Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 87
Перейти на страницу:
Не страшны мне, Гефест, багоў пагрозы. Страшней мне друга даўняга згубіць. І ў тым сакрэт маёй метамарфозы, што з нейкае пары я стаў любіць. Калі сышоў аднойчы на зямлю — адчуў я раптам, што зямлю люблю... Люблю зямлю, люблю я ўсё зямное, люблю я ўсё і ўся жывое, і мой агонь — агонь любві маёй, не ведаю, нябеснай ці зямной. Глядзеў на свет я новымі вачыма, не ведаючы, як далей мне быць. Ды ведаў: не любіць больш немагчыма, магчыма толькі ўжо адно — любіць. Любіць... Нязвыклым быў мне новы стан. Па-новаму душа была сагрэта. Сказаў я: «Праметэй, сын Іяпета, тытана сын і сам тытан! Даволі без любові жыць! Любі! І імем той любові ўсё рабі!» Стаў іншым я ў сваім змаганні. Па-іншаму я гавару з багамі. Зеўс хоча пасварыць мяне з табою, уводзіць у душу мне: ненавідзь! А я ў адказ яму: «Буду любіць! Любоўю даражыць цаной любою!» Зеўс пагражае гнеўна: «Пагублю! Я да скалы прыб'ю на краі света!» А я ў адказ яму на гэта: «А я край света палюблю...» «Арол піць будзе кроў тваю!» «Арла таго я палюблю...» «Святла пазбаўлю, асляплю!» «А я змрок вечны палюблю...»
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)