Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Фарбы паралельнага свету
Фарбы паралельнага свету - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фарбы паралельнага свету

Электронная книга - «Фарбы паралельнага свету». Краткое содержание книги:

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 52
Перейти на страницу:

Але напісаць — нават не палова справы, а адна дзясятая яе. Як пераправіць яго на волю? Турэмныя адміністрацыі рэдка выпускаюць нават афіцыйныя скаргі ў ДВП, не кажучы ўжо пра разгромныя лісты ў прэсу. Я мусіў пайсці на хітрасць, раскрываць якую тут не выпадае. Скажу толькі, што вынікам яе сталі ўзмоцненыя шмоны пры выхадзе да адваката, а таксама пагрозы перавесці мяне ў горшую камеру. Але гэта мяне ўжо мала турбавала — сваю справу я зрабіў.

Напісаны ў сакавіку 2015 г. ліст ужо ў красавіку дзякуючы маім бацькам і паплечнікам быў пераведзены на рускую і англійскую мовы, перададзены прадстаўнікам Еўразвяза ў Беларусі, дыпламатам з амерыканскага пасольства, апублікаваны ў газеце «Народная воля» і ў мностве беларускіх інтэрнэт-СМІ.

Вітаю!

Мяне завуць Мікалай Дзядок. Звяртаюся з гэтым лістом да ўсіх, для каго словы «справядлівасць», «гуманізм» і «чалавечая годнасць» не пусты гук.

26 лютага гэтага года я быў асуджаны па частцы 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса на 1 год пазбаўлення волі. Назва гэтага артыкула — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Прысуд мне вынесены ў турме за пяць дзён да заканчэння майго папярэдняга тэрміну — чатыры гады шэсць месяцаў. Адзначу таксама, што мне прызначана максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — адзін год з магчымага аднаго года. У 2012 г. па гэтым жа артыкуле быў асуджаны ўжо былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч.

У чым жа складалася маё «злачынства»? У шаснаццаці дысцыплінарных парушэннях без нечага за два гады знаходжання ў турме № 4, у прыватнасці: нашэнне спартыўнага касцюма, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзін. Немалаважна тое, што за кожнае з гэтых шаснаццаці парушэнняў я ўжо быў пакараны ў дысцыплінарным парадку, атрымаўшы вымову або ад пяці да дзесяці сутак ШІЗА (штрафнога ізалятара), адседзеўшы ў штрафным ізалятары толькі ў гэтай турме шэсцьдзясят сутак.

У Канстытуцыі, Крымінальным і Крымінальна-выканаўчым кодэксах Рэспублікі Беларусь дэкларуецца мноства добрых прынцыпаў і правоў, але ўсе яны застаюцца затаптанымі ў гразь, пакуль у Беларусі дзейнічае артыкул 411 КК, які дазваляе адправіць чалавека ў калонію на адзін год (або на два — па частцы другой гэтага артыкула) за нашэнне ці ненашэнне прадмета адзення, за размову з суседам па камеры. Ці ёсць такая жахлівая і абсурдная прававая норма яшчэ дзе-небудзь у свеце?!

Першапачаткова артыкул 411 уводзіўся ў КК для барацьбы з крымінальнымі аўтарытэтамі ў месцах пазбаўлення волі і крымінальнымі «паняццямі», якія дасталіся Беларусі ў спадчыну ад крымінальнай супольнасці часоў СССР. Аднак сёння крымінальныя «паняцці» практычна паўсюдна пераможаны ўладай, а артыкул застаўся і ўсё больш актыўна ўжываецца да палітычных зняволеных і іншых зняволеных, якія хоць бы неяк змагаюцца за свае правы. Ужо сама фармулёўка артыкула адкрывае найвялікшую прастору для маральнага гвалту і зневажання чалавечай годнасці. Прыклад: турэмны кантралёр (наглядчык) плюе на асфальт і дае асуджанаму ў рукі швабру: «Прыбірай!» Той адмаўляецца: «Не буду!» Чатырох такіх адмоў дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы! Гэты выпадак мне распавёў адзін з асуджаных, і нават калі ён у чым-небудзь непраўдзівы альбо перабольшаны — усё адбываецца ў рамках закона, і гэта самае страшнае. У поўнай адпаведнасці з законам зняволенага можна пасадзіць за чатыры адмовы выконваць работу, што прыніжае чалавека! І мне не вядомы яшчэ ні адзін выпадак апраўдання судом па артыкуле 411 КК.

Наогул, парушэнне правоў чалавека і здзекі ў беларускіх турмах дасягнулі такога размаху, што сталі сістэмай і звычкай, пра іх можна пісаць не ліст, а кнігу! Але ў гэтым звароце я не магу ахапіць усё і засяроджуся толькі на артыкуле 411 КК.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)