Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Фарбы паралельнага свету
Фарбы паралельнага свету - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фарбы паралельнага свету

Электронная книга - «Фарбы паралельнага свету». Краткое содержание книги:

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:

Адчыняюцца дзверы. Перада мной — вольны свет.

Радасць? Захапленне? Эйфарыя? Нічога падобнага. Я ў разгубленасці. Не разумею, што вакол мяне адбываецца. Трывога, адчуванне падазронасці. Шок. «Як рыба, якую выкінулі на бераг» — найлепшая метафара для таго стану, які я ў той момант перажываў. Падавалася б, варта радавацца, што тое, чаго я так доўга чакаў, ажыццявілася, прытым так нечакана і безумоўна. Але я ў разгубленасці. Я выйшаў з іншага свету, дзе поўная прадказальнасць, распарадак. Упэўненасць — не смейцеся — у заўтрашнім дні. Дзе батончыкі бабруйскай халвы ў атаварцы, бібліятэка раз на тыдзень, сукамернік Грыня са сваімі гісторыямі. Я ведаў, як рухацца, як жыць, у чым быць упэўненым, а ў чым — не. А зараз я — у новым сусвеце і не ведаю, што ад яго чакаць.

Перад уваходам стаіць патрыманая «Лада». Каля яе — два нейкія чувакі. Гэбэшнікі, вядома. Падыходзяць.

— Сядай, паехалі.

— Ну паехалі, — кідаю сумкі ў багажнік.

Спрабую іх разгаварыць. «З якой структуры? Мясцовыя, не мясцовыя?» Маўчаць. Сонца хіліцца на захад. Я гляджу ў акно, як зачараваны. Гэтага не можа быць. Палі, лясы… Каровы нейкія пасвяцца. Як быццам бы глядзіш фільм. Не, гэта адбываецца не са мной.

За ўсю паездку я ні разу не запытаўся іх, куды едзем. Палічыў, што альбо ў Оршу, альбо ў Магілёў. Прыехалі ў Оршу, на чыгуначны вакзал. Пайшоў у туалет, каб зняць лішняе адзенне — на мне была куча цёплай бялізны: амаль усё, што дазволена ў ПКТ, было на мне апранута. А тут — камфортна. Я не мерзну. У камернай сістэме не бывае камфортна. Амаль увесь час табе альбо надта холадна — і ты апранаешся, як капуста, альбо табе надта спякотна — і ты ходзіш у майтках. А тут — звычайна, і няма патрэбы ўцяпляцца… Прыйшлося зняць лішняе. Там жа, на месцы, выкінуў палову змесціва кешараў. Яшчэ перад выхадам з зоны хацеў пакінуць гэта тым, хто мае патрэбу, — ды хоць бы пеўням. Мусары не далі. Што ж, не цягнуць жа гэтае барахло дамоў! Старая целагрэйка, ватныя штаны (усё — хэндмэйд з крытай), тапкі, у якіх адтупацеў усе пяць гадоў, туалетная папера, некалькі пачкаў цыгарэт, наплаўлены пластыкавы кубак, аблезлая роба… Хаця не, робу пакіну на памяць. Сабраў сумку, але выкінуць рука не паднялася. У зоне гэта — цэлы скарб, а тут нікому не патрэбна. Пакінуў кешар побач са сметніцай — можа, які бяздомны забярэ. Усё ж такі целагрэечка не такая ўжо і дрэнная!

У нагруднай кішэні ў гэбэшніка бачу білет на цягнік. Зразумела — чакае, каб мяне адправіць. Спрабую выпрасіць білет: сам даеду, кажу, не прападу. Не дае. Загад, ясная справа…

Цягнік прыходзіць. Мяне суправаджаюць да самага вагона. Гэбіст дае білет. Праходжу ў вагон, азіраюся. У мяне дзве здаровыя клятчастыя сумкі. Падобны на сумесь беспрызорніка і чаўнака. Спрабую прыйсці ў сябе.

Потым быў званок родным з тэлефона спадарожнікаў: выпадковых, але вельмі добрых людзей, нявесткі і свякрові, што ехалі ў Кобрын. Даведаўшыся, што я толькі вызваліўся, узяліся паіць мяне гарбатай, карміць бананамі і снікерсамі. Праразмаўлялі з імі ўсю дарогу, і дзве з паловай гадзіны прайшлі незаўважна. Выходжу на перон. Там ужо стаіць гусёк у цывільным з відэакамерай. Хто б сумняваўся… З боку падземнага пераходу на мяне літаральна ляціць дзясятак чалавек: хто бягом, хто на ровары. Я кідаю кешары на асфальт і абдымаюся з усімі, з кожным па чарзе. Божа мой, як вы змяніліся… Ды і я, бадай, не меней. Некаторых пазнаў далёка не адразу. А людзі ўсё прыходзілі. Усе тыя, хто быў часткай майго папярэдняга жыцця, каго я не бачыў пяць год. Яны не забыліся на мяне. Яны прымчаліся на вакзал, у апошнюю хвіліну даведаўшыся, што мяне вызвалілі. Многіх не чакаў пабачыць: Вольга Мікалайчык, Дзмітры Дашкевіч. А вось і журналісты. Задаюць пытанні, я ў адказ нясу нейкія шаблонныя ўра-антырэжымныя глупствы. Але за адно пытанне гатовы літаральна прыбіць: «Якія вашыя планы?»

Якія яшчэ планы?! Я толькі што з бетоннай каморкі 2 х 2 метры, у мяне свет звузіўся ў кропку. Я яшчэ не зразумеў, дзе я. Мой мозг, душа і ўспрыманне дагэтуль у 14-й хаце. Яшчэ чатыры гадзіны таму мае планы былі: зранку прыбраць хату, зрабіць ёгу і ўзяцца за Джэка Лондана з бібліятэкі. Пра што вы ўвогуле пытаецеся?!

Так атрымалася, што на момант майго вызвалення нікога з родных не было ў Мінску. Але яшчэ да паўночы мы ўжо сустрэліся.

У тую ноч я ніяк не мог заснуць. Арганізмам авалодаў нейкі зусім незразумелы стан. Я хадзіў па кватэры і рабіў на аўтамаце нейкія рэчы, якія не рабіў гадамі: адкрываў халадзільнік, заходзіў у інтэрнэт, умываўся гарачай вадой. Рукі памяталі, як абыходзіцца з усім гэтым, а свядомасць — не. На разуменне факта таго, што я зараз жыву не ў турме, мне спатрэбілася чатыры дні. Да гэтага часу, калі б мяне вярнулі назад, я б проста нічога не адчуў — мой кароткатэрміновы выхад проста забыўся б, як шараговая прагулка ў дворыку ПКТ. Памяць проста выкрасліла б гэтае здарэнне, нібы яго і не было.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)