Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 87
Перейти на страницу:
Амаль не жартоўная сучасная песенька
Спачатку за рукі ўзяліся, сышліся, абняліся, дарогай адной пабрылі. А потым развяліся, а потым разышліся, бы ў моры караблі.
Гара з гарой не сходзяцца, але, калі даводзіцца стаяць ім побач парой, — гаpa з гарой не расходзяцца, гара з гарой не разводзяцца. Ды гэта гара з гарой...
Спачатку, калі здружыліся, кляліся і бажыліся усё рабіць заадно. А потым сталі сварыцца, кім бульба павінна варыцца, каму выбіваць радно.
Гара з гарой не сходзяцца i г. д.
Спачатку шапталіся міла, буркаталі мірна, была пяшчота адна. А потым грымелі, як трубы, ці гаварылі скрозь зубы, груба: «Так... не... на...»
Гара з гарой не сходзяцца i г. д.
Адзін на аднога глядзелі поглядам, поўным надзеі, поўным любві і дабра. А потым глядзелі коса, а потым глядзелі злосна, глядзелі з-пад ілба.
Гара з гарой не сходзяцца i г. д.
Былі харошымі, слаўнымі, былі лепшымі самымі, найлепшымі былі. А сталі нехарошымі, сталі самымі горшымі, — горш няма на зямлі.
Гара з гарой не сходзяцца i г.д
Што было спачатку? Было ўсё ў парадку, пакуль каханне было? А потым мала-памалу каханне мінавала, каханне было ды сплыло?
Гара з гарой не сходзяцца i г
У чым жа тут прычына? Віноўны ён ці жанчына? Нялёгка даць адказ. І гэта — другая тэма, пра гэта падумаць трэба. Пра гэта ў наступны раз.
Гара з гарой не сходзяцца, але, калі даводзіцца стаяць ім побач парой, — гара з гарой не расходзяцца, гара з гарой не разводзяцца. Ды гэта гара з гарой...
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)