Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Фарбы паралельнага свету
Фарбы паралельнага свету - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фарбы паралельнага свету

Электронная книга - «Фарбы паралельнага свету». Краткое содержание книги:

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:

Мы ведаем, хто мы. І мы ведаем, чаго хочам. Няхай марыянеткі ва ўладзе прыдумляюць новыя метады барацьбы з «экстрэмізмам» і думаюць, што б яшчэ забараніць, няхай чэкісты піляць дзяржбюджэт, закупляючы новую апаратуру для кантролю за намі, няхай мянты запалохваюць нас сваімі вадамётамі, газавымі гранатамі і спецназамі, няхай ліюць бруд на нас з экранаў зомбаскрыні — мы ўсё роўна будзем ісці наперад, трымаючы за рукі ўсіх тых, хто ішоў па гэтым шляху да нас.

Бо толькі ў гэтым жыццё, і сэнс, і праўда.

. . 

Мікола Дзядок — сябар арганізацыі беларускіх анархістаў. Нарадзіўся ў 1988 г. З сямі гадоў займаўся ўсходнімі адзінаборствамі. Пасля заканчэння юрыдычнага каледжа БДУ быў залічаны на З-і курс юрфака ўніверсітэта, але паступіў у ЕГУ на аддзяленне паліталогіі, вучыўся завочна і працаваў.

03.09.2010 затрыманы, 27.05.2011 асуджаны на 4,5 года пазбаўленыя волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 339 КК РБ («Злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў») — так званай «справе беларускіх анархістаў». Вядучымі праваабарончымі арганізацыямі Беларусі прызнаны палітычным вязнем.

26.02.2015, за некалькі дзён за заканчэння тэрміну, Мікалай Дзядок быў асуджаны дадаткова яшчэ да 1 года зняволення па арт. 411 КК РБ («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

22.08.2015 вызвалены ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з падпісаным прэзідэнтам Лукашэнкам указам аб памілаванні.

«За пяць гадоў свайго зняволення я пабываў у чатырох турмах і трох калоніях. Такі лёс выпадае вельмі нямногім арыштантам у Беларусі. Больш за год агулам правёў у адзіночнай камеры, змог зблізу пабачыць крымінальны свет і яго прадстаўнікоў; адчуў на сабе ўсе без выключэння метады “выпраўлення” (ад пазбаўлення перадач да адпраўлення ў турму строгага рэжыму) і паспрабаваў усе без выключэння метады турэмнага пратэсту (ад напісання скаргаў да галадовак і членашкодніцтва)».

Блогі аўтара:

Фэйсбук: facebook.com/happymikola

Укантакце: vk.com/mikola_dziadok

Тэлеграм: https://t.me/MikolaDziadok

Кантакт з аўтарам: mikola@riseup.net

Падтрымаць аўтара:

valjalee@gmail.com — PayPal

Jd@q28w_^APmXFfMeeU6&T — Bitcoin

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)