем няма.

У выказванні Шэкспіра пра тое, што лепшая праўда — вымысел, нягледзячы на гіпербалізацыю, усё ж ёсць зерне ісціны. І калі не ўзняцце над рэальнасцю, дык ва ўсякім выпадку пэўны ракурс бачання, стаўленне да факта павінна быць. Як і псіхалагічная матываванасць учынкаў. Т ўсё гэта ёсць у Дударава. Але не ў апавяданні «Макароў вір». І не ў «Зорках над горадам». Не ведаю, чаго тут не хапае. Маральнага (нравственного) вопыту, самакантролю, пачуцця, майстэрства? Але тут не відаць таго пісьменніка, што так трывала прыцягвае нашу ўвагу.

Дарэчы, стварыць настрой, даць лірычны, а не толькі характарны партрэт Дудараў умее.

Ёсць у яго апавяданне «Сонца ў лужыне». Герою як быццам не шанцуе ўскруг. Дзяўчына, што мроілася ў сне, наяве адказвае па тэлефоне так, што надзеі не пакідае амаль ніякай, гаспадыня кватэры нудотна бурчыць, вясёлую гульню з незнаёмым малым перарывае занадта сур'ёзная маці. Але Слаўку ўсё роўна добра. Ад таго, што вясна. Ад таго, што сонца. Ад таго, што ён малады, здаровы. Ад таго, што багаты, як Крэз,— тры рублі засталося да стыпендыі.

І Дудараў умее гэта паказаць, перадаць. І няўдачы героя, і сонца, і вясну, і сакрушальную радасць маладосці.

Празаік ён здольны. І добра, што «птушка» Аляксея Дударава набрала вышыню. Добра б ёй трымацца на той адлегласці, калі блізкая зямля, адкрытае неба і далёка да беспаветранай прасторы.

...А праз некалькі гадоў імя Дударава стала шырока вядомым як імя аднаго з вядучых драматургаў Саюза. Пра гэта — далейшая размова.

II

Неяк давялося мне пачуць ад чалавека, што мае самыя розныя дачыненні да тэатра, у тым ліку выступае як крытык, што п'еса — так, накід для рэжысёра, чарнавы варыянт спектакля. Маўляў, толькі там, на сцэне, выяўляюцца характары, акрэсліваецца канфлікт, а тут, на пісьме, толькі словы, словы, словы... Як ні дзіўна, парафразы на гэтую тэму даводзілася чуць і ад драматургаў — па службовым абавязку такія размовы здараліся.

Яно, канечне, што ж гэта за п'еса, якая не ведае сцэны? Аднак... Паслухаем чалавека, якога ну ўжо аніяк нельга абвінаваціць у піэтэце перад драматургам — рэфарматара, эксперыментатара, фантасмагарычна нечаканага ў сваіх сцэнічных прачытаннях літаратуры Усевалада Меерхольда: «Мы ведаем іспанскі тэатр XVII стагоддзя таму, што ён пакінуў нам п'есы Цірса дэ Маліна, Лопэ дэ Вега, Кальдэрона, Сервантэса. Мы ведаем французскі тэатр XVII стагоддзя таму, што ён пакінуў нам пышную бібліятэку Мальера». Далей ідзе зусім ужо катэгарычная рэпліка: «Явіў сваё аблічча рэпертуар». Усё-такі рэпертуар. Першаснае слова. Гаворыць пастаноўшчык, ад фантазій якога ў свой час мог знямець самы смелы прыхільнік навацый.

Ці не таму сёння так шырока інсцэніруецца добрая проза. Слова майстроў. Сапраўднае слова.

Апошнім часам з'явілася безліч выданняў драматургіі: альманахі, зборнікі п'ес. Друкуюцца аўтары, пра якіх мы даўно ўжо чыталі розныя водгаласы: там ставяць — не прабіцца, аншлагі, тут рыхтуюць да пастаноўкі. Таямніцы і напаўтаямніцы губляюць расплывістасць няведання і набываюць абрысы канкрэтнага знаёмства. Нешта пацвярджаецца, сёе-тое расчароўвае, нешта адкрываецца, з нечым падбівае актыўна спрачацца. А галоўнае — адкрываецца шырокая магчымасць урэшце даўмецца, што ж пішуць сёння драматургі.

Відавочна саступілі месца на гэтых тэкставых «плацдармах» аскетычныя рытарычныя дзелавыя людзі накшталт Чашкова і Пранчатава, а настальгічная вера Алы Марчанкі ў ператварэнне біяэнергіі прагматыкаў такога кшталту ў станоўчую сацыяльную сілу (Лит. газ., 1984, 2 мая) выклікала бурную нязгоду калег па цэху (А. Гарлоўскі, Ф. Кузняцоў, Лит. газ., 1984, 6 чэрв., 19 верас.). З'явіліся героі А. Гельмана, мастака шырокай і смелай сацыяльнай думкі, сацыяльна актыўныя героі п'ес Шатрова, Рошчына. І — героі тых п'ес, у якіх праўдападабенства і пазнавальнасць становяцца настолькі ідэнтычнымі рэальнаму жыццю, што ўспамінаюцца не на салонныя журфіксы разлічаныя словы М. В. Гогаля, калі ён гаварыў пра тое адчуванне мастацкай меры А. С. Пушкіным, што не дазваляла вялікаму яго сучасніку браць «растрепанную действительность нагишом». Перакладаць не рызыкую. Ну, у памянёных п'есах, а больш за ўсё гэта праглядваецца ў створаным Л. Петрушэўскай («Тры дзяўчыны ў блакітным», напрыклад) і У. Галіным («Усходняя трыбуна»), не так каб ужо рэчаіснасць была непапраўна аголена, але ж апранаха гэткага хатняга і інтымнага ўжытку, што ўзнікае катэгарычная неабходнасць калі не ў святочным ці візітовым убранні, дык у нармальным, штодзённым. Крытык Хлаплянкіна, праўда, пабачыла ў спектаклі Маскоўскага тэатра Ленінскага камсамола (Літ. газ., 1985, лістап.) па п'есе Петрушэўскай не толькі неўтаймоўную любоў да прозы жыцця, але і яго паэзію. Спектакль — гэта спектакль, усё магчыма. Але, па шчырасці, пры чытанні п'есы праз незалаплены дах дачы, вакол якога круціцца адна з сюжэтных ліній, неба неяк не праглядваецца, ні з дыяментамі, ні без іх. Усё з таго фактаграфічнага рада — як было, а не асэнсаванага — як бывае.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)