Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 81
Перейти на страницу:

Ты, зялёная дубрава…

Ты, зялёная дубрава, Сон скідай, расьцьвітай, I шумеці добрай славай Не кідай на ўвесь край.
Гамані, расходзься шумам Ад мяжы да мяжы, Ўлі надзею вольным думам, Аб усім раскажы.
Казку быўшых песьнясьпеваў Распалі, разагрэй; Разьмяці управа, ўлева Сухацьвет, сухавей.
Маладыя загаворы Ў ход пусьці, сатвары; Яснаглядам долы, горы Асьвянці, прыбяры.
Кінь разгонна весьці сьвету Аб сабе, аб сяўбе I да неба вестку гэту Данясі у кляцьбе.
Абніміся зь нівай роднай I душой, і грудзьмі; Край прыбіты, непагодны Ўскалыхні, падымі…

Песьня Званара

На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ,       Толькі птушка-арол дзе садзіцца, Там збудую, ўзьвяду, нізі ўсёй на віду,       Мураваную вежу-званіцу
I завешу я звон, з усіх чутны старон —       Раўня голас і віхру, і грому. Як пушчу яго ў ход, склічу ў міг карагод,       Ні адзін не заседзіцца дома!
Разгудзіцца мой звон ад акон да акон,       Душы збудзіць, па сэрцах удара, Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц,       Заварушацца яры, папары.
На ной кліч вечавы хто жывы, чуць жывы,       Пад гарою касой загамоне. Гулам звона скажу, сьцежку-шлях пакажу       На прывольле, на ўродныя гоні!
За гарой за другой дам жывы вадапой,       Жыватворнае кожнаму зельле; На нязьлічаны час па нягодах папас       Усім тым, што цярпяць і цярпелі.
Гэткі будзе мой клік — і магуч, і вялік,       А ня трапіць ён к душам прыспаным, — Вызву гром, перуны — хай памогуць яны       Развагніць, затрасьці ўсе паляны.
Стогне бура грымот. Я свой звон ход у ход       Размахну, як ніхто і ніколі; Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур,       Толькі розгалас пойдзе па полі.
Ляжа крушняю там вежа, звон і я сам,       Арол-птушка ўскрыліцца пад небам. А навокал гары задымяць сьцежары,       Груганамі ўскалышуцца вербы…
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
I вясна, і зіма. Быў званар — і няма.       Ціха, ціха на белым прасторы. Толькі жыў нежывы звону гул вечавы,       Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры.
Йдзе, сыходзіць лет шмат. Званара помніць брат,       Помніць звон, а сястрыца — званіцу. Аб высокай гарэ, дзе ніхто не арэ,       Казкі-байкі ліюцца крыніцай.
Як у прошчу па лек стане йсьці чалавек       К мохам высланай крушні каменьня, — Ад звана чарапок, цэглы — муру кусок —       Будуць несьці падмогу ў цярпеньні.
Буду ўсё званаром, хоць даўно пад дзярном       Сьпіць мая галава маладая. Эх, бо ведае сьвет, што вялікіх дум цьвет       Адно толькі на зломе ўзрастае!

*** Не уздыхай…

Не ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой!          I жыцьця не кляні, не кляні! Думу-песьню запей, стань адважнай ступой,          Яшчэ раз не засьні, не засьні!
Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,          Сільней хмар — гэта сонца вагні. I ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,          Яшчэ раз не засьні, не засьні!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)