Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 94
Перейти на страницу:

У бабкі ж Піліпіхі зусім фантастычная згадка. Падалося ёй, што на здымку з замежнага часопіса, які прывёз сусед-марак, сын яе, і кранты.

За гэтымі на першы погляд проста выпадкамі Дудараў умее ўгледзець і паказаць жывую душу, яе боль, яе радасць. Зусім асірацелая пасля вайны жанчына (двое сыноў загінулі, адзін прапаў без вестак, муж памёр) шукае выпадку хаця б у нешта паверыць, трымаецца веры ў народную легенду Сцяпан Пузырэвіч. Хоча збегчы ад прысуду ўзросту дзед Мульцік, адчуць сябе патрэбным людзям, справай занятым. Абараняе сваё ўмельства, рамяство продкаў дзед Восіп. І паказваецца гэта з добрым пачуццём меры, тактам, гумарам. Аўтар спачувае сваім героям, разумее іх. І пазбягае дыдактыкі, павучальнасці.

Аляксей Дудараў валодае няпростым уменнем правесці ў апавяданні «другую партыю». Вось у апавяданні «Кола» гаворка ідзе пра давер да чалавека, як, дарэчы, і ў апавяданні «Хвароба». Герой «Кола» — таксама з тых людзей, што выдаюць дзівакаватымі праўдалюбамі і не ломяць шапку перад лёсам і людзьмі. Быў выпадак — украў ён мандаліну, так уразіў гастралёр-балалаечнік. А зараз кожную прапажу ў вёсцы прыпісваюць яму. Так і кола ад веласіпеда. Знікла — значыць, Сашкавы выбрыкі.

Але вось другая тэма — яна ўсё адчуваецца, гаворка вядзецца нібыта паміж іншым, а ў фінале апавядання аказваецца на першым плане. Маці хлопца, і злуючыся на сына і шкадуючы яго, небараку, не падумаўшы кіне: «У каго такі недарэка?» — «У бацьку!» — злосна крычыць хлопец. Яго ж увесь час папракаюць адсутнасцю гэтага чалавека, па злоснай вясковай завядзёнцы кідаюць: «Байструк!» Сказаў і пашкадаваў. «Маці адразу ж змоўкла, а вочы ў яе сталі, сумнымі-сумнымі... Сашку да слёз стала шкада яе. Каб яно згарэла, гэта Грамулькіна кола!»

Тэма бязбацькавічаў, бязбацькаўшчыны набывае нейкую асаблівую пранікнёнасць, шчымлівасць у празаіка Дударава. І тут, у апавяданні «Кола», і ў «Мамкіным горы», дзе галоўны герой — чатырохгадовы хлапец, Марынавіч, якога таксама, як Сашку ў апавяданні «Кола», чакае слёзна-крыўдная мянушка. Куды ў такіх выпадках знікае звычайная вясковая лагоднасць, спагадлівасць? Таксама, на жаль, традыцыя... І ў сям'і Марынавіча адносіны складваюцца адпаведна гэтай традыцыі. Хаця «бяляваму, кучараваму Васільку столькі гадоў, колькі пальчыкаў на адпой руцэ, калі адзін прыціснуць да далоні. У Васілька ёсць мама і ёсць бабуля, а таты няма, і таму, што няма, бабуля яго не любіць». А Васілька яна так і заве — «мамкіна гора».

Дудараў звяртаецца да нашай чалавечнасці, да нашай натуральнай дабраты, добразычлівасці. Не робячыся ні рытарычным, ні просталінейным. Ніякай гаворкі пра вольнасць нораваў не ідзе. Дарэчы, цнатлівасць, адсутнасць натуралістычнасці — гэта таксама традыцыя беларускай літаратуры. Гаворка ў Дударава — зноў — аб справядлівасці, разуменні, любові да чалавека.

Празаік робіць спробу падысці да гэтай няпростай праблемы і яшчэ з аднаго боку. У тых апавяданнях гаворка пра дзяцей. У «Макаровым віры» ён робіць спробу гаварыць пра маці. Пра яе жаночы гонар, пра гонар мацярынства. І вось гэта, мне здаецца, аўтару не ўдалася так, як удаліся творы, пра якія гаворка была вышэй. З аўтарскага тэксту, з гаворак персанажаў нам вядома, што Надзя Ладышава, ці, як звалі яе ў школе, Каралеўна, у апавяданні так і пазначана, з вялікай літары, вельмі прыгожая, гордая, непрыступная. Сама па сабе драматычная гісторыя яе кахання і нараджэнне сына вынесена за межы сюжэта. Суцэльна прымальны ход. Але вось што ў тэксце? Герой апавядання падчас выпускнога вечара знячэўку бачыць Надзю на лаўцы ў садзе каля школы. Надзя плача. Пасля ўзаемных, такіх натуральных для юнакоў, кепікаў яна кліча яго на рэчку. Яны ідуць разам да Макарова віру, слухаюць, як цурчыць ручай, цалуюцца. Ніякага крыміналу і гвалту маралі тут няма. Героям семнаццаць гадоў, месячная ноч, выпускны баль — так яно і павінна быць. Праўда, як засведчыў тэкст, прыгажосць Надзі ніколі ніяк не кранала сэрца Алеся, закаханы ў яе ён ніколі не быў, хаця натура як быццам лірычная, піша вершы. І гэтая ноч каля Макарова віру — не доўгачаканае спатканне закаханых, а выпадковая сустрэча. І Надзя ці то спрабуе свае чары, таму што ініцыятыва цалкам належыць ёй, ці то хоча на нешта забыцца, знайсці спачуванне. Але... у рэшце рэшт, першы баль, узрушэнне пачуццяў, думак... Хаця гэта можна толькі дадумваць, у апавяданні таго няма. Усё неяк проста, будзённа, сумна.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)