Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
Блакітныя вочы Дамблдора слізганулі па тварах прысутных. Ён усміхнуўся.
— Але зараз усіх вас чакаюць цёплыя ўтульныя пасцелі, і ваша галоўная задача — як след выспацца перад заўтрашнім днём. А таму давайце пажадаем адзін аднаму дабранач. Люлі-бай!
Гучна зарыпалі лавы; школьнікі пацягнуліся з Вялікай залы. Гары не спяшаўся ўлівацца ў натоўп, асцерагаючыся разявак і Малфоя, які не праміне выказацца з нагоды пабітага носу. Ён схіліўся, быццам бы ў яго развязаўся шнурок і прапусціў наперад амаль усіх грыфіндорцаў. Адказная Герміёна кінулася да першакурснікаў, але Рон застаўся чакаць Гары. Потым яны ўсталі ў самы хвост чаргі на выхад, і Рон, пераканаўшыся, што яго ніхто не чуе, спытаў:
— Што на самай справе здарылася з тваім носам?
Гары распавёў. Рон нават не засмяяўся — што даказвала, якое моцнае іх сяброўства.
— Я бачыў, як Малфой нешта адлюстроўвае і паказвае на нос, — змрочна прагаварыў ён.
— Так, але гэта глупства, — маркотна сказаў Гары. — Лепш паслухай, што ён казаў да таго, як зразумеў, што я падслухоўваю…
Гары чакаў ад Рона жаху, узрушэння, але той — вось тупень! — нават не здзівіўся.
— Кінь, ён проста вылузваўся перад Паркінсон… Каб Сам-Ведаеш-Хто даў яму заданне?
— а ты ўпэўнены, што Валан дэ Морту не патрэбен свой чалавек у Хогвартсу? Такое ўжо было…
— Імя-то не казаў бы, а, Гары, — прабасілі ззаду.
Гары абгарнуўся і ўбачыў Хагрыда, які дакорліва качаў галавой.
— Дамблдор не баіцца яго гаварыць, — упарта запярэчыў Гары.
— Ну, так то Дамблдор, — загадкава вымавіў Хагрыд. — Што ж ты спазніўся, а Гары? Я хваляваўся.
— Затрымаўся ў цягніку, — растлумачыў Гары. — А ты чаму?
— Быў у Гроха, — са шчаслівым выглядам паведаміў Хагрыд. — Пра час забыўся. У яго цяпер новая хата ў горах, Дамблдор задаволіў — прыгожая, вялікая пячора. Яму там нават лепш, чым у Забароненым лесе. Мы з ім так добра пабалбаталі…
— Няўжо? — ветліва здзівіўся Гары, імкнучыся не сустракацца вачамі з Ронам. Асноўным талентам Гроха, зводнага брата Хагрыда, было ўменне з каранямі выдзіраць дрэвы з зямлі, і ў апошні раз, калі Гары бачыў гэтага жахлівага гіганта, яго лексікон складаўся з пяці слоў, прычым два Грох не ўмеў прамаўляць правільна.
— Так, так, ён вельмі хутка развіваецца, — ганарліва заявіў Хагрыд. — Не паверыце. Я нават думаю ўзяць яго да сабе памагатым.
Рон кпліва хрукнуў, але своечасова прыкінуўся, што чхнуў. Тым часам яны падышлі да дубовых уваходных дзвярэй.
— Добра, да заўтра! Мой урок першы пасля абеду. Прыходзіце крыху раней, прывітаецеся з Клю… гэта значыць, Куракрылам!
Хагрыд падняў руку, весела развітаўся з рабятамі і выйшаў у цемру.
Гары з Ронам пераглянуліся. Гары бачыў: Рон засмучаны не менш, чым ён сам.
— Ты ж не збіраешся займацца наглядам за магічнымі істотамі?
Рон паматаў галавой.
— А ты?
Гары паматаў галавой.
— А Герміёна, — сказаў Рон, — таксама, так?
Гары яшчэ раз паматаў галавой. Пра тое, што скажа Хагрыд, калі пазнае аб здрадзе трох самых любімых вучняў, нават думаць не жадалася.
9. Прынц-паўкроўка
Раніцай, яшчэ да снедання, Гары і Рон сустрэліся з Герміёнай у агульнай гасцінай. Гары, разлічваючы на падтрымку, адразу распавёў Герміёне пра тое, што яму атрымалася падслухаць у слізэрынскім купэ.
— Ясна, што ён вылузваўся перад Паркінсан, так? — умяшаўся Рон, перш чым Герміёна паспела адказаць.
— Хм-м… — нявызначана прамыкала яна. — Не ведаю… Вядома, Малфой заўсёды важнічае, але… Для пустой балбатні тэма занадта сур’ёзная…
-Менавіта, так, — сказаў Гары, але працягнуць гутарку ім, на жаль, не атрымалася: шматлікія адкрыта спрабавалі падслухаць, а да таго ж тарашчыліся на Гары і шапталіся, затуляючыся рукамі. Гары, Рон і Герміёна ўсталі ў чаргу да адтуліны за партрэтам.
— Паказваць пальцам няветліва, — крыкнуў Рон, звяртаючыся да нейкага асаблівага дробнага першакурсніка. Хлопчык, які, адгарадзіўшыся далонькай, паціху размаўляў пра Гары са сваім прыяцелем, пабарвовеў ад жаху і вываліўся праз дзіру вонкі. Рон хмыкнуў.