Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 268
Перейти на страницу:

— Ты даўно такі герой?

— Чаго? — не разумее хлопец.

— Ну, смелы такі даўно? — крычу я праз грымоцце выбухаў.

— Я злосны. А не смелы.

— Злосны?

— Ну! Бо безабразіе!..

Неарганізаванасць, бязладдзе — гэта факт. Адбілі палову Украіны, прарвалі фронт, акружылі Кіраваград. А тут вось няўвязка.

Мы вытрасаем з-за каўняроў снег і зямлю, і я думаю, ці не занадта яны ўжо выдаткаваліся на нас? Два снарады на адну цэль. Хоць трэці, мабыць, ужо будзе апошні. Ідыёцкая ўсё ж справа — чакаць пагібелі ў гэткай бездапаможнасці. У безвыходным, пакутным напружанні з’яўляецца жаданне, каб танкі зрушыліся з месца, хай пайшлі б хоць назад, хоць наперад, абы толькі ўнялі свой агонь. З часам я таксама пачынаю паглядваць на шэрую абмотку, у якой звязаны тры «лімонкі».

I тады невыразным бакавым позіркам я прыкмячаю над стэпам трасер. Не, гэта не куля. Чырвоная агнявая зорачка, пыхнуўшы на вежы танка, шырока сігае ў неба. Я азіраюся на сяло — у вішанніку ля крайняе хаты стаіць «трыццацьчацвёрка». Адкуль яна ўзялася? I другая выпаўзае з двара і спыняецца за плятнём. Пераводжу позірк на вуліцу — і там, за мазанкамі і вішнякамі, варушацца шэрыя ў аблезлым зімовым камуфляжы танкі. Відаць, яны толькі што падышлі. Гэта нашыя танкі, іх не дужа багата, але яны падмога, паратунак, з імі ўжо нам лацно. «Ага, не падабаецца!» — крычу я. Той нямецкі танк, па якім выцяў снарад, затузаўся на месцы і спешна разварочвае вежу. Яшчэ адна бліскаўка мільгае цераз край пагорка над балкай, але нятрапна. Бранябойны плёскае ахапкам снегу ў борт рабога танка. Потым, адскочыўшы, рыкашэтам б’е ў снег яшчэ раз і знікае. Але тут джагаюць новыя трасеры. Сяло пачынае ярасную гарматную гаману, і яна так цяпер нам мілая.

З ланцуга ўжо нехта бяжыць уніз, да хат. Нехта ўстае і падае, мільгае сярод закапцелай, перамешанай са снегам зямлі, мусіць, хаваецца ў варонку. Ці не адыход? Здаецца, так і ёсць. Я неўзабаве бачу на снегавой шэрасці знаёмую постаць у куртцы — гэта Еўсюкоў. Ён бяжыць між варонак і махае астатнім рукой: назад!

А нямецкія танкі на схіле балкі, трывожна заварушыўшыся, заднім ходам таксама даюць назад. Выбухі на нашым пагорку амаль усе разам сціхаюць. Увесь свой агонь немцы пераносяць у сяло. Цераз нашыя галовы з двух бакоў джагаюць трасеры. Фурк-фурк! — ледзьве не збіваюць галовы балванкі. Але з балкі танкі не адыходзяць — яны перастройваюцца і забіраюць правей, збоч ад сяла. I мы нічым не можам перашкодзіць ім — там мы бяссільныя.

Што рабіць далей? Можа, цяпер мы тут і не патрэбны? Сапраўды, трэба адыходзіць — пагібель пакуль адтэрміноўваецца. Мо яшчэ ўсё і абыдзецца? Я падхопліваюся ў варонцы і гукаю байцу. Але ён, насупіўшы свае светлыя бровы, чамусьці не праяўляе ніякага спрыту.

— Ану, перабежкамі!

Коваль сапе і не варушыцца ў мяккім доле.

— Не пайду.

— Што? Ты каманду чуў?

— А што каманда? Я ранены.

Ён кратае нягнуткай левай рукой, другою прыціскае да грудзей пакунак з гранатамі.

— Ты што, з глузду з’ехаў? — крычу я. — Што ты цяпер ім зробіш?

Нашыя ўсе перабягаюць па схіле ўніз. Там нямецкія танкі ўжо іх не ўбачаць. Гахае ў стэпе і на тым баку ў сяле. Пачалася танкавая дуэль, у якой пяхоце ўжо няма чаго рабіць.

— Не, — упарціцца хлопец і выцягваецца на маім належаным месцы. — Гады! Яны Маскальчука забілі!

Ён раптам хліпае і па брудным твары размазвае слёзы. Позірк яго паныла ўпіраецца ў нямецкія танкі. А тыя кудысь паўзуць і паўзуць. Напэўна, абходзяць сяло.

Тады хлопец хліпае мацней і падхопліваецца з варонкі. Я яшчэ не паспяваю сцяміць, як ён бяжыць з сваімі гранатамі некуды ўбок. Ці не напярэймы танкам?

— Стой! Ты куды? Вярніся!

Але ён нават не азіраецца. Неўзабаве падае ў нейкую варонку, пасля падхопліваецца і бяжыць далей.

Вось дурань! Упартасці і злосці нават залішне, а памяркоўнасці — ні на грош. Няхай нават… ён іх дагоніць, дык што карысці?

Хутка ён дзесьці знікае сярод варонак, мне ж трэба ў сяло. Як гэта ні дзіўна, а здаецца — яшчэ выпадзе пабачыць Юрку. Як ён там, дружа!.. I я выпаўзаю з варонкі на размецены выбухамі снег.

21

Знясіленыя і прыгнечаныя, мы брыдзем па неглыбокім снезе ў сяло.

Нас зусім мала, чалавек з дзесяць. Аднаго двое нясуць на шынялі. Адзін знямогла пляцецца, абапёршыся на таварыша. Усе маўчаць. Нехта проставалосы. Нехта прыціскае да боку абвіслую, як бізун, руку. Я шкандыбаю апошні. Карабін, які нічым не паслужыў мне супроць танкаў, цяпер памагае замест кастыля.

Вузенькай сцежкай па-над тынам мы выходзім на вуліцу і адразу натыкаемся на «віліс» і «додж». Яны дбайна прытулены пад сцяной хаты. Ля іх некалькі камандзіраў. Наперадзе відаць высокая шэрая папаха на маленькім вяртлявым палкоўніку. Гэты палкоўнік нейкім злым вокрыкам раптам спыняе ўсю нашу групу.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)