Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Краткое содержание книги:

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 124
Перейти на страницу:

— Параўнанне недарэчы, ваша мосць! — холадна прамовіў Лёднік. — Княжна Еўфрасіння не за прыгодамі ехала, а пакланіцца Гробу Гасподню.

— Ды што я вас нібыта ўгаворваю… — паненка раптам узлавалася. — Гэта вы павінны выконваць, што я скажу. Калі, вядома, пан прафесар жадае калі-небудзь сустрэцца са сваёй жонкай.

Лёднік проста слізгануў наперад, як чорная змяя, навіс над паненкай, якая сутаргава зглытнула, намагаючыся не паказаць страху.

— Бачу, вашамосць начыталася Дыдро ды Вальтэра, прагрэсіўных ідэяў наконт жаноцкага раўнапраўя, далоў гарсэты… Вашамосць уяўляе сябе амазонкай і Клеапатрай у адной асобе… Але, значыць, гэта дзякуючы вам Саламея апынулася ва ўладзе чырванавокага гуна Ватмана?

Атрутай у голасе Лёдніка можна было адправіць на той свет не адну Клеапатру, аспід ад зайздрасці завязаўся б марскім вузлом. Але Багінская толькі прыжмурыла блакітныя вочы і адказала не менш атрутным голасам:

— Хто ж вінаваты, пан прафесар, што вы такі разумны. Не чапалі б васковай лялькі, не чынілі б яе, не разгадвалі б ейныя загадкі — і вас бы ніхто не чапаў, і, натуральна, вашу жонку. А цяпер пазнавата на жабу дыхаць, каб ад хваробы пазбавіцца. Так што я — пан Палоній Бжастоўскі, сын вашых былых гаспадароў і дабрадзеяў, які так засядзеўся за кнігамі, што занядбаў шляхецкія вартасці, чаму і выпраўлены ў небяспечныя авантуры пад вашую адказнасць і прыгляд.

Пад канец фразы голас Паланэі зноў зрабіўся какетліва-наіўным. Лёднік збляднеў, а потым украдліва прагаварыў:

— А ваш яснавяльможны брат, ягоная мосць пан Міхал Багінскі, ведае, што вы едзеце з намі?

— Вы сумняваецеся ў слове княжны Паланэі Багінскай? — холадна прагаварыла панна. Бутрым скрывіў вусны.

— Як сын гарбара, магу дазволіць сабе нешляхетныя паводзіны. Не толькі сумняюся, вашая княская мосць, у высакародных словах вашай міласці, але і ўпэўнены, што быў адпраўлены да нас зусім іншы чалавек. І ці не лепей мне паведаміць ягонай мосці пану Міхалу, дзе знаходзіцца ягоная малодшая сястрыца?

Гэта быў моцны ўдар. Але Багінская не спалохалася. Прыклала да вуснаў палец, удаючы засяроджаны роздум.

— Цікавы сілагізм атрымліваецца… Як жа нам вырашыць гэтую задачу? Вы паведаміце майму вельмішаноўнаму братцу, дзе я, а я ў адказ паведамлю, што вы парушылі дамову з ім і перадалі ўсе звесткі пра вогненны меч Радзівілам, а мяне гвалтам змусілі з сабою ехаць, каб мець закладніцу, якую можна абмяняць на пані Саламею. І як вы думаеце, васпане, каму паверыць мой брат князь — сыну гарбара і недавучанаму студэнту альбо роднай сястры? А так я напішу яму з дарогі, усё патлумачу…

І зноў міла ўсміхаецца! Вырвіч не вытрымаў:

— Ды нашто табе гэта трэба? Што за бздуры ў галаву зайшлі?

Багінская сціпла апусціла вочы.

— У мяне праз пару тыдняў заручыны… А жаніх так спяшаецца, што адразу пасля заручынаў, не агледжуся, вяселле зладзяць… Пан брат чамусьці прыняў да душы ўсе гэтыя плёткі пра мае нібыта непрыстойныя паводзіны, і што толькі цвёрдая мужніна рука мяне закілзае. А мне нешта пад тую цвёрдую мужаву руку не надта карціць! — Паланэя больш не прыкідвалася, насмешка ў ейным голасе мяшалася са шчырай горыччу. — Жаніх мой меркаваны трох жонак ужо закілзаў… І праменька да брамы ў рай давёў. Так што лепей небяспечная перэгрынацыя!

Бутрым свідраваў позіркам «пана Бжастоўскага».

— Ніякай паблажлівасці не будзе! Падносіць нюхацельную соль, падсаджваць на каня, улучаць лепшы кавалачак — не ў нашых варунках.

— Якая яшчэ паблажлівасць? — ганарыста ўскінула галаву Паланэя. — Паны мусяць забыцца, хто я. Так што, пан Вырвіч, — заявіла Багінская, — пастарайцеся не скіроўваць у мой бок сваю выбітную галантнасць.

Пранціш адчуў, як запалалі ягоныя шчокі.

— Я ўжо зведаў, што галантнасці паненка не цэніць!

— Ціха! — адрывіста гукнуў Лёднік. — Я сам прасачу, каб ягоная мосць пан Вырвіч не дазваляў сабе нават паглядаў, якія могуць выдаць сапраўдную існасць пана Палонія Бжастоўскага. І каб пан Палоній Бжастоўскі не пачаў капрызіць, як свецкая дама.

Пранціш нават не развітаўся з падступнай прыгажуняй.

Перад тым, як прафесар выйшаў з пакоя, панна ціха прамовіла:

— Пан Лёднік, Саламея ў бяспечным, утульным месцы, з ёй абыходзяцца найлепшым чынам. Паверце, Ватман нічога з ёй там не зробіць, ён яе нават бачыць не зможа.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)