Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 81
Перейти на страницу:
Служыць, служыць жадаў народу, Сваім закованым братом… I сіл ня стала зь непагодай Вясьці вайну, вясьці з жыцьцём.
Чырвонай зданьню ў цёмных сенцах Наш рок сьляпы снуе, цьвіце; Зьмяіны рогат адшчапенцаў Жывыя грудзі рве, гняце.
На ніве роднай зброд прадажны Скрозь гаспадарку распрасьцёр, Чужацкай песьняю прыказнай Калыша здаўлены прастор.
І шумна чаркі напаўняе Крывёй асьлепленых рабоў… Гульню так чорную спраўляе Паміж крыжоў, паміж грабоў.
Ваякі лепшыя за славу, За славу роднай стараны, Або ляглі ў бітве крывавай, Або у путах — і яны
Ярмо валочаць паніжэньня, Ў кляцьбе бясьсільнай гоняць век… Глядзіш… пытаеш свайго ценю: Дзе тут зьвер, дзе чалавек?
У жудкім, чорным беспрасьвіцьці Бушуе выпасьвены кат… Любіць… Каго, за што любіці? I ненавідзець сіл няхват.
О Божа праведны, ты сілу Сваю вяліку акажы: Ня згінуць з Бацькаўшчынай мілай Свайму слузе дапамажы.
Сашлі мне сьветлую падмогу Астаткі сіл сваім аддаць I — не зрабіўшы брату злога — Пад крыжам бацькавым сканаць.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)