Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 154
Перейти на страницу:

— Да-нька, каб на цябе!

— А чаго, чаго ты пасярэдзіне вуліцы ідзеш? — усміхнуўся роўнымі зубамі Данька.

— Ты, Данька, кінь, — сказала Янька. — Няможна.

Яна сядзела на закарках у Андрэя: пабойвалася кароў. Глядзела на Даньку з асуджэннем і павагай. Такі гарэзнік, а кароў не баіцца.

— Не буду, Янечка, — сказаў Данька, усмiхаючыся. — Дальбог, не буду, гаспадынечка. А хто ж мяне тады вячэраю накормiць, як не ты.

Ён гэты тыдзень харчаваўся ў Кагутоў і быў здаволены: есці давалі добра.

Кожная гаспадыня ўлешчвае пастуха.

— Чакайце, хлопцы, — сказаў Данька. — Бярыце вось.

Ён палез за пазуху і пачаў даставаць дзічкі, зеленаватыя, з карычнева-ляжалымі плямамі: кожнаму па жмені.

— Буйныя якія дзічкі, — сказаў Паўлюк, набіваючы рот.

— М-гу, — сказаў Данька, сакавіта чамкаючы вялікай дзічкай. — То ж посеркі[46]. Гэтыя есці мо-ожна.

Усе елі дзічкі. Данька, гарэзуючы, даваў Яньцы адну за адной. Дзічак было многа, яны не змяшчаліся ўжо ў дзіцячых далоньках, а пастух, такі спакуснік, даваў яшчэ і яшчэ. Дзеўка глядзела на яго ўмольна, не ведаючы, што рабіць.

— Кінь, Янечка, — сказаў гаспадарлівы Паўлюк. — Злазь з карка, тут кароў няма. Ну вось… А цяпер глядзі.

Ён палез у Данькаву запазуху і там падчапіў далонню, як каўшом, цэлую горку дзічак.

— На ў прыполік. І не глядзі на гэтага антыхрыста.

— Дык чаго гэта Кагуты сёння такія кагуцістыя? — спытаў Данька. — Толькі пяра аднаго ў Кагутоў няма. І куды ідуць такія прыбраныя Кагуты?

— Пастуха сустракаць, — сказаў Кандрат. — Дарагога госця.

— Ну, гэта яшчэ нічога, — сказаў Данька. — Ад азярышчанцаў можна чакаць і горшага.

Ён быў вывазень з другой вёскі і таму заўсёды трошкі кпіў з Азярышча.

— Вы людзі ветлівыя. Вы не толькі пастуха, вы сена калісь званамі сустракалі. Думалі — губернатар, бо губернатараў вам, па мужыцкай вашай цемнаце, бачыць не даводзілася, а Мінка-салдат казаў: "У-га! Губернатар! Губернатар, браткі, важны, як, не раўнуючы, воз з сенам". Дык вы ўцямілі. Здагадаліся, сустрэлі.

— Кінь, — сказаў спакойна Андрэй. — Брахня ўсё.

— А я хіба кажу: праўда? Куды вы?

— Да Загорскага ў госці, — апусціў вочы Андрэй. — Паклікаў.

— Да дзядзькаванага паніча? Д-добра. Вы ж там глядзіце, хлопцы. Не накідвайцеся на розныя дабраны-смакаваны, як Лапатаў кныр на панскі мэляс. Гонару трымайцеся. Не ў іх адных ён ёсць.

— А мы ведаем, — сказаў Паўлюк. — Мы не з пустымі рукамі ідзём. Мы во лузанцы нясём, гарэхі, мёд.

— Ды нешта позна ідзяце? — спытаў Данька.

Дзеці пераглянуліся. Потым Андрэй сказаў спакойна:

— А мы пераначуем. А раніцай пойдзем глядзець усё.

— Ну, глядзіце, — сказаў Данька. — Шчаслівай вам дарогі.

І ён пайшоў, заграбаючы поршнямі пыл.

…Дзеці выйшлі за весніцы. Ісці было прыемна. Ласкавы і яшчэ цёплы пыл прыемна казытаў пальцы, фантанчыкамі ўсплёскваў між іх.

— Добра, што ты не сказаў яму, Андрэйка, — вымавіў урэшце Кандрат. — Ніхто і ведаць не будзе. Нават бацькі. Толькі мы ды Алесь.

— Што я, дурны? Скажу я Даньку, што мы задумалі. Адразу б нас на возе ў Загоршчыну завезлі. А так збочым з дарогі, пройдзем лішнія тры вярсты ды і залезем у Раўбічаў парк. Разгледзім усё ды і пойдзем сваёй дарогай… А то ўсё: Раўбіч — чарадзей, Раўбіч у прычасць страляў, над Раўбічавым маёнткам цмокі лётаюць, да яго балотныя паны ездзяць… А хто бачыў? Хто ведае? Вось і трэба… памацаць…

— А калі нас тыя балотныя паны зловяць?

— Нічога не зробяць, — сказаў Андрэй. — Я з-за абразоў свянцоную ваду ўзяў.

— А страшна. З аднаго пуду можна памерці.

— Страшна, — сказаў Адрэй. — Ну і што ж.

Сонца села, калі яны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы. Перайшлі ўброд неглыбокую Равеку, што ўвабрала ў ваду апошнюю чырвань неба, і папраставалі ў лугі.

Атава адрасла сёлета такая ладная, што на паплавах не калолася, не балюча было ісці. Касіць пачалі значна раней Янавага дня.

Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета.

Незлічоныя стагі цямнелі на росна-шызым абшары, струменілі той асаблівы водар, які бывае ў сена, не кранутага дажджом. Такі ўжо ўдалы быў у той год пакос. Яны былі вялізныя, тыя стагі, і выглядалі ў цямноцці нават трошкі злавесна.

Дзеці ішлі і гаманілі. Яньку неслі на спіне па чарзе, а то пускалі тупаць сваімі нагамі. Але размова пакрысе глохла, а потым стала чамусь шапатлівай. …Бо злева, вельмі цьмяна, выплылі ў цемры далёкія шаты Раўбічавага парку. Зусім як у той майскі начлег. Яны былі далёка, тыя шаты, не менш як паўтары вярсты шызым поплавам. А над шатамі, зусім як тады, гарэў ледзь прыкметнай іскрай далёкі агеньчык.

вернуться

46

Асабліва буйныя дзічкі, якія растуць ля затравелых лясных сцежак і дарог. У Прыдняпроўі некалі верылі, что яны выраслі з памёту мядзведзяў і дзікоў і таму былі такія вялікія.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)