Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 164
Перейти на страницу:

I скончыў па-беларуску:

— Гаварыць будзем, як выпадзе. Як будзе зручней. Праўда?

— Праўда, — сказаў Алесь.

Поціск рукі Валерыя быў прыемны і моцны.

— Ану я, — сказаў наступны, моцны хлопец са строгімі вачыма. — Дайце я гэтага дружбістага сябрука-земляка за бакі патрымаю… Здароў, малец!

Хлопец гаварыў, як гавораць беларусы з некаторых мясцін Гродзеншчыны. Не націскаючы на "а", вымаўляючы яго як нешта сярэдняе між "а" і "о" — "гэто-го". I, аднак, ён не быў падобны на "грака". Можа, з віцебскай глушыні?

"Урэшце, чорт з ім. Сімпатычны хлопец".

— Во, малец, зваліўся ты ў гэты мярлог. — Голас у хлопца быў спеўны. — Нічога, тут хлопцы добрыя. Буршаваць[23] будзем… Зваць мяне Эдмунд, як, ты скажы, нейкага там рыцара Этэльрэда. Віктар лічыць, што я памылкова з такім імем нарадзіўся ў дзевятнаццатым, што трэба было мне семсот год назад нарадзіцца. I правільна: прынамсі, не бачыў бы яго… а прозвішча маё — Вярыга…

Апошні з хлопцаў, той самы высакаваты шатэн, што паблажліва ўсміхаўся, падаў Алесю цвёрдую, але безжыццёвую руку.

— Юзаф Ямант, — сказаў ён па-польску. — Вельмі мне прыемна.

— Таксама мне прыемна, — адказаў па-польску Алесь. — Ты з дняпроўскіх Ямантаў, таварыш?

— Не.

— А адкуль? Дзе зямля таварыша?

Юзаф трохі сумеўся:

— Мой бацька павераны і аконам князя Вітгенштэйна. Маёнтак Самуэлава.

Алесь трохі здзівіўся. Выгляд у Юзафа быў такі, нібы ён сам князь Вітгенштэйн. I, аднак, Загорскі не паказаў свайго здзіўлення.

— Нешта мне знаёма тваё аблічча, Юзаф. Дзе вучыўся?

— Скончыў Віленскі шляхецкі інстытут.

— Ну от. Значыць, пэўна бачыліся. Я скончыў гімназію ля святога Яна.

— Чаму так? Вы ж князь?

— Бацькі палічылі, што лепей, калі я буду вучыцца сярод больш-менш простых і харошых хлопцаў. Каставасць і фанабэрыя — усяго гэтага і так замнога сярод дваран.

Валеры выставіў ніжнюю губу. Эдмунд Вярыга падміргнуў Алесю.

Загорскі ўбачыў, як прыпухлыя павекі хворых вачэй Яманта часта заморгалі. Юзаф змяніў тэму гаворкі.

— Пан цалкам прыстойна гаворыць па-польску. Нават з тым акцэнтам, што ўласцівы…

— Выкладчык быў з наваколля Радама, — сказаў падкрэслена Алесь. — З маёнтка Пёнкі.

— Мне вельмі прыемна, што пан вывучыў мову, на якой гаварылі яго продкі.

— Ямант-мамант, — буркнуў Вiктар Калiноўскi.

Алесь паціснуў плячыма. I тут умяшаўся ў размову Валеры.

— Зноў? — спытаў ён у Яманта. — Ану кінь! Мала табе непаразуменняў?

— Што ж мы, хлопцы, будзем з усім гэтым рабіць? — выпраўляў становішча Віктар. — Хіба Эдмунда паслаць, каб купіў у кілбаснай абрэзкаў. Там немачка маладая аж дужа яго вокам адзначыла. А як жа! У паўночным духу мужчына. Вікінг! Апалон, злеплены з тварагу!

Эдмунд смяяўся:

— А што? Хіба дрэнны?

— Для яе, відаць, не дрэнны. Ружавее, як півоня. Кніксен за кніксенам: "О, гер Вя-ры-га! Жартаўніч-ка! Што вы?!" Вось ажэнішся — мы да цябе ў госці прыйдзем, а ты сядзіш, кнасцер курыш. Дзяцей вакол — плойма. А пад галавой падушачка, і на ёй вышыта: "Morgenstunde hat Gold im Munde" — у ранняй, значыцца, гадзіне золата ў вуснах.

— А ён усё роўна да паўдня дрыхне, — падтрымаў Віктара Валеры.

— Я і кажу. I вось ён нас частуе. Адно яблыка парэзана на скрылёчкі і па ўсёй вазачцы раскладзена, каб больш было.

Вярыга не пакрыўдзіўся. Пацягнуўся і гулка ўдарыў сябе ў грудзі.

— Чэзлая ў вас, хлопцы, фантазiя. I гумар такi самы. Iмпатэнцкi. А жыццё ж багацейшае. Паўнакроўнае яно, рагоча, кпiць, жарэ. Не з вашымi мазгамi вышэй за яго ўстаць. Заходжу я туды i паважна так кажу: "Фунт кiлбасных абрэзкаў для майго сабакi". А яна мне: "Вам загарнуць цi тут будзеце есцi?.." Во як! А вы лезеце з посным рылам…

Хлопцы зарагаталі.

— Вось што, хлопцы, — сказаў Алесь. — Пакіньце вы гэты паўрубель на сняданне.

— У мяне прынцып, — сказаў Вярыга. — Нічога не адкладвай на заўтра, акрамя работы.

— Не, сур'ёзна. Хадзем да мяне. Павячэраем, пасядзім, пагамонім.

— Нязручна, — сказаў Кастусь. — Толькі прыехалі — нa табе хеўра.

— А не жэрці зручна?

— Усе збянтэжыліся.

— Ну, кіньце вы, сапраўды. — Алесь пачырванеў: пачыналася. — На апошняй станцыі яшчэ Кірдун купіў жывых ракаў. "Дзіва, кума, а не ракі. Адным ракам поўная торба… і клюшня вон тырчыць".

Вярыга абвёў усіх вачыма і падкрэслена аблізнуўся.

— Ён да цябе цяпер заўсёды хадзіць будзе, — сказаў Віктар. — Зойдзе і па-руску: "Есть есть?" А ты яму: "Есть нет".

— Калі ласка, — перасек жарт Алесь. — Заўсёды буду чакаць.

вернуться

23

Старажытны, яшчэ з XVI стагоддзя, беларускі шкалярскі выраз барбарыстычнага паходжання: сябраваць, бавіць разам час, не вельмі звяртаць увагу на вучобу, але швэндацца заўсёды разам, не даючы сябра ў крыўду.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)